Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Уладар беларускай песнi (тэма паэта i паэзii ў творчасцi Янкі Купалы)
     Янку Купалу называюць уладаром беларускай песнi. I гэта сапраўды так. Няма, вiдаць, такой тэмы, якую б не закрануў паэт у сваiх песнях-вершах. Гэта i жыццё яго суайчыннiкаў, iх нялёгкая праца, спадзяваннi на лепшую будучыню, гэта i прыгажосць роднага краю, i хараство чалавечай душы, i бессмяротнасць мастацтва, i шмат iншых. Па настрою песнi Купалы таксама розныя: то вясёлыя i жыццярадасныя, то сумныя, а часам i гнеўныя.
     Асобна можна выдзелiць тэму паэта i паэзii. Яна займае значнае месца ў творчасцi народнага песняра. Як толькi стаў пiсаць вершы, Купала задумаўся над тым, якое месца ў жыццi людзей займае паэт, якое яго прызначэнне на Зямлi. I чым больш пiсаў, тым выразней разумеў, што быць паэтам — вельмi адказна. Што сапраўдны паэт той, чые вершы i песнi даходзяць да глыбiнi душы чалавека i дапамагаюць яму жыць. У сваiм раннiм вершы «Я не паэта» Я. Купала выказвае незадавальненне тым, што на Беларусi пакуль што мала паэтаў, якiя б на роднай мове стваралi праўдзiвыя творы аб жыццi свайго народа. Да сваей творчасцi Купала адносiцца крытычна, разумев, што яшчэ мала зрабiў для свайго народа, таму i гаворыць пра сябе: «Я не паэта».
     У больш познiм вершы «За ўсё...» Купала зноў звяртаецца да тэмы паэта i паэзii. Гэты верш — справаздача паэта аб яго дваццацiгадовай творчай дзейнасцi. У пачатку верша Купала выказвае ўдзячнасць беларускаму народу:
     
     За ўсё, што сёння маю,
     Што даў мне мой народ:
     За кут у родным краю,
     За хлеб-соль без клапот...

     
     I тут жа паэт, ацанiўшы свае жыццё, з упэўненасцю гаворыць, што не быў абiбокам, што не толькi браў ад свайго народа, а i плацiў яму спаўна, плацiў усiм, чым мог, i галоўнае — сваей песняй:
     
     Я адплацiў народу,
     Чым моц мая магла:
     Зваў з путаў на свабоду,
     Зваў з цемры да святла.

     
     У вершы «Мая навука» Купала паказаў вельмi агульна свой цяжкi, цярнiсты шлях да высокага звання, дадзенага яму народам — «уладар беларускай песнi». Купала адлюстраваў у сваiм вершы той адзiны пачатак, з якога павiнны пачынацца i жыццё чалавека, i яго творчасць, калi ён сапраўдны паэт — яго Бацькаўшчына. Свае тэмы i вобразы беларускi пясняр Купала браў менавiта адтуль.
     Служэнню народу Я. Купала прысвяцiў усё свае жыццё. «Служыць Бацькаўшчыне — значыць жыць, быць непадзельна злiтым з ей, з яе болем i радасцю, трывогамi i клопатамi, буднямi i святамi», — гэта яго словы.