Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Мастацкія асаблівасці паэмы "Энеіда навыварат"
     «Энеіда навыварат» была напісана ў канцы дзесятых гадоў дзевятнаццатага стагоддзя. На такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, «як ад Кутуза Банапарт». Да нас дайшла толькі палова першай часткі паэмы.
     Беларускі аўтар травесційна «пераказаў» твор старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Героі, якіх у свой час узнёсла апяваў Вергілій, пераапрануліся ў простае адзенне, сваімі рысамі характару і паводзінамі сталі падобныя да простых людзей:
     
     Венера з кірмашу вярнулась...
     .................................
     Андрак з насоўкай апранула,
     З падплётам ўздзела кавярзні,
     Анучкі рабыя абула,
     Як быццам войта селязні...

     
     З'яўленне ў літаратуры розных варыянтаў «Энеіды...» сведчыла пра барацьбу дэмакратычных пісьменнікаў з эстэтыкай дваранскага класіцызму, цалкам адарванага ад народнай культуры. Паэма доўгі час лічылася ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве аўтарам «Энеіды навыварат» лічыцца Вікенцій Равінскі.
     У вядомую літаратурную форму беларускі аўтар уклаў арыгінальны змест. Антычнасць у творы — мастацкая ўмоўнасць. Сапраўднымі героямі паэмы з'яўляюцца беларускія паны і прыгонныя сяляне. Так, зусім не як вольныя людзі паводзяць сябе траянцы пры сустрэчы з Дыдонай. На каленях просяць яе «запісаць у крэпасць», абяцаюць сумленна працаваць на паншчыне, узгадваюць, якім рамяством кожны з іх валодае. Спадарожнікі Энея маюць тыповыя беларускія імёны:
     
     Піліп наш лепіць гарлачы,
     Пракоп жа ступы, таўкачы,
     А Саўка зелле ўсяка знае...

     
     У «Энеідзе» Вергілія траянцы былі «сударскімі», значыць царскімі, уцяклі з Троі і просяцца да Дыдоны. Праз іх «гісторыю» ў паэме «Энеіда навыварат» паказваецца тыповая пасля далучэння Беларусі да Расіі з'ява, калі былыя дзяржаўныя фальваркі аддаваліся царскім саноўнікам. Становішча сялян пагаршалася, і яны нярэдка ўцякалі ад сваіх гаспадароў, але вымушаны былі шукаць новых, бо дзейнічаў указ аб аседласці. На гэты указ намякав Дыдона:
     
     Я й так дзесяцкага прыбіла,
     Што ён распраўшчыны, не знае
     Ды без пашпортаў усіх пускав.

     
     Знайшло адлюстраванне ў творы зараджэнне капіталістычных адносінаў у вёсцы. Траянцы, пералічваючы свае ўмельствы, не згадваюць пра традыцыйную для селяніна працу на зямлі. Яны ведаюць кавальскую, ганчарскую, бондарскую і іншыя справы.
     «Энеіда навыварат» раскрывала эстэтычныя магчымасці беларускай мовы, якая ў той час лічылася сялянскай, «хамскай». У першым вялікім па памеры беларускамоўным творы роднае слова прадстаўлена пакуль аднабакова, як размоўнабытавое, грубавата-камічнае, але яно здольнае на гаворку і пра сур'ёзныя, важныя падзеі літаратурнага жыцця.