Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Нябесная заступніца Беларусі — Еўфрасіння Полацкая (1)
     У дванаццатым стагоддзi на полацкай зямлi жыла жанчына, iмя i дзейнасць якой вякi данеслi да нас. Звалi яе Ефрасiння Полацкая.
     Імя Ефрасiння дзяўчыне далi ў час хрышчэння. А да гэтага звалi Прадславай. Прадслава была ўнучкай полацкага князя Усяслава, дачкой яго малодшага сына Георгiя.
     З маленства дзяўчынка вылучалася розумам i незвычайнай цягай да ведаў. Нiякiя цацкi не вабiлi яе так, як кнiжкi. Падрастаючы i ўваходзячы ў дзявочую прыгажосць, Прадслава не станавiлася раўнадушнай да кнiжнай навукi. Акрамя таго, яна шмат часу аддавала малiтве.
     Кожны год прыбаўляў Прадславе мудрасцi i хараства. Аб яе прыгажосцi слава iшла далека за межы Полацкага княства. А калi дзяўчыне споўнiлася трохi больш за дзесяць год, да яе бацькi сталi прыязджаць сваты.
     Унучка полацкага князя прыгажуня Прадслава магла разлiчваць на самага багатага i прыгожага жанiха. Але гэта яе зусiм не вабiла. Ужо ў дванаццаць год яна зразумела, што слава самых прыгожых i багатых жанчын заканчваецца разам з iх смерцю. А яна марыла застацца ў памяцi людзей на вякi.
     Усё свае далейшае жыццё Прадслава вырашыла прысвяцiць Богу. У тайне ад бацькоў дзяўчына пастрыглася ў манахiнi. Ей было ўсяго дванаццаць гадоў. З гэтага часу пачынаецца падзвiжнiцкая дзейнасць Ефрасiннi Полацкай. Дзякуючы ей, будавалiся цэрквы, вучылiся грамаце дзецi. Жывучы ў мураванай келлi царквы Святой .Сафii ў Полацку, Ефрасiння самаручна пiсала кнiгi. Грошы, атрыманыя ад iх продажу, раздавала бедным.
     Была ў гэтай жанчыны незвычайная здольнасць: тыя, да каго звярталася яна са сваiм святым словам, станавiлiся такiмi ж, як i яна, сумленнымi, добрымi, спагадлiвымi, нераўнадупiнымi да чужой бяды. Усе яны пачыналi любiць Бога i тых, хто наўкол. Той, хто прагнуў крывi i вайны, пачынаў ненавiдзець яе.
     Свой слаўны шлях на зямлi Ефрасiння Полацкая скончыла ў iерусалiме. Сюды прыйшла яна спецыяльна для таго, каб, пакланiўшыся гробу Госпадаву, аддаць Богу i нябёсам сваю душу.
     Пра што задумала, чаго прасiла ў Госпада, тое i сталася, бо хiба ж мог ён не пачуць сваей самай вернай рабынi?
     Ефрасiння Полацкая для нас — наша гордасць i наша нябесная заступнiца. Можа дзякуючы ей наш народ беларускi, нягледзячы на ўсе цяжкасцi i выпрабаваннi, што пасылае яму час, застаецца дружалюбным, мiралюбiвым, цярплiвым i чулым да чужой бяды?