Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

"Новыя людзі ў беларускай літаратуры 20-х гадоў" (Спроба аналітычнага разгляду)
     Літаратура 20-х гадоў шукала новага героя. Не толькі таго, што прымаў удзел у рэвалюцыі. На кані, у скуранцы, з рэвальверам у руцэ вёў «босых» на рэдуты белякоў. Але і таго, хто распачынаў будаўніцтва сацыялізму паводле балынавіцкіх лозунгаў і ўстановак. Было, што яна ідэалізавала былых франтавікоў, камісараў, якія вярнуліся з фронту і павялі за сабой народ на поле — араць зямлю, што зачакалася сапраўдных гаспадароў, на луг — касіць траву і сушыць, стагаваць сена, на фабрыкі — стаяць ля станкоў, працаваць так, каб апрануць у паркаль, у «крамнае», як да гэтага часу гавораць у народзе, людзей. Падобную ідэалізацыю ўдзельнікаў сацыялістынага будаўніцтва, кіраўнікоў асабліва, мы бачым і ў рамане Шолахава «Узнятая цаліна», і ў апавяданнях і аповесцях Міхася Чарота, Васіля Сташэўскага,Рыгора Мурашкі, Сымона Баранавых, многіх іншых пісьменнікаў-маладнякоўцаў. Камуністы, камсамольцы паўставалі са старонак многіх твораў ідэальнымі, беззаганнымі героямі.
     Чытаючы нават праграмныя творы, напрыклад, раман «Трэцяе пакаленне», я сумнявалася, што ўсе ўдзельнікі даваеннага сацыялістычнага будаўніцтва былі правільнымі, сумленнымі людзьмі. Я ведала, што ў даваенны час было людзям нялёгка. Менавіта гэтыя гады сталі гадамі масавых рэпрэсій, разбурэння, распаду сем'яў, высылкі на Поўнач і ў Сібір ні ў чым не вінаватых людзей. Дык няўжо былыя кіраўнікі, камісары ў скуранках не прыклалі да таго, што здарылася, сваіх рук?
     I вось, калі мы пазнаёміліся з малавядомымі, некалі адпраўленымі ў спецсховы творамі М.Гарэцкага, А.Мрыя, Л.Калюгі, мы пераканаліся, што была і іншая літаратура, якая не адно ўхваляла поспехі і дасягненні, не адно захаплялася разумнымі кіраўнікамі ды маладымі энтузіястамі-камсамольцамі, а старалася глыбей разабрацца ў падзеях, убачыла велізарныя чорныя плямы на намаляванай афіцыёзам светлай карціне. I ў выніку з'явіліся праўдзівыя творы, аўтары якіх не прыхарошвалі рэчаіснасць, а паказвалі яе такой, якой яна была. У гэтых творах — апавяданнях М.Гарэцкага «Апостал», «Незадача», аповесці Л.Калюгі «Ні госць ні гаспадар», апавяданнях А.Мрыя «Калектыў Яўмена», «Камандзір» і інш. —паказаны былі і рэальныя героі, якія хочуць пабудаваць новае жыццё недазволенымі, антыгуманнымі прыёмамі.
     У апавяданні М.Гарэцкага «Апостал», напісаным яшчэ ў першай палове 20-х гадоў, дзейнічае прапаведнік сацыялістычнага будаўніцтва, камуністычных ідэалаў, бязбожніцтва раённы агітатар Курапа (Жабін). Ён едзе на вёску расказваць сялянам, як добра будзе жыць ім за камуністамі. Перажывае, што сядзіць не побач з фурманам, а за яго спінай, як нейкі пан, распытвае невядомага маўклівага чалавека, як жывуць людзі і ён сам. А калі той скардзіцца, што няма каму адпяваць душы нябожчыкаў-каталікоў, разводзіць дэмагогію пра рэлігійнае цемрашальства і г. д. Самае ж цікавае адбываецца тады, калі агітатар-апостал прыязджае ў веску: людзей няма, усе ад такога агітатара разбегліся, паўцякалі ў лес. I з героя адразу зрываецца маска дабрачыннасці і дэмакратызму: ён загадвае фурману скакаць да лесу, хапаецца за наган і крычыць, што пакажа тым, хто пахаваўся. Новая ўлада — і зброя. Новая ўлада — і сілавыя метады працы з людзьмі. Ці такая яна дэмакратычная, калі свае ідэалы сцвярджае пры дапамозе зброі? Відаць, падобнае пытанне ставіў перад сабой Гарэцкі, калі пісаў свой цікавы, смелы твор. Я, з пазіцыі чытача з невялікім, праўда, жыццёвым вопытам, хачу адказаць на пастаўленае мастаком слова пытанне прыкладна так... Ніякая ўлада, якой бы дэмакратычнай яна ні была, не можа трымацца на штыках. Падобная ўлада і яе канкрэтныя прадстаўнікі будуць рана ці позна змецены народам. Гарэцкі і паказвае ў сваім апавяданні героя на гадзіну, апостала новага, які сам сябе выкрыў, схапіўшыся за зброю, перад народам.
     З недаверам і крытычна паставіўся да кіраўнікоў новага тылу, што з'явіліся на хвалі рэвалюцыі, Кузьма Чорны. У аповесці «Смага», якую я раіла б пачытаць усім маладым людзям, паказаны кіраўнік раённага маштабу Віктар Лагіза, які адмаўляецца ад бацькі, якога чалавек, дзякуючы якому ён з'явіўся на свет, праклінае перад смерцю. Пачнецца калектывізацыя, і гэты адрачэнец ад святых чалавечых прынцыпаў пачне абкладваць велізарнымі падаткамі і затым раскулачваць сумленных гаспадароў. Такіх, як Мікалай Цішкевіч. Пазней Васіль Быкаў пакажа далейшую эвалюцыю свядомасці падобнага героя Юды ў асобах Міколкі Роўбы («Аблава») і Ягора Азёмава («Сцюжа»), Жах бярэ, калі сёння мы перачытваем творы і даваенныя, і пазнейшыя пра тое, як дзеля «высокіх ідэалагічных прынцыпаў» дзеці ішлі супроць бацькоў, браты супроць сясцёр, «свае супроць свайго» (помнім у сувязі з гэтым крык-выгук Сцепаніды Багацькі з быкаўскай аповесці «Знак бяды»).
     I даваенная літаратура паспела паказаць, як сацыялістычнае будаўніцтва па-сталінску паламала даволі гарманічнае сялянскае жыццё, пасварыла пакаленні. З абурэннем даведалася (праўда, з крытычнай літаратуры, бо ўсе тэксты пачытаць не мела часу), як заганялі камсамольцы і будучыя партыйцы Бладзік Мотуз і Арсей Анцішэўскі сваіх бацькоў у кут, здзекаваліся з іх веры ў бога. Апошні накарміў аднойчы бацькаў боскі абраз рэшткамі ежы, прыклеіў богу вусы з хлебнага мякішу. Бацька глядзіць на ўсё гэта і перажывае трагедыю страты сына. Вось як каменціруе настрой старога і нямоглага, ды затое справядлівага чалавека пісьменнік: «Злосныя сынавы словы. Нядужага бацьку ражнамі поруць яны». Гэту кароткую цытату з тэксту маладога, высланага і закатаванага затым у Сібіры пісьменніка я запомніла. I буду помніць. Каб не паўтарыць памылак сваіх равеснікаў, што жылі да вайны. Каб не здрадзіць чалавечнасці і святому абавязку шанаваць старэйшых. Дзякуй падобнай літаратуры, што адкрыла нам праўдзівы свет, праўдзівых герояў.