Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Паэма Янкі Купалы "Тарасова доля"
     Паэму «Тарасова доля» вялiкi пясняр беларускага народа прысвяцiў свайму ўкраiнскаму сабрату па пяру Тарасу Шаўчэнку. Паэма была напiсана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе.
     У аснове сюжэта твора — жыццё Тараса Шаўчэнкi ад нараджэння i да смерцi. Вось як апiсвае Купала час, у якi нарадзiўся ўкраiнскi паэт:
     
     Як раджала яго мацi, —
     Не свяцiлi зоры,
     Зубы скалiла няволя,
     Хахатала гора.

     
     Цяжкiм, гаротным было дзяцiнства ў Тараса. Толькi ўзняўся на ногi — адразу «паншчына, батрацтва». З юначых гадоў давялося падстаўляць спiну катам. Тут жа аўтар дае нам зразумець, што такiм было дзяцiнства не толькi ў Тараса, тэта лес усiх дзяцей украiнскага бядняцтва. Ды не толькi украiнскага, але i нашага, беларускага. Думаючы пра цяжкае жыццё Шаўчэнкi, Купала ўспамiнае i свае, такое ж гаротнае i, здавалася, беспрасветнае:
     
     Я таксама нарадзiўся
     У ланцугах пад царам.
     Спапялiў бы ту часiну,
     Каб я мог, пажарам!

     
     Купала з любоўю апiсвае ў творы прыгажосць роднай прыроды, якая ў далёкiя часы прыгону, калi Тарасу даводзiлася праходзiць па нашай зямлi, спачувала хлопцу-ўкраiнцу.
     Бясконца захапляецца аўтар i самiм Тарасам, яго чулай душой i сэрцам, што не захацела скарыцца панам. Колькi нi бiлi паны Тараса, колькi нi катавалi, не змаглi забраць скарб, падораны хлопцу Богам, — яго песню, яго слова:
     
     Пайшло слова Тарасова
     Горда, непакорна, —
     Знайшла водклiк яго песня
     У людзей прыгонных.

     
     I пайшло Тарасова слова далека, пачулi яго абяздоленыя людзi не толькi Украiны, але i Расii, i Беларусi. Пачулi i сталi дабiвацца лепшага жыцця.
     Заканчваецца паэма гiмнам новаму жыццю. Янка Купала захапляецца дасягненнямi Украiны таго часу, калi пiсалася паэма. Купалу радуе, што людзi сталi вольнымi, сталi жыць лепш:
     
     Анi слез тых, анi гора,
     Нi цара, нi пана!
     Эх, Кабзар, каб ты збудзiўся,
     На Ўкраiну глянуў!..