Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Жанр твора Вінцэнта Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта". Характарыстыка дзеючых асоб п'есы. Мова персанажаў
     Увагу В. Дуніна-Марцінкевіча прыцягваюць паблемы, звязаныя з падзеямi пачатку 60-х гг. - рэформа 1861г., паўстанне 1863г. У камедыi "Пiнская шляхта" пiсьменiк выступае з рэзкай крiтыкай царскага чыноўнiцтва i шляхты. Тэму камедыi падказала жыцце. Пасля паражэння паўстня 1863г. чыноўнiцтва стала паўнаўладным гаспадаром на Беларусi, яно ажыццяўляла ўладу жорсткiм i бессаромным чынам.
     Пiсьменнiк вызначыў жанр "Пінскай шляхты" – "фарсвадэвiль у адной дзеi". Фарс i вадэвiль - разнавiднасцi камедыi. Фарс - невялiкая п'еса з прыемамi грубага камiзму, з моцнымi перавялiчваннямi. Такi характар маюць сцены суда, дзеяннi Кручкова. Вобраз Кручкова пададзены ў сатырычным плане. У вобразе Кручкова пiсьменнiк паказаў усё характэрнае для царскага чыноўнiцтва: свавольства, грубасць, п'янства. У "Пінскай шляхце" ёсць адзнакi вадэвiля - легкай камедыi, пабудаванай на займальным сюжэце, любоўнай iнтрызе з песнямi-куплетамi. Такi характар мае сцена кахання Грышы i Марысi, смешнае заляцанне да Марысi 60-гадовага кавалера Куторгi. У сцэнах пераважае гумар, нярэдка адчуваецца вострая iронiя. Пiсьменнiк паказвае пустую фанабэрлiвасць, абмежаванасць ваколiчнай шляхты.
     У п'есе не даецца прамой характарыстыкi герояў. Але яна выразна выяўляецца праз паводзiны i размовы дзеючых асоб. Героi камедыi учэпiста трымаюцца за свае "дваранскае" званне, адстойваюць яго, нават кулакамi, дапускаючы знявагу над сабой, аддаючы чыноунiкам-кручкатворам усе незапашанае дабро.
     Цiхан Пратасаiцкi i Iван Лiпскi - людзi духоўна аблiнаваныя. Яны нецiкавыя i як чалавечыя iндывiдуальнасцi. У iх характарыстыках падкрэслена адно: яны упарта трымаюцца за шляхецтва, нават ставяць пад пагрозу шчасце сваiх дзяцей Грышкi i Марысi. Больш разнабакова паказаны Харытон Куторга. Гэта бывалы, нават "пiсьменны чалавек". Ён не пазбаўлены пачуцця гумару, досцiпу. Куторга выдае сябе за чалавека свецкага з далiкатнымi манерамi. Ён пры сустрэчы з жанчынамi цалуе iм ручкi, умее спяваць любоўныя рамансы, хiтрэйшы за астатнiх. Маючы 60-i гадовы ўзрост, ён сватаецца да 17-гадовай Марысi, згаджаецца нават "крыва прысягнуць" супраць Лiпскага, каб Пратасавiцкiя аддалi за яго дачку. Але стары залетнiк трапляе ў недарэчнае становiшча. Яго заляцаннi з пагардай адхiляе Марыся.
     У пiсьменнiка адносiны да прадстаўнiкоў пiнскай шляхты не адназначны: ён кпiць i пацяшаецца з iх недарэчнай прэтэнзii да дварянства, але ён бачыць у iх сялян-хлебаробаў, якiя самi працуюць на зямлi, самi здабываюць сабе хлеб, ён малюе iх у гумарыстычным плане, паказвае, што гэтыя людзi не пазбаўлены жыццевай мудрасцi.
     Кручкоў, якi прыязджае на разгляд справы Лiпскага i Пратасавiцкага, паводзiць сабе нахабным чынам, дзейнiчае ад iмя "найяснейшай кароны", увесь час спасылаючыся на "усемiлайсцiвейшыя царскiя ўказы". Паводзiны Кручкова сярод шляхты - з'едлiвая пародыя на правасуддзе. Не паспеў ён пачаць "разбiрацельства", а ужо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар. Кручкоў добра ведае натуру цемнай шляхты i ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб не быць бiтым лазой. Нахабству i цынiзму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цемнай, запалоханай яго прыгаворамi i штрафамi шляхты што не лiчыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляе вiнаватым тых, хто нi якiх адносiн да справы не мае.
     У знешнiм аблiччы Кручкова вiдаць камiчнае завастрэнне. Аўтар звяртае ўвагу на яго доўгiя вусы. Кручкоў - вобраз гратэскавы. У iм сабрана самае характэрнае для царскага чыноунiцтва. Марцiнкевiч сiмпатызуе асобным прадстаунiкам шляхты - якiя менш "хварэюць на шляхецтва". Гэта Грышка i Марыся. Вышэй за ўсё яны ставяць сваё шчасце, свае пачуццi. Грышка i Марыся – станоўчыя героi камедыi. Яны пратэстуюць супраць устарэлых поглядаў i звычаяў. Маладыя людзi ўспрымаюць недарэчнасць старых саслоўных традыцый не столькi разумам колькi сэрцам. Яны яшчэ не узнiмаюцца да ўсвядомленага пратэсту супраць аджыўшых форм жыцця. Сваё шчасце хочуць уладзiць з дапамогай станавога прыстава, якога задобрываюць хабарам.
     Мова персанажа п'есы вельмi разнастайная. Напрыклад, мова Кручкова не звычайная таму, што ён карыстаецца выразамi, запазычанымi з судовых дакументаў: "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "гэта галоўнае прыступленне, Сiбiрам пахне" i г. д. У мове Куторгi нямала трапных выказванняў, ён часта ўжывае народныя прыказкi i прымаўкi: "не цяпер, то ў чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы не нацалуешся". Цiхан Пратасавiцкi, дык той зусiм грубым чалавекам здаецца, калi гаворыць свае любiмыя словы: "хрэн табе ў вочы", "чортаў сына" (пра Грiшку), "сабака" (пра Лiпскага). Разам з тым, мова шляхты вельмi багатая на вострыя i дасцiпныя народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкi баровы". Праз мову драматург перадае iх характары i настрой. Калi ўзлаваны i занiжаны прыездам Кручкова Пратасавiцкi пачынае гаварыць са сваёй жонкай цi дачкой, то мова яго становiцца грубай i рэзкай, але яна становiцца лаготнай i льсцiвай, калi яму даводзiцца гаварыць з "найяснейшай каронай" Кручковым. А з такiмi "далiкатнымi людзьмi", як Куторга, Пратасавiцкi стараецца гаварыць шляхецкай далiкатнай мовай, якой, на яго думку, належыць гаварыць людзям шляхетскага стану.