Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Сацыяльна-псiхалагiчная характарыстыка вобразоў у апавяданях Мiхася Лынькова "Сустрэчы" i "Над Бугам"
     Апавяданне "Над Бугам" (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Армii з белапалякамi. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранiшняга наступлення, у вынiку якога яны павiнны авалодаць процiлеглым берагам Буга, дзе акапауся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бiтвы i Васька Шкетаў з Ванькам Разанскiм. Васька Шкетаў - чалавек без бiяграфii, якi не памятае нi бацькоў, нi родных, нi сяброў. Мiнулае яго - страшны сон, нейкае непаразуменне. Працаваў падкухарам у тракцiры. Быў басяком, злодзеем, задзiрыстым буянам, якога не хацелi лiчыць за чалавека. У пошуках шчасця ён пайшоў у Чырвоную Армiю, стаў салдатам. Васька Разанскi - патомны разанскi селянiн, якi пайшоў на вайну, пакiнуўшы дома жонку i чатырох дзяцей. Ён сумуе "аб каласах жытнiх на сваей паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы". Бераг быў узяты чырвонаармейцамi. Смяртэльна паранены ў баi, Васька Шкетаў перажывае пачуцце радасцi ад таго, што вораг разбiты. Памiраючы, ён шэпча: "Эх, позна, позна, i так рана, рана..." У гэтых словах - шкаданне, што яго шчаслiвае жыцце прыйшло позна i што так рана трэба памiраць. Памiраючы ад ран Ванька Разанскi ўжо думае не пра салдацкi мяшок, а пра свой "непераможны полк", пра якi ён з пачуццем гордасцi гаворыць у перадсмяротным пiсьме жонцы Алене. М.Лынькоў адлюстроуваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека ў агнi грамадзянскай вайны. Героi апавядання "Над Бугам" рознымi шляхамi прыйшлi ў Чырвоную Армiю, i ў працэсе змагання з белапалякамi яны становяцца новымi людзьмi, аддаюць сваё жыцце за справу вызвалення працоўнага чалавека. Асаблiва глыбокага пранiкнення ва ўнутраны свет людзей удалося дасягнуць М.Лынькову ў апавяданнi "Сустрэчы". Захар Крымянец - галоўны герой апавядання. Выконваючы рэвалюцыйнае заданне, кiруючыся ўласным пачуццем абавязку, забiў правакатара, свайго ранейшага сябра. За гэта Захар быў асуджаны на пажыццевае турэмнае зняволенне. Вызваленне прыйшло ў 1939 г. З групай былых палетычных зняволеных Захар Крымянец вяртаецца на радзiму. А жорсткi лес рыхтаваў для Захара новыя выпрабаваннi. У старой, спакутаванай жанчыне ён ледзь пазнаў жонку, ад якой даведаўся пра смерць сына i арышт дачкi Вярунькi. У вобразе Захара Крымянца М.Лынькоў паказаў нязломнага змагара за свабоду, аптымiста. Згартаваны жыццевымi выпрабаваннямi, ён мужна пераносiць асаблiства гора i верыць у шчаслiвую будучыню народа.