Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Патрыятычная лірыка ў паслярэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы
     Патрыятычная тэматыка ў творчасцi Я. Купалы займае галоўнае месца. Лепшыя вершы дарэвалюцыйнага часу i творы, напiсаныя ў савецкi час, прысвечаны радзiме i родным мясцiнам, гiсторыi i сучаснасцi. Яны паэтызуюць прыгажосць прыроды, годнасць i духоўнае багацце чалавека працы.
     Праўда, эмацыянальны лад патрыятычнай лiрыкi савецкага часу значна адрознiваецца ад вершаў дарэвалюцыйных. У паслякастрычнiцкi перыяд у вершах паэта пераважае настрой бадзёрасцi, аптымiзму, жыццясцвярджальнага пачатку. Верш «Свiтае» найболып яскрава выражае змены ў жыццi народа:
     
     Эй, годзе ужо спаць! Уставайце!
     Глядзiце — свiтаць пачало.

     
     Ствараецца ўраджанне, бьщцам верш прасякнуты сонечнымi промнямi.
     У вершы «У вырай» паэт звяртаецца да вольных птахаў, сакалят з заклiкам смела адпраўляцца ў вырай, узнёсшыся да неба, да зорак, да касмiчных вышынь. У першым радку метафарычнасць вобраза птушак не раскрываецца, але ўзнёслая танальнасць i заклiк пазнаваць свет даюць зразумець, што iснуе яшчэ адзiн сэнсавы план. У другiм радку аўтар звяртаецца да птушак, называючы iх нашчадкамi крывiчоў — старажытных продкаў беларусаў, i ў чытача ўжо няма сумнення, што ў вобразе вольных птахаў — метафарычнае ўвасабленне беларускага народа. Паэт заклiкае народ «вылецець к славе з пагiбельнай плеснi i песняй агнiстай дзiвiцi народы», гэта значыць адмовiцца ад змрочнага мiнулага i смела iмкнуцца насустрач усяму новаму, сучаснаму, прагрэсiўнаму, што нясе новы час.
     Аднак пазней Купала стаў заўважаць у нсн вым жыццi i многiя адмоўныя з'явы. З болем рэагаваў паэт на русiфiкацыю, навязаную Масквой, на прынцып пралетарскага iнтэрнацыяi налiзму.
     З горкай iронiяй пiша Купала аб вымушаным адмаўленнi ад роднай культуры, аб адарванасцi ад нацыянальных гiстарычных каранёў.
     
     О так! Я — пралетар!..
     Яшчэ ўчора раб пакутны —
     Сягоння я зямлi ўладар
     І над царамi цар магутны!

     
     Iнтэнсiўнае прымяненне гратэску ў першым с лупку падкрэслiвае пачуццё горычы i болю, што ахапiлi паэта ад усведамлення дзяржаўнай iдэалогii бездухоўнасцi. Мастацкi прыём гiпербалы ў двух апошнiх радках сведчыць аб крытычным успрыняццi паэтам палiтычных догм савецкай улады.
     Купала не крывiць душой, а творча адлюстроў вае жыццё ва ўсёй складанасцi i супярэчлiвасцi Аўтар паважае свой талент i свайго чытача. Ён праўдзiва выражае свае думкi i пачуццi, нават калi яны не супадаюць з афiцыйнымi поглядамi застаецца верным праўдзе жыцця.