Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Вобраз Навума Прагаворкі ў п'есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Ідылія"
     Чытаючы «Iдылiю», увесь час ловiш сябе на думцы, наколькi ведаў i любiў В.У. Дунш-Марцiнкевiч фальклор. Народнымi песнямi, прыказкамi, прымаўкамi лiтаральна перапоўнены ўвесь твор. Чытаеш i захапляешся веданнем аўтара народнаи творчасцi. Носьбiтамi фальклору ў «iдылii» з'яўляюцца простыя сяляне, але найболын — Навум Прыгаворка.
     Навум служыць войтам у маёнтку пана Лятальскага. I ўсе ў акрузе ведаюць яго як майстра i ахвотнiка пагаварыць. А гаворыць ён пераважна прымаўкамi. Ведае iх столькi, што калi запiсаць адну за другой, атрымаецца вялiкая кнiжка. Пра што нi загавораць, у Навума ўжо гатова на гэты конт прымаўка. У адной рэплiцы ён здольны выкарыстаць не адну, а некалькi прымавак. Вось як, напрыклад, гэта:
     «Вот табе на! За мае дабро да мяне ж набiлi. Я яму добра раджу, а ён мяне ж лае. Эй, кум, кум! Знаш прымаўку: хоць кум, да сабака».
     Ствараецца ўражанне, што Навум прыдумвае iх на хаду. На самой справе — гэта вельмi назiральны чалавек, ад ораны здольнасцю ўсё прыкмячаць, заўважаць i запамiнаць. А ўрэшце — i прыдумваць. Во кiм жа, як не людзьмi, складзены творы вуснай народнаи творчасцi?
     Аўтар любiць свайго героя i разам з тым нязлобна пацяшаецца з яго наiўнасцi. Навум спадзяецца, што прыгажуня Югася выйдзе за яго замуж. Аднак, даведаўшыся, што Югася зусiм не Югася, а панна Юлiя, ён тут жа адыходзiць убок, бо ведае свае месца.
     Навум — паэт ад Бога, майстар слова, хоць i не мае адукацыi.
     Сумна ад думкi, што ў наш час усё менш i менш сустракаецца такiх Навумаў. Людзi адрываюцца ад фальклору, забываюць яго. Праўда, мне пашанцавала: я ведала такога чалавека. I хоць iншыя ставiлiся да яго як да нейкага дзiвака, я пасапраўднаму iм захаплялася. Але гэта ўжо iншая гiсторыя...