Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

"Слова пра паход Iгаравы" — паэтычны помнiк рускага, беларускага i ўкраiнскага народаў
     У канцы дванаццатага — пачатку трынаццатага стагоддзя на тэрыторыі Кіеўскай Русі было неспакойна: зямля стагнала ад міжусобных войн. Справа ў тым, што з развіццём прамысловасці, з ростам гарадоў сталі ўзмацняцца асобныя землі і княствы. Уладары гэтых зямель — удзельныя князі — не хацелі болын падпарадкоўвацца кіеўскаму князю. Больш таго, кожны з іх імкнуўся павялічыць свае ўладанні за кошт зямель суседа. А каб дабіцца гэтых зямель, даводзілася ісці на суседа вайною. Ні да чаго добрага, акрамя паслаблення магутнасці ўсёй Кіеўскай дзяржавы, міжусобіцы прывесці не маглі і былі на руку знешнім ворагам.
     У хуткім часе такое становішча Кіеўскай дзяржавы выкарысталі полаўцы. Раз за разам пачалі ўчыняць яны набегі на Русь, спадзеючыся падпарадкаваць яе сваей уладзе.
     Добра зразумеўніы, якая навісла над дзяржавай пагроза, мудры і разважлівы кіеўскі князь Святаслаў у каторы ўжо раз пачаў заклікаць удзельных князёў спыніць міжусобіцы, аб'яднацца вакол Кіева і ўсёй грамадою даць адпор ворагу. Але удзельныя князі былі занадта самаўпэўненымі. Многія з іх спадзяваліся атрымаць перамогу над ворагам толькі сваімі сіламі. Тады б яны змаглі даказаць Святаславу і астатнім, што могуць княжыць самастойна.
     Якраз такім — самаўпэўненым і непадуладным — паўстае перад намі галоўны герой «Слова пра паход Iгаравы» ноўгарад-северскі князь Iгар. У першай частцы твора гаворыцца, як, не паслухаўшы заклікаў Святаслава, князь Iгар разам з братам Усеваладам выступілі ў паход. Перамога ў першай бітве падліла масла ў агонь: князі адчувалі сябе ўжо пераможцамі. Аднак другі бой паказаў, што сілы няроўныя. Шмат воінаў палягло ў тым баі, а князі Iгар і Усевалад трапілі ў палон да ворага.
     Аўтар асуджае сваіх герояў: з-за іх саманадзейнасці, непаслушэнства і самаўпэўненасці загінула многа людзей. Колькі прыбавілася на рускай зямлі ўдоў, колькі дзяцей засталося без бацькі, колькі матак аплаквала сваіх сыноў! У той жа час ён ганарыцца імі, захапляецца іх смеласцю і рашучасцю, іх сыноўняй любоўю да Радзімы.
     Жалем і горыччу напоўнілася сэрца Святаслава, калі даведаўся ён пра палон Iгара і Усевалада, калі дазнаўся, колькі загінула русічаў. Да кіеўскага князя аўтар адносіцца з павагай, паказвае яго смелым, мудрым і справядлівым.
     Ды і сам аўтар бачыцца нам чалавекам сумленным, разумным, сапраўдным патрыётам сваей Бацькаўшчыны.
     Асобна трэба сказаць пра Яраслаўну. Гэтая жанчына — увасабленне чысціні, кахання, вернасці. Дазнаўшыся аб паражэнні мужавага войска і аб яго палоне, Яраслаўна паводзіць сябе, як птушка з падрэзанымі крыламі. Да каго толькі не звяртаецца яна, — да ветра, сонца, Дняпраракі, — просіць-моліць, каб дапамаглі мужу вярнуцца дамоў. Тут аўтар паказвае з'яднанасць чалавека з прыродай: прырода пачула стогн Яраслаўны, выканала яе просьбу — дапамагла Iгару ўцячы з палону. Значэнне «Слова пра пах од Iгаравы» нельга пераацаніць. Гэта урок сілы і мужнасці ўсім нашчадкам і прыклад высокага паэтычнага майстэрства.