Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

"А суддзi хто?" (па твору Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта") (1)
     П'еса В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматурги.
     Дзеянне ў камедыі адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхцічамі. Двое такіх шляхцічаў Iван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гэту «страшную абразу» Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным.
     Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы «судовых людзей», В. Дунін-Марцінкевіч уводзіць у п'есу сцэну судовага пасяджэння, якое ўспрымаецца як вострая пародыя на царскае правасуддзе. Кручкоў не судзіць, а камандуе, загадвае, адным словам — распараджаецца ў судзе, як толькі яму ўздумаецца. «Найяснейшая карона» пускае ў ход усе свае хітрыкі: корчыць сур'ёзную фізіяномію, ставіць адзін вус угару, а другі ўніз, спасылаецца на неіснуючыя законы, указы, далускае самыя неверагодныя сцвярджэнні. Калі паслухаць Кручкова, то ў красавіку сорак дзевяць дзён, у верасні — семдзесят пяць, у кастрычніку — сорак пяць. I гэту бязглуздзіцу з увагай слухае шляхта. Яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдычных здольнасцяў прыстава. Аўтар высмеивав ў камедыі не толькі нахабства, цынізм, самавольства Кручкова, але і адсталасць правінцыяльнай шляхты, якая нават не ведае летазлічэння, веку і года, у якім жыве.
     Аўтар падкрэслівае, што забітая, цёмная, але ганарлівая шляхта — ідэальнае асяроддзе для кручковых і пісулькіных.
     Прыстаў, надзелены ўладай, нават не лічыць патрэбным захоўваць сярод шляхты знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякага дачынення да гэтай сваркі не мае: «Сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, — па дзевяці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па тры рублі».
     Кручкоў добра ведае псіхалогію ганарлівай шляхты і выкарыстоўвае любую магчымасць, каб вывудзіць з яе кішэняў як мага болей грошай. Аднаму з шляхцічаў Кручкоў прысуджае дваццаць пяць лоз без дывана, на голай зямлі. Ведаючы, што такое пакаранне лічыцца мужыцкім, прыстаў трапляе ў самую кропку. Цёмныя ж пінчукі, баронячы свой шляхецкі, гонар, гатовы аддаць апошнюю кашулю, абы толькі пазбегнуць кары на голай зямлі.
     Нахапаўшы досыць грошай, прыстаў не грэбуе і сушанымі грыбамі, рыбай, мёдам, зайцамі. «За добры гасцінчык» ён згаджаецца дапамагчы закаханым Грышку і Марысі.
     У канцы камедыі Кручкоў спецыяльна сутыкае шляхцічаў Альпенскага і Статкевіча, каб яіпчэ раз прыехаць па спажыву. Вобраз Кручкова пададзены ў камедыі ў сатырычнай форме. Пра тэта сведчаць знешні выгляд прыстава, яго мова, паводзіны. П'еса выклікае смех. Аднак пра гэты смех можна сказаць — смех скрозь слёзы. Аўтар твора імкнуўся праз камічнае паказаць тое, што яго вельмі хвалявала — судовыя парадкі. Менавіта па гэтай прычыне і ўзнік твор.