Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Як я разумею вобраз Міхала Тварыцкага (па рамане Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне")
     Кузьма Чорны ў сваім рамане «Трэцяе пакаленне» намаляваў вобразы людзей, характеры якіх розняцца між сабой, бо, як казаў пісьменнік, чалавек — гэта цэлы свет. Сярод усіх герояў рамана я хачу вылучыць прадстаўніка сярэдняга пакалення — Міхала Тварыцкага.
     У Міхалкі было вельмі цяжкае маленства. Ён рос у беднай сям'і: бацька яго быў скалечаны на вайне, таму Міхалка ўзяў на сябе ролю кармільца. Пасвіў кароў у Скуратовіча, ведаў шмат яго сакрэтаў: і пра схаваных у лесе коней, і пра збожжа, якое было схавана ў Сцепуржынскага. Гэта дапамагае Міхалку карыстацца дабротамі Скуратовіча. Лепшая ежа, кавалак сала, мех збожжа — такую плату атрымліваў хлопчык за свае маўчанне. Скуратовіч задобрывае яго, грае на яго пачуццях, здзекуецца з яго дзіцячай душы. Ён вучыць малога нікому не верыць, не адкрываць сваіх думак і пачуццяў, нікому не дапамагаць, жадае пасеяць у душы хлопчыка філасофію, што чалавек чалавеку — воўк, што ўсё свае дабро трэба хаваць ад людзей: «Тое, што ты маеш, людзям не паказвай, бо адбяруць». На маю думку, галоўная памылка Міхала Тварыцкага ў тым, што ў сваім жыцці ён пачынае карыстацца засвоенай філасофіяй. Ён добра памятае, што моцным можа быць толькі багаты чалавек, а бедны — заўсёды слабы і бездапаможны.
     Для таго, каб добра раскрыць усе тыя прынцыпы, якія засвоіў Міхал, пісьменнік пераносіць дзеянне рамана ў пачатак трыццатых гадоў. Міхал ужо дарослы чалавек, мае сям'ю. Збылася яго галоўная мара — набыць зямлю і мець уласную гаспадарку. Ён вылучаецца сваей працавітасцю і стараннасцю, як чалавек, які любіць і жадае працаваць. Ён збірае і адкладвае грошы на чорную часіну, памятаючы словы Скуратовіча, што такая часіна можа насцігнуць кожнага. Міхал яшчэ ў маленстве ўсвядоміў, што калі ён застанецца бедняком, то яго дзеці, як і ён сам, «будуць бадзяцца па дарогах...». Міхал, як гаспадар і бацька, клапоціцца пра лес сваей маленькай дачкі, пра сваю з Зосяй будучыню. Я лічу, што Міхала Тварыцкага нельга абвінавачваць у тым, што ён стаў сквапным чалавекам, для якога галоўным было назбіраць як мага болей дабра і грошай. Вінаваціць у гэтым мы павінны Скуратовіча, таму што гэта ён скалечыў дзіцячую душу сваімі «добразычлівымі» адносінамі і тым самым падштурхнуў хлопчыка да сваей жыццёвай філасофіі.
     На маю думку, Міхал заслугоўвае не асуджэння, а спачування, тым болын, што гэты чалавек зразумеў свае памылкі. Аб гэтым сведчаць яго ўчынкі, пра якія мы даведаліся, дачытаўшы раман. Ён зноў ператвараецца ў чалавека, які радуецца жыццю, расквечанаму агнямі электрастанцыі і населенаму добрымі людзьмі.