Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Нам засталася спадчына (2)
     Хочам папросту, каб лепш ручыла
     Нашым хацінам, нашым прыплодам,
     Каб стаць раўнёю славай і сілай
     Іншым народам.
     Янка Купала

     
     Можна было, вядома, узяць эпіграф да сачынення пра любоў да спадчыны, да традыцый і звычаяў, пакінутых нам у запавет продкамі, радкі з усім вядомага твора незабыўнага Купалы «Спадчына». Тыя першыя чатыры, якія асабліва апякаюць памяць, клічуць на суперажыванне:
     
     Ад прадзедаў спакон вякоў
     Мне засталася спадчына;
     Сярод сваіх і чужакоў
     Яна мне ласкай матчынай.

     
     Можна было, тым больш, што радкі выдатныя. Паглядзіце, як хораша, цёпла, лагодна, пяшчотна расказвае нам пра сваю любоў паэт, нібы перад маці спавядаецца. Яно так і ёсць: перад кім, як не перад маці, можна паспавядацца, не баючыся, што цябе не зразумеюць, адштурхнуць, абразяць грубым, няласкавым словам? Вось паэт і параўноўвае свае адносіны да Радзімы з адносінамі да самага блізкага на свеце чалавека («Яна мне ласкай матчынай»). Можна было ўзяць за аснову гэтыя словы, увесь верш «Спадчына», напісаны ў грозным, навальнічным 1918 годзе, калі паэт спачатку жыў на Смаленшчыне, перажываў, што не можа, як тыя «гусі-гудзіцелькі» (верш «Зашумела нудна восень...») пераляцець праз мяжу і фронт, завітаць на радзіму. Тым больш, што менавіта ў ім выявіўся найвыразней трагедыйны паэтаў настрой, калі яму здавалася, што ўсё разбураецца, забіраецца, нават тое, што спрадвеку, ад нараджэння і да самай смерці, павінна быць з чалавекам: «вясенніяпраталіны», « лесу шэлест верасны» (якіцудоўны эпітэт!), «дуб апалены», «ліпа», «бусел», «амшэлы тын», «бляянне-зоў» ягнят на пасьбішчы, «крык вароніных грамад», «могілкаваекладбішча». Гэта вобразы-архетыпы (самыя спрадвечныя, старажытны"я, вызначальныя для жыцця чалавечага, а тут яшчэ і вясковага). I яшчэ радкі з Купалавай «Спадчыны» можна было б узяць эпіграфам да сачынення таму, што яны надзвычай музычныя, што іх агучыў не які-небудзь самадзейны вакальна-інструментальны ансамбль, а выдатны калектыў песняроў, з якім звязана цэлая эпоха ў развіцці нашага музычнага мастацтва. Ды я не вазьму. Хай бяруць іншыя. Хай ідуць пратоптанай сцяжынкай. Хай пералічваюць усе так званыя «атрыбуты» спадчыны: гэта і прырода, і мова, і кнігадрукаванне, і ранейшыя перамогі Вітаўта, і курганы — магілы ваяроў, нашых продкаў. Так вучаць пісаць сачыненні ў многіх кніжках, у тым ліку — стэрэатыпных. А я мысліць стэрэатыпна не хачу. Не жадаю. Я ведаю, што вялікі паэт захацеў сказаць (і сказаў!) у сваім вершы значна больш, чым пералік таго, што можа адняць у нас чужынец. Ён захацеў выказаць і выказаў непамерную любоў і не меншую нянавісць да чужынцаў, «чужакоў», трутняў. I да сваіх, падобных на іх. Звернем увагу на тое, што «ласкай матчынай» спадчына свеціць для паэта «паміж сваіх і чужакоў». Ці не тых сваіх, што забыліся на свае імя, што скарыліся чорным сілам, ператварыліся ў Мікітаў Зносакаў?
     Я, можа, і не маю рацыі. Можа, у гэтым творы і не так выразна, як у іншых, напісаных у тым самым 1918-м, у 1919—1922-м гадах, — «На сход!», «Наша гаспадарка», «З павяўшай славы», «Беларускія сыны», «Паўстань», «Новы год», «Перад будучыняй», гучыць цэнтральны матыў Купалавай творчасці — матыў страты традыцый, заваёў, памяці, славы. У школе мы вывучалі верш «З павяўшай славы». Ён заклікавы, адычны па інтанацыі, а не элегічны, як «Спадчына». Паэт звяртаецца да ўсяго народа, да тых, хто жыве на зямлі сваіх продкаў, з заклікам «Пад стогн няволі, путаў звон» скласці песню «пра свой папас, пра свой палон», ды такую, якая «Паўстане яваю зкывой I светам блудным здрыгане I панясе скрозь светач свой Ад краю ў край, між спячых сіл, Аж там — да бацькавых магіл». Такі ж абуджальны ад сну матыў гучыць у іншых, названых вышэй творах. У «Спадчыне» ён толькі намячаецца, толькі акрэсліваецца некалькімі штрыхамі. Паэт яшчэ талерантны да тых, хто спіць, не называв рэчы сваімі імёнамі. У вершах другога плана ён заклікае народ прачнуцца ад летаргічнага сну адкрыта, уголас, выкарыстоўвае самыя вострыя, крыўдлівыя словы, вобразы-дэталі, тропы. Так, у вершы «Перад будучыняй» яго сучаснікі маглі пра сябе прачытаць, што яны «як мышы Пад жорсткім венікам з усіх бакоў», «нат у вочы глянуць, плюнуць смела Не смеем, стоптаныя на пясок», «як спуджаны вароны», блукаюць, «яксляпыя» «з кійком жабрачым», у сваім родным краі, радуюцца агрызкам з сытнага стала і гінуць марна «пад чужой апекай».
     У творчасці Купалы спадчына — гэта святы скарб, які належыць аднаму, вольнаму народу. Жабракам такі скарб несці на сабе не пад сілу. Яны ці адмовяцца ад яго, чакаючы чужой апекі і ласкі, ці будуць сляпым ценем сноўдацца па абсягах некалі слаўнай краіны. Пра Купалу менавіта такога — Прарока, Заступніка нацыі, лідэра, які хацеў вывесці людзей, падобна гордаму горкаўскаму Данку, з нетраў дрымучага лесу хлусні, недаверу з боку суседзяў, непаразуменняў, — хочацца пісаць і пісаць. Пісаць не так, як напісана ў школьных падручніках, у кніжках пра паэта. Пісаць шчыра, ад сэрца. Я адчуваю, што мы усе, старэйшыя і маладзейшыя, яшчэ да канца не ўсвядомілі, што Купала адмаўляў напалову спадчыну, напалову свабоду, прызнаваў поўную спадчыну і поўную свабоду. Асабліва тады, калі ідуць войны і «грудзі Бацькаўшчыны» рэжуць на кавалкі. Ён так ненавідзеў сітуацыю, што склалася на працягу многіх дзесяцігоддзяў:
     
     Ідзеш у край, дзе сотні летаў
     Хто толькі хоча гаспадарыць,
     Але не сын зямліцы гэтай,
     Які тут косці вечна парыць.
     («Новы год» )

     
     Будзем, помніць, што сёння мы — суверэнная і незалежная дзяржава. Так запісана ў нашай Канстытуцыі. А Канстытуцыя — асноўны закон дзяржавы. Таму я асмелюся сказаць, што ля вытокаў нашай сённяшняй незалежнасці стаяў Янка Купала, што дзякуючы такім мастакам, як ён, мы атрымалі права жыць у Беларусі, а не на нейкіх Усходніх Крэсах ці ў Паўночна-Заходнім краі. Дзякуй богу, што так. Не дай бог, каб паўтарылася гісторыя ранейшая.
     Я не ўзяла радкі з верша Купалы «Спадчына» эпіграфам да сачынення. Хай даруюць мне такі ўчынак шаноўныя экзаменатары. Можа, я паступіла апраметна. Можа, адзнака будзе ніжэйшая, чым я чакала. Ну што ж, на тое воля старэйшых, а значыцца, — разумнейшых, мудрэйшых. Перакананая толькі, што такога песняра, як Купала, не перапішаш, не паправіш. Ён быў і будзе для нас сімвалам свабоды, а не элегічным паэтам. Ён прарок, а не ныцік. Ён бунтар, а не раб.
     А напаслед я хачу працытаваць лаканічны верш Уладзіміра Караткевіча, мастака, які быў такі блізкі Купалу, таму Купалу, каторага яшчэ не зламалі, не скарылі, не прымусілі адмовіцца ад раней напісаных «нацыяналістычных» адозваў, прысвечаны Васілю Быкаву. Вось гэтых трох песняроў-волатаў я паставіла б побач. Мужных, смелых, незалежных духам. Але лепш чым выдатны майстар не скажаш. Вось яны, гэтыя цудоўныя радкі-запавет усім нам, нашчадкам Купалы, Коласа, Багдановіча, Караткевіча:
     
     Час стагоддзі, як касой, сцінае,
     Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў...
     Усё мінае — Гонар не мінае,
     Бо народжаны адным сумленнем.
     
     Калі сонца выб'ецца з туману,
     Толькі іх і ўспомніць хор народаў,
     Воінаў сваіх, святых і зраненых,
     Рыцараў сумлення і свабоды.

     
     Вось і прачытаў ты, дарагі мой чалавек, два варыянты сачынення. Улічы, што табе давядзецца пісаць творы, меншыя аб'ёмам, прыкладна разы ў два карацейшыя. I што засталося ў памяці тваёй ад прачытанага? Ці спадабаліся табе думкі тваіх равеснікаў? Які варыянт з двух прапанаваных ты ўзяў бы за аснову, калі сам бы тварыў? Я, твой старэйшы таварыш, не магу навязваць сваю волю. Не дай бог, каб яе навязвалі табе настаўнікі ў школе, асабліва ў сучасных умовах, калі многія ранейшыя каштоўнасці разбураныя, а новыя яшчэ не набытыя, не усталяваныя. Проста хочацца сказаць, што больш нетрафарэтна, нестандартна, на маю думку, мысліць аўтарка другога варыянта. Яна і смялейшая, да ўсяго, у назіраннях і вывадах, і мае схільнасць да палемікі, аспрэчвання чужых думак. I паглядзі, шаноўны сябра мой, як смела выйшла яна на творы, якія ў школьнай праграме не значацца: тэта прыкмета і шырокай эрудыцыі, і доказ таго, што яна свядома, а не пад прымусам, спасцігае слоўную творчасць. I яшчэ варта адзначыць тое, што, як мне думаецца, яна больш шчыра жыве думкамі і клопатамі пра свой народ, краіну, большая патрыётка, чым яе напарніца. Але, як кажуць, сэрцу не загадаеш пісаць так ці іначай: яно будзе выводзіць свае алгарытмы, падказваць свае рашэнні. Давярай яму больш. Прыслухоўвайся, як яно б'ецца. Калі штуршкападобна, арытмічна і злосна, значыцца ўсё ў парадку: тэма захапіла тваю істоту, усхвалявала, закранула тваё самалюбства. I ўсё пойдзе ў правільным напрамку. Тэта ж сучаснік Купалы, жывы і сёння паэт, празаік, публіцыст, былы вязень сталінскіх гулагаў Сяргей Грахоўскі так хораша і шчыра сказаў пра гарачы камячок у нашых грудзях, які дапамагае нам пачувацца людзьмі, не спаць, хвалявацца, жыць:
     
     Не слухай, што баліць часамі сэрца.
     Яно на то і сэрца, каб балець.

     
     А яшчэ мне вельмі падабаюцца панчанкаўскія радкі, якія, можа, пры выпадку скарыстаеш і ты калі-небудзь, мой шаноўны чытач. Ну хоць бы пры развітанні з роднай школай, сябрамі, матуляй, хатай, з якой ты «выкрыляеш» (словы арыгінальнага паэта і празаіка Янкі Сіпакова) У вялікі свет. А калі не — дык возьмеш эпіграфам да сачынення пра розныя спосабы жыцця — ціхамірны, па прынцыпе «мая хата з краю», ці бунтоўны, незалежны, поўны хвалявання. Вось яны, гэтыя афарыстычныя радкі-думкі: «Нам без трывог не зберагчы жыцця», «I такая ў свеце мітусня», «Астраціцьгоднасцьневыносна», «Я часта думаю да стомы: Што нам нясе шалёны век? А хто такія мы? А што мы? Якім ты будзеш, чалавек?»
     «Жыццё пражыць — не поле перайсці». Трапна і дакладна гаварыў народ пра сябе, пра свой лес, пра тое, як трэба жыць. Сэрцам адчуй, а розумам замацуй, упарадкуй у цэлае і свае думкі пра жыццё. Жыццё, што крынічыць на старонках сапраўдных, высокамастацкіх твораў!