Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Паэма "Энеiда навыварат" — мастацкае адлюстраванне сучаснасцi
     Паэма «Энеіда навыварат» носіць ярка выражаны парадыйны характар. Яна ў лёгкай жартаўлівай форме пераказвае сусветна вядомы антычны міф аб тым, як адзін з герояў Траянскай вайны Эней — сын багіні кахання Венеры — са сваімі паплечнікамі вяртаецца на радзіму. Аўтар адкрыта насміхаецца з высокага стылю класічных трагедый, іх адарванасцю ад жыцця, увагі толькі да высокага і трагічнага. Займальны сюжэт, выразная трапная мова, цікавыя прыкметы вясковага побыту, запамінальнасць пераказу падзей зрабілі паэму творам шырока вядомым задоўга да друкавання.
     Мяркуюць, што паэма была напісана не раней за канец Айчыннай вайны 1812 года. Аб гэтым сведчыць такое гістарычнае параўнанне: пасланых богам Эолам загубіць Энея са спадарожнікамі вятроў праганяе бог мораў Нептун, ад якога вятры ўцякаюць, «як ад Кутуза Банапарт». Iмёны галоўных міфічных герояў у паэме захаваны, дзеянне адбываецца, як у паэме старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Але захавалася толькі знешняя форма сусветна вядомага сюжэта, змест жа ўкладзены зусім іншы. Сапраўдныя героі паэмы — зусім не антычныя багі, цары, а сучасныя аўтару беларускія паны і прыгонныя сяляне.Так, багіня прыгажосці Венера апранаецца, як звычайная сялянская дзяўчына, якая вяртаецца з кірмашу:
     
     Андрак з насоўкай апранула,
     З падплётам уздзела кавярзні,
     Анучы рабыя абула,
     Як быццам войта селязні..

     
     Дыдона — царыца Карфагена, куды нарэшце прыплылі траянцы, запрасіла іх у госці. I хоць Эней трымаецца з ей, як роўны, астатнія прыніжана просяць яе «запісаць у крэпасць»: — хочуць стаць яе прыгоннымі сялянамі, абяцаюць працаваць на паншчыне, хваляцца, якімі рамёствамі яны валодаюць. Прычым, у адрозненне ад галоўных герояў, спадарожнікі Энея носяць тыповыя беларускія імёны:
     
     Піліп нам лепіць гарлачы,
     Пракоп жа ступы, таўкачы,
     А Саўка зелле ўсяка знае...

     
     Але Дыдона адмаўляе сялянам, якія хацелі памяняць свайго пана на іншага, болын спагадлівага, бо дзейнічае указ аб аседласці, які забараняе панам прымаць чужых беглых прыгонных сялян:
     
     Я й так дзесяцкага прыбіла,
     Што ён распраўшчыны не знае
     Ды без пашпартоў усіх пускае.

     
     Аўтар асуджае ўзмацненне прыгоннага ўціску на Беларусі, спачувае пагаршэнню становішча сялян, іх спробам палешпыць становішча. Разам з апісаннем вясковага побыту аўтар адначасова усхваляе працавітасць і таленавітасць працоўнага беларускага народа.
     Паэма «Энеіда навыварат» раскрыла мастацкія магчымасці звычайнай размоўнай беларускай мовы. Праўда, у творы толькі размоўна-бытавая мова. Але нават з дапамогай пераважна гэтай часткі лексікі аўтару ўдалося не толькі высмеяць аджыўшыя прыёмы і стыль класіцызму, а і адлюстраваць гістарычныя асаблівасці жыцця беларускага народа.