Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз страшнага злодзея у рамане Кузьмы Чорнага "Пошукі будучыні"
     Кузьма Чорны ў сваіх раманах вельмі добра раскрыў тэму вайны і яе уплыву на жыццё людзей. У раманах «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» мы даведваемся пра праблемы таго часу. Перад намі паўстае вобраз вялікага злодзея, які разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх пачуццяў, парушае сямейнае шчасце і гармонію. Гэты злодзей — вайна. Падзеі рамана «Пошукі будучыні» — яскравы прыклад існавання гэтага страшнага ворага людзей.
     У пачатку твора перад намі паўстае карціна імперыялістычнай вайны. Дзеці засталіся адны ў сваіх хатах, бо бацькі пайшлі на фронт. Вайна забрала іх маленства і прымусіла дачасна стаць дарослымі: весці гаспадарку, даглядаць малодшых брацікаў і сясцёр, адказваць самім за свае жыццё. Вайна асудзіла іх на вельмі цяжкі лес. На першых старонках рамана мы знаёмімся з Волечкай Нявадай, якая працуе па гаспадарцы, як дарослая. Волечку з яе бацькам разлучыла вайна. Дзяўчынка ўжо згубіла надзею, што бацька застаўся ў жывых, бо пісем ён не пісаў. Вось і апынулася Волечка адна на ўсім свеце. Кастуся Лукашэвіча з яго хворым бацькам прагналі з роднай хаты. Вайна разлучыла яго з Радзімай і бацькам. Асірацелы, абяздолены, няшчасны, ён знемагаў у нудзе. Але ж і Кастусю, і Волечцы яшчэ трэба было змагацца за свае жыццё. Было цяжка паверыць, што калісьці прыйдзе светлая будучыня, і ўсе на свеце будуць шчаслівыя.
     Стары Нявада не загінуў. Ён кожны дзень успамінаў сваю дачку, уяўляючы яе маленькай дзяўчынкай. Бацька марыў аб вяртанні ў родныя мясціны і жадаў гадаваць сваю дачку, сачыць за яе станаўленнем. У яго былі жудасныя думкі аб тым, што, мабыць, Волечкі ўжо няма ў жывых. Надышоў доўгачаканы дзень сустрэчы. Але замест маленькай дзяўчынкі Нявада ўбачыў сталую жанчыну, падобную, як дзве кроплі вады, на сваю маці. Няваду ахапіла вялікае шчасце. I ў той жа час сэрца яго напоўнілася болем, бо гады праляцелі вельмі хутка, і бацька не бачыў, як вырасла яго маленькая дачка. Нехта злосны і бессардэчны адабраў у яго маленства Волечкі.
     Падобная гісторыя здарылася з Сымонам Ракуцькам. Ён рана застаўся адзін, бо бацьку і сястру забілі немцы. Калі ў яго самога нарадзілася дачка, а сын Тамаш толькі пачынаў хадзіць, ішла польская вайна. Ракуцька марыў аб тым, каб з яго дзецьмі не здарылася тое, што адбылося з ім, каб яны заўсёды былі побач і жылі ў шчасці і сцакоі. Надышоў той страшэнны час, калі Ракуцьку прыйшлося развітацца з жонкай і дзецьмі. Перад яго вачыма праляцелі гады сямейнага жыцця, дзяцінства Лізаветы і Тамаша, іхнія першыя ўсмешкі. Герой задаваў сабе пытанні, што чакае яго ў будучыні, што адбудзецца з яго дзетачкамі. Вялікая сцяна аддзяліла яго ад родных людзей, аддзяліла, мабыць, назаўсёды. Ён спадзяваўся на тое, што некалі яму пашанцуе сустрэць сваю сям'ю. Сымон жыў цяпер марамі, жаданнем, надзеяй, упартасцю. Ён не лічыў свае гады, але ж ведаў, што маладосць праходзіць. I калі ён убачыў сваю дачку, то зразумеў, што зусім яе не ведае. Яна вырасла без бацькі. У Ракуцькі не было шчасця трымаць яе на руках, песціць сваю маленькую дзяўчынку, назіраць за яе жыццём. У гэтым павінен той жа злодзей. Гэта ён адабраў маленства яго дачкі. А калі Ракуцька ўбачыў сваю старую жонку, ён у гэтым пераканаўся. Злодзей украў і маладосць жонкі. Гэта страшэнная пачвара адабрала ўсё святое: Радзіму, маленства, маладосць. Сустрэўшы Тамаша, Ракуцька быў вельмі здзіўлены, бо перад ім стаяў не яго маленькі сыночак, а салдат чужой арміі, у якога таксама ўкралі дзяцінства.
     Дзеці, якія з'явіліся на свет дзеля шчасця, апынуліся ў жудасным становішчы. Частка іх жыцця незваротна знікла. З самага дзяцінства ў іхніх сэрцах з'явілася нянавісць да вайны, якая была вінавата ва ўсіх бедах людзей.
     Так, вайна робіць няшчаснымі цэлыя народы, але ж войны пачынаюцца па волі людзей. Атрымліваецца, што людзі самі робяць сябе няшчаснымі. З-за гэтага пакутуюць іх дзеці. Я лічу, што пакуль людзі не задумаюцца над сэнсам свайго жыцця, не перастануць змагацца адзін з адным, вялікі страшны злодзей будзе з'яўляецца зноў і зноў.