Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Развщцё паэтычнага стылю Пімена Панчанкi
     Пімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, разнастайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягнутым, рос духоўна і творча, папіыраў свой кругагляд, і яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. Яркі стыль паэта, напоўнены аганічнай метафарычнасцю, шчырай эмацыянальнасцю, не зблытаеш ні з чым. Паэт вельмі патрабавальны да сябе, ён прызнаецца, што не можа дараваць сабе ніводнага слабога радка, ніводнай недакладнай рыфмы. Шльнае назіранне за жыццём, душэўная няўрымслівасць, пачуццё адказнасці за ўсё, што робіцца ў краіне, разумение ролі паэта ў жыцці народа — усё тэта тлумачыць нязменную цікавасць чытачоў да творчасці паэта на працягу болып як паўвека. Мне вельмі спадабаўся верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой пачатку другой сусветнай вайны. У трагічным вобразе жураўлінага выраю, пры дапамозе пранізліва-тужлівай інтанацыі, зададзенай з самага пачатку верша: «Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы над зарывам асенніх журавін?», аўтар перадае боль і разгубленасць ад набліжэння грознай навалы. Ён як бы прадбачыць ахвяры і няшчасці роднай зямлі і паку туе ад таго, што не ў сілах павярнуць гісторыю:
     
     Там гнёзды спалены,
     Там птушаняты знішчаны,
     Смяротны дым плыве над папялішчамі.

     
     Сутыкненне кантрасных, несумяшчальных эпітэтаў «смяротны дым», «залатыя промні» падкрэслівае трагізм алегарычнага вобраза птушынага няшчасця і страшэннай небяспекі, якая пагражае Радзіме, надае твору горкі, непаўторны лірызм.
     Зусім у іншым эмацыянальным настроі вытрыманы верш-балада «Герой». У творы няма ні яркіх эпітэтаў, ні метафар, ні лірычнага героя. Падзеі пададзены як бы збоку. Гераізм воіна не паказны, яго ўчынак — гэта выкананне службовага і грамадзянскага абавязку. Будзённае апісанне подзвігу, сціплая самаахвярнасць героя ствараюць псі'халагічную напружанасць верша:
     
     Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
     Мы не на пляжы, а на вайне».
     I лёг на змяіныя скруткі дроту.
     I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
     Прайшлі па яго спіне.

     
     I толькі ў апошняй страфе праз адухаўленне роднай зямлі паэт падкрэслівае ступень пакут героя і веліч яго подзвігу:
     
     А ён свае косці з іржавых калючак
     Сваімі рукамі без стогну аддзёр,
     Зваліўся на травы, і стала балюча
     I травам, і росам, і ветрам гаючым,
     Што прыляцелі з валдайскіх азер.

     
     П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрацца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.»
     П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існавання моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Але паэт не толькі некага абвінавачвае, ён адчувае і сваю асабістую адказнасць за гэтае пакаленне:
     
     Вы — юныя, разгубленыя ў свеце,
     Загубленыя сферой і маной,
     Вы Богам недагледжаныя дзеці
     I вашымі бацькамі Ды і мной.

     
     Паэт ведае, што толькі агульныя намаганні, цяжкая паусядзенная праца могуць дапамагчы маладому пакаленню трывала стаць на ногі:
     
     Ад заклікаў паветра зноў трасецца...
     Але, каб выбраць лепшую з дарог,
     Патрэбна мудрасць працы
     Нашых сэрцаў;
     Патрэбны маці, бацька, педагог.

     
     П. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць свае паэтычнае майстэрства. Ён пільна ўглядаўся ў жыццё і пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Таму паэзія Пімена Панчанкі заўсёды была актуальнай, сугучнай часу. «Любоў да жыцця — ва ўсіх яго праявах — вось што ў вышэйшай ступені ўласціва П. Панчанку і яго востраадчувальнаму радку», — пісаў крытык У. Гніламёдаў.