Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Супярэчлiвы характар адносiн Вінцэнта Дуніна-Марцінкевiча да прыгоннага ладу ў паэме "Гапон"
     Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыцця беларускага сялянства ў часы прыгону. З гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраўным было становішча сялян у тую пару. Чалавек быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўленняў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.
     Усё гэта паказаў у сваей паэме Дунін-Марцінкевіч. Аднак, прачытаўшы твор, нельга адназначна адказаць на пытанне, як адносіцца да прыгоннага права аўтар. З ад наго боку — і гэта найперш кідаецца ў вочы — В. Дунін-Марцінкевіч асуджае прыгонны лад, бачыць у ім шмат заганнага, нечалавечага, несправядлівага. Гэта асабліва праяўляецца ў адносінах аўтара да рэкрутчыны. В. Дунін-Марцінкевіч на баку галоўнага героя паэмы Гапона і іншых сялянскіх хлопцаў, якія не хочуць адрывацца на доўгія гады ад зямлі і ісці служыць цару. Адмоўнае стаўленне аўтара да прыгонніцтва відаць і з адносін сялян да сваіх прыгнятальнікаў — паноў. Пра тое, што аўтар сімпатызуе сялянам, а не аканому, сведчыць нават мова, якой апісвае ён сваіх герояў. Выклікае прыхільнасць і вобраз Кацярынкі — сялянскай дзяўчыны. Аўтар апісвае яе прыгажосць, усхваляе яе вернасць каханаму. Пры гэтым В. Дунін-Марцінкевіч выкарыстоўвае словы з памяншальна-ласкальным адценнем:
     
     Кацярынка ж успляснула,
     На міленькага зіркнула,
     Хвіць! спаднічку распусціла,
     Тройчы запяткам падбіла,
     Дробны ножкі выкідаець,
     Чаравічкі скрыпяць,
     А із вочак аж сіяець,
     Быццам іскры ляцяць.

     
     Захапляецца пісьменнік таксама прыгажосцю, здароўем і сілаю сялянскага хлопца Гапона.
     А вось пра паноў і тых, хто ім прыслугоўвае, аўтар, наадварот, гаворыць з гневам і крыўдаю, асуджае іх за сквапнасць, за прагу да лёгкай нажывы:
     
     Кабы галодныя сабакі,
     Так жыдоўскі лапсардакі
     Лезуць к табе саранчой;
     Пападзіся ж ім у когці,
     Наўрад патрафіш іх змогці,
     Вытрабушаць карман твой.

     
     З другога боку, В. Дунін-Марцінкевіч апісвае дабрыню пані, яе спагаду да чужой бяды, захапляецца яе справядлівасцю.
     Усё гэта можа прывесці да думкі аб супярэчлівых адносінах пісьменніка да прыгоннага права. Але, на мой погляд, тут няма супярэчлівасці. Несумненна, што аўтар асуджаў прыгоннае права, быў незадаволены ім. Але ў яго была адна нязбыўная мара — зрабіць адносіны паміж панамі і сялянамі роўнымі, давяральнымі, сяброўскімі. Адсюль і такая добрая пані. Аднак час паказаў, што ідэя В. Дуніна-Марцінкевіча аб роўнасці адносін паміж беднымі і багатымі была проста памылковай, утапічнай.