Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Эвалюцыя вобраза беларускага інтэлігента ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа (2)
     У канцы дзевятнаццатага — пачатку дваццатага стагоддзяў у Беларусі і Расіі адбываліся значныя змены. Яны былі звязаны ў першую чаргу з узнікненнем і распаўсюджваннем новых ідэй, асноўнымі з якіх былі: ідэя сацыяльнай роўнасці, нацыянальнай і культурнай незалежнасці, неаобходнасці сацыяльных змен у краіне. Іх носьбітамі былі, у асноўным, прадстаўнікі інтэлігенцыі, колькасць якой на Беларусі ў той час вельмі вырасла і працягвала павялічвацца. Тану не дзіўна, што многія пісьменнікі героямі сваіх твораў рабілі прадстаўнікоў гэтага класа. Зразумела, што аўтары стваралі розныя вобразы інтэлігентаў, што сама інтэлігенцыя з цягам часу змянялася ў жыцці і творах. Яна выглядала па-іншаму, не так, як раней. Адбывалася эвалюцыя вобраза беларускага інтэлігента.
     Найбольш вядомымі пісьменнікамі, у творах якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выступаюць у ролі галоўных герояў, — гэта Якуб Колас і Янка Купала. Калі параўнаць іх творы — камедыю «Тутэйшыя» і трылогію «На ростанях» — то адразу заўважаеш змены, якія адбываліся ва ўспрыманні пісьменнікамі беларускіх інтэлігентаў. Абодва галоўныя героі — Янка Здольнік і Андрэй Лабановіч — людзі перадавых поглядаў, якія жадаюць быць карыснымі народу і роднай краіне. У іх шмат агульнага, але не меней і адрозненняў.
     Янка Здольнік — настаўнік у п'есе «Тутэйшыя». Гэта чалавек, які мае цвёрдыя жыццёвыя прынцыпы, хоча далучыцца да грамадскай работы і разумев, што неабходна перабудова ў грамадстве. Ён разумев таксама, што беларускі народ павінен захоўваць сваю нацыянальную і культурную незалежнасць, звычаі, мову. За гэта Янка Здольнік атрымоўвае ад некаторых персанажаў п'есы пагардлівую мянушку «пана дырэктара беларускай басоты». Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя, безумоўна, станоўчыя характарыстыкі, Янка ў творы больш філосаф, поле дзейнасці якога даволі абмежаванае, чым барацьбіт. I наогул, яго дзеинасць амаль не заўважная ў п'есе. Такім чынам, калі падзяліць людзей, якія імкнуцца быць карыснымі народу, на дзве групы — тых, хто выбірае шлях барацьбы, і тых, хто жадае здзейсніць свае мэты мірнымі сродкамі — то Янку Здольніка трэба будзе аднесці да апошніх.
     Некалькі па-іншаму выглядае Андрэй Лабановіч у Якуба Коласа. Ён, як і Янка Здольнік, жадае быць карысным свайму народу і стараецца ажыццявіць свае жаданне. Лабановіч разумев і неабходнасць перабудовы грамадства, і патрэбнасць захавання беларускім народам яго мовы і культурных традыцый. Але галоўны герой трылогіі адрозніваецца ад Янкі Здольніка ў выбары шляхоў да змены жыцця. Калі герой Янкі Купалы аддае перавагу мірным сродкам, то Лабановіч спрабуе змагацца самымі рознымі спосабамі. I мы не ведаем, як ён вырашыць дзейнічаць.
     Такім чынам, вобраз беларускага інтэлігента ў творах Купалы і Коласа паступова змяняўся. Інтэлігенцыя, а разам з ей і пісьменнікі, упэўніваліся ў неабходнасці больш рашучых сродкаў барацьбы. Таму філосафа Янку Здольніка змяняе Андрэй Лабановіч, які знаходзіцца на ростанях.