Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Услаўленне Бандароўны ў аднайменнай паэме Янкі Купалы
     Усе творы Янкi Купалы прасякнуты думкай пра свабодную Беларусь, пра вольнага i незалежнага беларуса. Янка Купала марыў аб тым, каб у яго суайчыннiкаў абудзiлася пачуццё годнасцi, павагi да сябе. Пачуццё, пахаванае пад цяжарам гаротнага становiшча. Менавiта такой — смел ай, мужнай, з пачуццём годнасцi — намаляваў Купала галоўную гераiню паэмы «Бандароўна».
     Падзеi, апiсаныя ў творы, адбывалiся на Украiне. Пану Патоцкаму — багатаму, дэспатычнаму, самаўпэўненаму i разбэшчанаму — прыглянулася дачка бедняка Бандарэнкi Бандароўна. На яго нахабныя прапановы i дзеяннi дзяўчына адказала аплявухай. Пана Патоцкага такi ўчынак бяднячкi моцна пакрыўдзiў. Больш таго, ён быў проста раз'юшаны: як магла галадранка так прынiзiць яго перад iншымi?! Наставiўшы перад дзяўчынай поўныя сталы смачнай ежы, Патоцкi прапанаваў ей выбар:
     
     — Ну, што волiш сабе выбраць,
     Пышная паненка:
     Цi у бяседзе засядацi
     Вось пад гэтай сценкай
     I са мною пiць, гуляцi,
     Ночкi каратацi?
     Цi навекi косцi парыць
     У зямельцы мацi?

     
     Доўга думаць Бандароўна не стала, бо бацькi з маленства навучалi яе быць сумленнай. Дзяўчына засвоiла, што грошы — гэта/не самае галоўнае ў жыццi, што за iх шчасця i душэўнага спакою не купiш. Жыць з панам Патоцкiм, купацца ў яго багаццi, бавiць разам з iм час, памяняўшы на ўсё тэта сваю дзявочую годнасць, сумленне i душэўную свабоду, Бандароўна не згадзiлася. Яе адказ — выклiк не толькi пану Патоцкаму, а ўсiм тым, хто за грошы i багацце гатоў прадаць свае сумленне:
     
     — Не такую, ясны пане,
     Бачыш прад сабою,
     Што захоча чэсць i славу
     Прадаваць з табою...
     — Дужы ты з сваiм багаццем, А я сiлы больший, —
     За мной праўда i народ мой, За табой жа — грошы!

     
     Не скарылася Бандароўна, яна выбрала смерць.
     Аўтар захапляецца ўчынкам сваей гераiнi, хоча бачыць такiм увесь народ.
     Аўтар адносiцца да Бандароўны з павагай i замiлаваннем. Прыгажосць i чысцiня яе душы суладна прыгажосцi знешняй. Гэта робiць вобраз Бандароўны яшчэ болып прывабным.