Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Крытыка царскай судовай бюракратыi ў камедыi Вінцэнта Дуніна-Марцiнкевiча "Пінская шляхта" (1)
     Камедыя «Пінская шляхта» пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання тысяча васемсот шэсцьдзесят трэцяга года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краіне наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душылася любая дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіўных сіл, была толькі тым і занята, што адсочвала любыя павевы бунтарства з мэтай назаўсёды вытравіць у людзей дух непакорнасці.
     Гэты час прыйшоўся на руку царскім прыслугачам, чыноўніцтву і асабліва тым, хто прывык з усяго на свеце рабіць грошы, не звяртаючы ўвагу на тое, сумленным ці несум ленным шляхам гэтыя грошы зароблены.
     Менавіта гэта — бессаромныя паводзіны царскай судовай бюракратыі — імкнуўся паказаць у сваім творы В. Дунін-Марцінкевіч.
     Царскі суд і законнасць паўстаюць перад намі ў вобразе станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Шсулькіна, якія прыязджаюць у мястэчка для разборкі сваркі паміж двума шляхцічамі. Першае, што адразу кідаецца ў вочы пры знаёмстве з Кручковым, — яго неадольная цяга да чужой кішэні. Яшчэ не пачаўшы «разбірацельства», Кручкоў ужо загадвае шляхце несці хабар: «Няхай аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе». За час, што цягнулася «разбірацельства», Кручкоў выцягнуў са сваіх падсудных усё, што толькі мог. Загады даваць хабар гучаліз яго вуснаў часцей, чым якія іншыя словы.
     Кручкоў — чалавек хітры. Акрамя таго, ён добра ведае псіхалогію сваіх кліентаў — Пратасавіцкага, Цюхай-Ліпскага і падобных да іх шляхцічаў. Яны гатовы будуць аддаць усё, што маюць, абы толькі не быць бітымі лазой. Але і гэта для іх не самая страшная абраза. Самае абразлівае, лічаць Пратасавіцкі і Цюхай-Ліпскі,— быць бітымі не на дыване, як таго заслугоўваюць сапраўдныя шляхцічы, а на голай зямлі.
     Нахабства — вось яшчэ адна з асноўных рыс Кручкова. Карыстаючыся цемнатой, забітасцю, абмежаванасцю і запалоханасцю мясцовай шляхты, ён гаварыў розную бязглуздзіцу, абсалютна ўпэўнены ў тым, што ніхто нічога не заўважыць: «Па указу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Пятроўны 49 апрэля 1893-га года і всеміласцівейшай Екацерыны Вялікай ад 23 сенцябра 1903-га года».
     Паводзіны станавога прыстава — пародыя на царскае правасуддзе. Менавіта такія людзі — хабарнікі, злодзеі, хітруны — вяршылі правасуддзе. Гэта моцна хвалявала В. Дуніна-Марцінкевіча, і як пратэст была напісана камедыя «Пінская шляхта».