Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Характарыстiка творчасцi Вінцэнта Дунiна-Марцiнкевiча. Культурна-асветнiцкая дзейнасць пiсьменнiка
     Уся лiтаратурная дзейнасць Дуніна-Марцінкевіча дзелiцца на да- i паcлярэформенную. Лiтаратурная дзейнасць Дуніна-Марцінкевіча дарэформеннага часу працякала ва ўмовах разлажэння прыгоннiцтва i развiцця новых капiталістаў у абстаноўцы ўздыму ў краiне сялянскага руху i грамадска-палiтычнай барацьбы, якая развярнулася вакол пытання аб прыгонным праве. Першы твор Дуніна-Марцінкевіча - камедыя "Сялянка". У ёй асноўнае месца адведзена паказу ўзаемоадносiн пана i селянiна. Затым Дунін-Марцінкевіч пiша вершаваныя аповесцi "Гапон" i "Вечарнiцы". Вершаваная аповесць - гэта асноўны жанр дарэформеннай творчасцi пiсьменнiка. У вершаванай аповесцi сялянству адводзiцца галоўнае месца, i разлiчана яна, галоўным чынам, на сялянскага чытача. Дарэформенная творчасць Дуніна-Марцінкевіча супярэчлiвая. Праўдзiвы паказ асобных з'яў народнага жыцця, маляўнiчае апiсанне вясковых звычаяў i образаў, умелае выкарастанне фальклору - усё гэта мела станоўчае значэнне ў творчасцi пiсьменнiка. Разам з тым, у дарэформеннай творчасцi Дуніна-Марцінкевіча можна знайсцi вобразы i малюнкi, у якiх прыхарошваецца тагачасная рэчаiснасць, iдэалiзуецца патрiархальна-вясковы уклад. У гэтым выяўляюцца рэакцыйныя рысы творчасцi Дуніна-Марцінкевіча. Паслярэформенны уздым 80-х гадоў станоўча адбiўся на лiтаратурнай i грамадскай дзейнасць пiсьменнiка. Ён напiсаў шмат новых твораў па матэрiалам беларускага жыцця. Нажаль, з багатай лiтаратурнай творчасцi Дунін-Марцінкевіч паслярэформеннага часу захавалiся ўсяго толькi 2 п'есы i некалькi вершаў. Драматычныя творы складаюць лепшае, што мы маем у лiтаратурнай спадчыне пiсьменнiка. Яны не страцiлi сваёй каштоўнасцi i ў наш час. Беларуская драматургiя знаходзiлася ў той час у зародкавым стане. Дунін-Марцінкевіч з'явiўся адным з яе пачынальнiкаў. Побач з лiтаратурнай дзейнасцю Дуніна-Марцінкевіча праводзiў вялiкую культурна-асветнiцкую працу. Ён актыўна ўдзельнiчаў у аматарскiх тэатральных гуртках, наладжваў спектаклi, лiтаратурныя вечары. Першая яго пастаноўка п'есы "Сялянка" адбылая ў Мiнску ў 1952 г. пры удзеле аўтара. Дунін-Марцінкевіч быў прыхiльнiкам пашырэння асвета сярод народа. Пiсьменнiк прымаў актыўны ўдзел у арганiзацыi народных школ. На ўласныя сродкi ён заснаваў у Люцынцы школу для вясковых дзяцей. У гэтай школе сам Дунін-Марцінкевіч i яго дачкi вялi заняткi. Па яго iнiцыатыве было адкрыта некалькi пачатковых школ у Мiнску. Пiсьменнiк змагаўся за свабоднае развiцце беларускай мовы i лiтаратуры, за навучэнне народнай мове. "Наш сялянскi народ", - гаварыў ён, - "мае права на навучэнне на роднай мове, так, як да нябеснага хлеба".