Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Апавяданне Цёткi "Прысяга над крывавымi разорамi"
     Выдатная беларуская паэтка, палымяны змагар за яароднае шчасце Цётка (Элаіза Пашкевіч) за свае кароткае жыццё зрабіла надзвычай многа. Вялікі грамадзянскі тэмперамент, страснае жаданне прынесці як мага больш карысці Радзіме дазволілі ей, нягледзячы на слабае здароўе, стаць адным з арганізатараў рэвалюцыйнай партыі «Сацыял-дэмакратычная грамада», першай беларускай легальнай газеты «Наша доля», часопіса для моладзі «Лучынка», актыўна ўдзелькічаць у мітынгах і дэманстрацыях, накіраваных супраць антынароднай палітыкі царызму. Акрамя таго, Цётка напружана і плённа займалася творчай дзейнасцю, выдала некалькі зборнікаў вершаў і прозы. I хоць сама Элаіза Пашкевіч лічыла сябе ў першую чаргу паэткай, яе празаічныя творы з'яўляюцца значным здабыткам беларускай літаратуры.
     Першым празаічным апавяданнем Цёткі і, бадай, самым знакамітым, з'яўляецца апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі», надрукаванае ў тысяча дзевяцьсот шостым годзе. Гэты невялікі, але вельмі змястоўны твор пачынаецца з пейзажнай замалёўкі, прасякнутай лёгкім сумам, ледзь прыкметнай трывогай: «Быў ціхі цёплы асенні дзень. Швы ціха адпачывалі пасля летняй працы. Цёмны лес шаптаўся ў глыбокай задуме. Буслы тужліва ляцелі ў вырай».
     Сумны эмацыянальны лад твора яшчэ больш узмацняецца ў другім абзацы, калі з'яўляецца галоўны герой твора: «Гэтага дня, маркотны і згорблены пад цяжкаю хмараю невясёлых дум, ледзьвеледзьве поўз стары Мацей у поле». Здаецца, настрой прыроды перадаецца чалавеку, узмацняе яго душэўную і фізічную стомленасць.
     Стан крайняй безнадзейнасці, роспач перадаюцца з дапамогай прадметных апісанняў і далей: «Беднасць, адзіноцтва, сілы ўжо не тыя— а рабі і рабі, працуй без канца... Суседзі ўжо даўно пасеялі і пабаранавалі, а Мацей толькі першы дзень выйшаў на свае і то быў хворы». Ён скардзіцца, што вінен усім багацеям, а свой зусім малы надзел няма калі і апрацаваць. Тут Мацей упаў у разору, і яго змарыў глыбокі сон. I снілася Мацею тое, аб чым думалі, аб чым марылі ўсе малазямельныя сяляне— аб зямлі. Усе думкі і надзеі беднага мужыка зводзіліся да аднаго: як прыдбаць зямлі і пазбавіцца ад панскай залежнасці. У сне народ сабраўся на ніве Мацея: «былі там і маладыя, і старыя, і мужчыны, і кабеты, і дзеці — у розных вопратках, і ўсе крычалі: «Вузка! Цесна! Мала!»
     Сярод тых, хто прагнуў зямлі, быў Мацей і яго сусед Астап. На патрабаванні натоўпу забраць землі ў паноў Астап закрычаў: «Лжэце! Няпраўдаі Не дадуць...»
     I тут з натоўпу выступілі тры сыны Мацея — парабак, рабочы і салдат — і, стаўшы на калені, прысягнулі народу: «Мы дамо! Мы — сіла! Мы — права!»
     У фінале апавядання мроіцца Мацею: «...разоры стаяць, поўныя крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас: «Мы — сіла! Мы — права!..»
     Фінал глыбока сімвалічны. Тры скрыжаваныя далоні сімвалізуюць саюз трох сацыяльных слаёў грамадства — сялян, рабочых і салдат — якія, аб'яднаўшыся, змогуць прынесці народу вызваленне з-пад гнёту багацеяў. Такі ясны адказ дае Цётка на адвечнае пытанне беларускага сялянства аб волі і зямлі. У гэтым адказе — рэвалюцыйны заклік да звяржэння існуючага грамадскага ладу.