Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны (па п'есе Янкі Купалы "Раскіданае гняздо")
     Драма «Раскіданае гняздо» напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі.
     Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года і сканцэнтраваны вакол Сымона. Тэта асноўны вобраз твора, які паказаны ў развіцці. Дух бунтарства і непакорнасць уласцівы Сымону ад нараджэння. У яго характеры шмат рашучасці, імпульсіўнасці. Ён часта хапаецца за сякеру, каб бараніць свой гонар, адстойвае свае дабро. Сымону не хапае адметнасці, непаўторнасці, умения жыць сваім розумам. Спачатку ён, як і бацька, трымаецца разбуранага гнязда, імкнецца давесці судовую справу да канца, даказаць праўду, але, не знайшоўшы яе, па закліку Незнаёмага пакідае сям'ю, малых братоў, маці і рушыць на Вялікі Сход, яшчэ дакладна не ўсвядоміўпіы, што з сябе гэты сход уяўляе.
     Асноўнае ў ягоным характары — непакорнасць, рашучасць, гатоўнасць ісці да мэты на злом галавы, бясстрашнасць. Сіла ў Сымона ёсць, але няма трывалай духоўнай асновы, якая магла б накіраваць гэтую сілу. У спадчыну яму дасталося моцнае адчуванне знітаванасці з зямлёй. Калі сувязь з зямлёй рвецца, Сымон сапраўды гатовы адважыцца на ўсё, нават на забойства. Тэта ён адчувае і пачынае сам баяцца сваей гатоўнасці. У такім стане ён творыць акт пометы: падпальвае панскі маёнтак. Зразумела, што гэта не ўсведамленне грамадзянскага ўчынку, а пакуль што інстынктыўная помета. Ён мяняе сякеру на паходню і на Вялікі Сход ідзе быццам не па сваей волі, нібыта чужая рука, воля, мацнейшая за ягоную, вядуць яго за сабой. Ці прывядзе да мэты гэты шлях? Адказ не можа быць адназначным. Сымон гатоў стаць у шэрагі змагароў, якія здабываюць волю і долю, ахвяраваць сабой. У драме гэта адзін з варыянтаў пошуку, але далека не адзіны.
     Лес Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе вабяць кветкі, луг, поле — усё прыгожае, паэтычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у разлад з суровай рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося — чалавек добрай душы, а такія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Даверлівая, чулая, яна не можа вынесці здрады Паніча і спрабуе павесіцца паблізу палаца, каб такім чынам выказаць пратэст супраць панічовай здрады. Але дваровыя людзі яе ратуюць. I тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. Як бы прасвятлеўшы, глядзіць Зоська на пажар. Прасвятленне гэта сімвалічнае. Яна разам з Сымонам ідзе на Вялікі Сход. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мрояхснах, праз паўмістычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові.
     Данілка — падлетак, не па гадах разумны, разважлівы. Яго, як і Зоську, вабіць прыгожае, на працягу ўсёй п'есы ён майструе скрыпку. I калі бацька разбівае скрыпку, Сымон пагражае зрабіць новую. Ясна адно: без скрыпкі для Данілкі свет «не гучыць» — без музыкі няма гармоніі ў тым малым свеце, што яго акружае, як і ва ўсім Сусвеце. Шлях, абраны Данілкам, — гэта шлях музыкі, творцы. Данілка — увасабленне таленавітасці ўсяго беларускага народа. Ён, падлетак, пайшоў не за Сымонам і Зоськай, але за маткаю і Старцам. У гэтым выбары ёсць свая рацыя: Данілку патрэбна не канчатковая мэта шляху, а сама дарога, магчымасць убачыць свет і, вядома, удосталь найграцца на новай скрыпачцы. Вынік гэтага шляху невядомы, але абсалютна ясна ад но: марным, бязмэтным гэты шлях не будзе.
     Шляхі Зяблікаў разбегліся, але тупіковых пуцявін тут няма. Усе шляхі могуць прывесці да адной мэты — да пошуку і аднаўлення «раскіданага гнязда» — Бацькаўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці. Разбурылі не толькі хату Зяблікаў, «раскіданым гняздом» была ўся тагачасная Беларусь. Адсюль і сэнс назвы твора.
     Я лічу, што на прыкладзе Сымона Янка Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчьшу, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.