Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Тутэйшасць як нацыянальная трагедыя беларусаў
     Слова «тутэйшыя» ў мінулым было адэкватна слову «беларусы». Гістарычна неспрыяльныя ўмовы ў развіцці нашай краіны, Беларусі, якія склаліся пасля распаду Вялікага княства Літоўскага, адмоўна паўплывалі на развіццё культуры і светапогляду народа, які перастаў усведамляць сябе як самастойная нацыя. Паланізацыя і акаталічванне, а потым русіфікацыя насельніцтва Беларусі знайшлі адбітак ва ўсіх сферах грамадска-культурнага жыцця. Беларуская культура, якая ў межах Вялікага княства Літоўскага вызначалася высокім узроўнем развіцця ў дачыненні да еўрапейскай гуманістычнай і дэмакратычнай накіраванасці (Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Леў Сапега), была амаль на два стагоддзі адкінута назад.
     Янка Купала як адданы сын свайго народа, інтэлігент у самым поўным сэнсе гэтага слова ў той час, калі на карту быў пастаўлены лес Радзімы, яе будучыні, свой грамадзянскі абавязак бачыў у абуджэнні народнай свядомасці. У вершы «Тутэйшы», які быў напісаны ў 1913 годзе, аўтар са спачуваннем ставіцца да героя твора — мясцовага чалавека. У самахарактарыстыцы лірычнага героя твора прысутнічаюць асуджальныя і іранічныя моманты. Ён, гэты герой, быццам і адчувае, што існуе Бацькаўшчына, духоўна неабходная яму, а з другога боку, гэты гонар, што яна ёсць, нібыта і дарэмны.
     Самая заганая, небяспечная рыса тутэйшага — няведанне, што рабіць, няздольнасць узняцца да разумення, што такое «добра» і «дрэнна». Пасіўнасць, зміранасць, абыякавасць цалкам падпарадкавалі сабе натуру тутэйшага.
     У трагікамедыі «Тутэйшыя» Янка Купала востра паставіў праблему тутэйшасці, вызначыў шляхі яе вырашэння. Твор быў напісаны ў 1918-1922 гг., гістарычна супярэчлівы час. Пісьменнік разумеў становішча свайго народа, якое склалася на працягу стагоддзяў. Па-мастацку тонка і ўдала ён стварыў тыповы вобраз беларуса. Пагардлівыя адносіны да ўсяго свайго роднага — найболын характэрная рыса яго характару. Мікіта Зносак, персанаж найболып высмеяны, поўна і глыбока раскрыты аўтарам ў сваёй абмежаванай духоўнай сутнасці. Раўнадушша да ўсяго роднага перарастае ў пагарду і нават здраду. Мікіта варты насмешкі, сатырычнай непрымірымасці, але і жалю, горычы, спачування. Ён тыповы прадстаўнік нацыянальнай драмы. Аднак тып Мікіты гістарычна небезнадзейны для драматурга. Аўтар у нейкай ступені верыць у яго зварот. Гэта надае аптымістычную ноту ў падтэкставым гучанні п'есы.
     Галоўны сцвярджальны пафас ідэі твора засяроджаны ў вобразах Янкі Здольніка і Аленкі. Яны прыйдуць у заўтрашні дзень людзьмі іншымі. Іх дзейнасць здольна выхаваць пачуццё любові і адданасці беларускай зямлі, адчуванне сваёй адметнасці, непадобнасці да астатніх.
     Тутэйшыя так і не змяніліся да нашага часу.
     На жаль, людзей, падобных да Зносака, у нашым сучасным жыцці шмат. Як і ён, яны варожа ставяцца да ўласнай культуры, адкрыта зневажаюць святыню народа — мову, хоць і на любой іншай граматна выказваць асабістыя думкі не могуць. Сіндром тутэйшасці — гэта ганебны крыж беларусаў. Аднак я ўпэўнены, што ёсць людзі, для якіх праблема тутэйшасці неабыякавая. Менавіта яны здольны абудзіць народ ад бяспамяцтва.