Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

"Шлях першапраходцы" (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)
     Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі роднай літаратуры. Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры. Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург, перакладчык, публіцыст і асветнік.
     Творчы метад пісьменніка, як і светапогляд, напачатку быў даволі супярэчлівы. У сваіх творах В. Дунін-Марцінкевіч ішоў ад жыцця, але да рэалістычнага яго адлюстравання прыйшоў не адразу. На пачатку ён знаходзіўся пад уплывам рамантычных традыцый. Адсюль схільнасць паэтызаваць народны побыт. Рысы рамантызму спалучаліся з сентыменталізмам. Гэта выяўляецца ў павышанай увазе да душэўных перажыванняў сваіх герояў, асабліва такіх, як сялянская дзяўчына, пакрыўджаная жыццёвым лёсам сіраціна.
     Такі падыход да адлюстравання жыцця абумоўлівае светапоглядам пісменніка. В. Дунін-Марцінкевіч не падтрымліваў прыгоннага ладу з яго жорсткімі адносінамі да сялян. Ён хацеў, каб адносіны паміж мяшчанамі і сялянамі грунтаваліся на брацкім узаемаразуменні, павазе.
     В. Дунін-Марцінкевіч займаўся распрацоўкай і ўзбагачэннем новых жанравых форм-вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм. Яго камедыі "Пінская шляхта" і "Залёты" ставяцца на сцэнах многіх тэатраў краіны і карыстаюцца папулярнасцю ў гледачоў. Адной з галоўных рыс камедый з'яўляецца тое, што пісьменнік увёў на тэатральныя падмосткі сялянства.
     З творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча мы бачым, што ён глыбока сімпатызаваў сялянству. Сваімі творамі ён імкнуўся дабіцца больш гуманных адносін да народа, сялянскім дзецям вучыцца, даць народу кнігу на роднай мове.
     Многія сюжэты і вобразы твораў пісьменніка запазычаны з беларускага фальклору, з народных казак, паданняў і легендаў, гэта было характэрна для пісьменнікаў-рамантыкаў. У духу рамантызму В. Дунін-Марцінкевіч называе адзін са сваіх збонікаў "Дудар беларускі".
     Дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча мае многа станоўчага і прагрэсіўнага.Пісьменнік жадаў дабра для працоўных мас беларускага народа, шукаў шляхоў паляпшэння яго становішча, аддаваў яму свой талент мастака.
     Даючы ацэнку творчасці, нельга прайсці міма фактаў, якія - на адносіны пісьменніка да царскага самаўладзя, да народа. Вядома, што ён абвінавачваўся царскім урадам у распаўсюджаванні сярод сялян "шкодных ідэй" у час паўстання, у напісанні "абураючых сачыненняў на простанароднай мове". За антыўрадавую дзейнасць Дунін-Марцінкевіч сядзеў некалькі месяцаў у турме, а затым быў аддадзены пад строгі погляд у паліцыю.
     Негаданымі і даволі супярэчлівымі былі творчы шлях і творчы метад В. Дуніна-Марцінкевіча У творах ён выяўляў высокае разуменне рэчаіснасці, востра крытыкаваў адмоўныя з'явы жыцця. Гэта вызначыла яго месца ў беларускай літаратуры як буйнага мастака слова, творчасць якога заключала аснову літаратуры новага часу.