Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Крытыка царскіх чыноўнікаў у п'есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта"
     «Пінская шляхта» — першая беларуская камедыя сатырычнага зместу. Значны ўплыў на стварэнне п'есы аказала паўстанне 1863—1864 гадоў, паражэнне якога В. Дунін-Марцінкевіч перажываў вельмі балюча.
     Дзеянне адбываецца ў адной з самых глухіх ваколіц беларускага Палесся, сярод балот Шнскага павета. Дзве сям'і пасварыліся паміж сабой. I ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. Шнскі шляхціц не можа дараваць такую «смяротную» крыўду. Пад пагрозай апынулася і каханне дзяцей названых шляхціцаў — Грышкі і Марысі. У гэты закінуты мядзведжы куток прыязджае на разгляд судовай справы станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным. Збіраецца ваколічная шляхта, і «судовы чалавек» пачынае расе лед аванне «крымінальнай справы аб пабоях». Затым абвяшчаецца прыгавор, які тут жа адмяняецца, таму што абодва бакі далі прыставу немалы хабар.
     Паколькі асноўнай тэмай п'есы з'яўляецца крытыка царскага суда, пастолькі дзейнай асобай у ей выступав судовы чыноўнік — станавы прыстаў Кручкоў.
     Кручкоў — тыповы вобраз прадстаўніка царскага суда ніжэйшай інстанцыі. Ён у сякую судовую справу разглядае з пункту гледжання асабістай нажывы, як «харошае жніво». Кручкова менш за ўсё цікавіць сутнасць разглядаемай справы, ён не задаецца мэтай высветліць, хто вінаваты і на чыім баку праўда. Ён заўсёды судзіць у сваю карысць. Для яго не існуюць такія паняцці, як справядлівасць, сумленнасць, чалавекалюбства. Трапную характарыстыку атрымоўвае ён ужо ў пачатку п'есы. Героя няма на сцэне, але пра яго ўжо складваецца пэўнае ўяўленне як пра хабарніка. «Абдзярэ, як ліпку», — гаворыць пра яго Ціхон Пратасавіцкі. «У яго і рукі даўжэйшыя. Чырвонае — белае ўсё перадзелае», — гаворыць пра яго Куторга. «Дзе ўнадзіцца юрыста, вымеце хату дачыста», — спявае той жа Куторга ў куплетах.
     Пры стварэнні вобраза Кручкова аўтар карыстаецца прыёмам пераўвелічэння. Такі прыём дазваляе пісьменніку зрабіць вобраз прадметам усеагульнага смеху. Цяжка паверыць, што Кручкоў не ведаў, колькі ў месяцы дзён, у які час ён жыве. У час судовай справы ён выказвае такія «ісціны», якія можа абвергнуць дзесяцігадовае дзіця. Па словах Кручкова, у месяцы кастрычніку — 45 дзён, у красавіку — 49, у сакавіку — 69. Ён сцвярджае, што імператрыца Лізавета Пятроўна выдавала свае указы ў 1893 годзе, у той час як сам дзейнічае ў 60-х гадах XIX стагоддзя. I гэтую бязглуздзіцу слухае шляхта — былое рыцарства польскіх каралёў і феадалаў. Яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдычных здольнасцяў прыстава. Гэтым аўтар высмейвае не толькі тупасць, нахабства, самавольства царскіх чыноўнікаў, але і абмежаванасць шляхты, яе невуцтва, якое так на руку хціваму Кручкову. Той наскрозь бачыць закасцянелую, пыхлівую шляхту і выкарыстоўвае любую магчымасць вывудзіць з яе кішэняў грошы.
     Мова Кручкова характарызуе яго як чалавека абмежаванага, тупога. У час выканання службовых абавязкаў яна насычана мноствам юрыдычных тэрмінаў, спецыфічнымі словамі і выразамі, канцылярызмамі. Ён блытае рускія і беларускія словы. Тэта мова некультурнага, малапісьменнага і абмежаванага чалавека. У другім выпадку, калі Кручкоў не вядзе следства, а размаўляе з сялянамі, яго мова іншая. Ён размаўляе на чыста беларускай мове, тэта мова звычайнага селяніна, толькі па сэнсе вызначаецца непрыкрытым крывадушшам.
     Кручкоў можа быць і жартаўніком, можа і выпіць, і патанчыць, і ў лад сказаць. Маральная сапсутасць у ім пачынаецца з хабарніцтва, а кручкатворам яго зрабіў царызм, бюракратыя, сістэма, якую і выкрыў пісьменнік праз вобраз Кручкова.
     Двайніком свайго непасрэднага начальніка, яго верным слугою і надзейным памочнікам з'яўляецца пісар Шсулькін. Ён, як і Кручкоў, займаецца хабарніцтвам. З вялікім задавальненнем пісар прызнаецца: «Харашо быль пісьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцікі самі ў карман лезуць, не нада і рук выцягваць».
     В. Дунін-Марцінкевіч у вобразах станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Шсулькіна па-мастацку дасканала і знішчальна выкрыў царскае чыноўніцтва Расіі, для якога характэрнымі былі хцівасць, хабарніцтва, грубасць, свавольства, невуцтва, п'янства. Напзўна, па гэтай прычыне ў 1890 годзе віленскі губернатар рашуча запратэставаў супраць друкавання камедыі. I толькі ў 1918 годзе выдатны твор В. Дуніна-Марцінкевіча ўбачыў свет.