Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Характарыстыка Іркі (па твору Івана Пташнікава "Алені")
     Ірка — дзяўчынка дванаццаці гадоў. Яна разам са сваімі бацькамі жыве ў Бярэзаўцу. Бацька Іркі быў ляснік, і жылі яны ў лесе. Гэта вельмі падабалася дзяўчынцы, бо яна вельмі любіла прыроду, з задавальненнем назірала за ёй.
     Ірка была рослай дзяўчынкай, толькі вельмі худой. У яе былі доўгія і тоўстыя чорныя косы. Апраналася яна часцей за ўсё ў «цёплую чорную матчыну хустку, старую фуфайку; на нагах буркі, пашытыя з суконак, на бурках — бахілы, склееныя з гумы, і слізкія-слізкія». Дзяўчынка добра вучылася, была вельмі стараннай. Яна магла б хадзіць у чацвёрты клас, але ў іх школе было толькі тры класы. Каб паступіць у чацвёрты, трэба было ісці ў суседнюю вёску Камена, якая знаходзілася вельмі далёка, і бацькі яе ў гэтым годзе адну не адпусцілі.
     Ірка вельмі любіла прыроду, звяроў. Яна не магла зразумець людзей, якія нішчылі прыроду. «Ірка шкадуе лес і не любіць ні леспрамгасаўцаў з піламі, ні іхніх машын з прычэпамі і печамі, куды шафёры засыпаюць бярозавыя чуркі і перамешваюць іх жалезнымі качэргамі. Не было б іх — не рэзалі б гэтулькі лесу».
     Больш за ўсіх звяроў Ірка любіла сваіх аленяў. Яна карміла іх, даглядала. На дзяўчынку вялікае ўражанне аказаў учынак дарослых. Ірка не магла зразумець, чаму ў дарослых людзей такія чэрствыя сэрцы. Як можна забіць жывую істоту?
     Дзяўчынка да апошняй хвіліны спадзявалася, што ўсе яе алені жывыя. Яна шукала іх па ўсім лесе, а асабліва хацела ўбачыць рагатага. З-за гэтага яна захварэла на запаленне лёгкіх, ледзь не замерзла ў снезе. Усю ноч дзяўчынка клікала сваіх аленяў.
     Ірка — сапраўдны сябар. Яна падтрымлівала ежай сваіх сяброў-аленяў, перажывала за іх лёс. Чалавек, які мае такое чулае сэрца, ніколі не пакіне ў бядзе сваіх таварышаў.