Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Мастацкiя асаблiвасцi паэмы Янкi Купалы "Безназоўнае"
     Паэма «Безназоўнае» — адзiн з самых загадкавых твораў Я. Купалы. Незвычайная назва, цi, дакладней, адсутнасць назвы паэмы — з'ява, не ўласцiвая для Я. Купалы, якi звычайна ўкладваў у назвы твораў вялiкi сэнс i падтэкст. Справа ў тым, што паэма не мае адзiнага сюжэту, розныя яе часткi пiсалiся ў сувязi з рознымi падзеямi. Паколькi паслядоўнае развiццё падзей у творы адсутнiчае, танальнасць твора мяняецца ад раздзела да раздзела. Паэма ўяўляе сабой лiрычны дзённiк паэта.
     Таямнiчае, няўлоўнае паняцце «безназоўнага» мае ў тэксце паэмы i болын акрэслены, выразны сэнс. Значэнне гэтай абстрактнай метафары раскрываецца ў першым раздзеле паэмы, толькi тут сустракаецца гэта загадкавае «Яно». У першых чатырох радках упамiнаецца таямнiчае «нешта», што нагадвае нам з'яву прыроды. Гэтае «нешта» з цягам часу набiрае моц:
     
     Спачатку яно шалясцела
     Вельмi нясмела,
     А потым лiзнула аконца
     Цiха, як сонца.

     
     Гэты стан прыроды рабiўся ўсё гучнейшым, мацнейшым, пераможнейшым:
     
     А далей яно зашумела
     Надта ўжо смела,
     Аж водгулле у светы пабегла
     Здольна, разлегла.

     
     I, нарэшце, сэнс метафарьг раскрываецца праз азначэнне, якое ў кантэксце паэмы не з'яўляецца эпiтэтам, бо мае непераноснае значэнне: «бунтарскае слова». Адразу становiцца зразумела, што «безназоўнае» — гэта змены ў палiтычных поглядах народа, рост свядомасцi народных мае.
     У другiм раздзеле ў метафарычнай форме падкрэслiваецца трываласць заваяваных перамен i адкрытасць вызваленага народа да ўсяго свету:
     
     Маеты старыя спалены —
     Старыя ланцугi:
     Паложаны падпалiны
     Пад новыя сцягi.

     
     Прыкметы несправядлiвага ладу — ланцугi — знiшчаны назаўсёды, маеты ў змрочнае мiнулае спалены, у будынку новага грамадства трывалы падмурак, упэўнена сцвярджае паэт. Праўда, услед за звяржэннем самаўладдзя пачалася грамадзянская вайна, суседнiя дзяржавы паквапiлiся на чужое багацце, якое здавалася такiм даступным:
     
     Як на рынак цi на кiрмаш,
     Ад нядзелi да нядзелi,
     На каравай пшанiчны наш
     Мошкарой ляцелi, елi.

     
     Але народ, адчуўшы сябе паўнаўладным гаспадаром сваей зямлi, прагнаў невыхаваных чужынцаў, даў дастойны адпор захопнiкам:
     
     Ой, пайшла расплата за доўг —
     За яду й пiтво адразу...
     Хто у рукi папаў — заплацiў,
     Iншы ўцёк за многа мiляў.

     
     Паэт супрацьпастаўляе бязладдзе мiнулага «песнi-казцы» новага жыцця. Ён не пiкадуе самых яркiх фарбаў, самых прыгожых, маляўнiчых эпiтэтаў i метафар, каб уславiць новую рэчаiснасць, каб перадаць свой узнёслы, аптымiстычны настрой. Радзiма бачыцца яму ў вобразе прыгожай дзяўчыны ў нацыянальным уборы:
     
     Беларусь на куце
     У хаце сваей села, —
     Чарка мёду ў руцэ,
     Пазiрае смела.
     Сядзiць важна, сама
     Сабе гаспадыня,
     I прыбрана яна —
     Нiхто не закiне...

     
     Паэт верыць у шчаслiвую будучыню беларускага народа, бо народ, якi пазнаў радасць змястоўнага жыцця, творчай, вольнай працы, нiколi не вернецца да таго ганебнага стану, калi «iшлi днi без карысцi, i сорам было выйсцi ў свет з сваей зямлi».
     Але Купала не адарваны ад рэчаiснасцi, ён далёкi ад думкi, што ўсё дасягнута. Паэт з горыччу нагадвае, што «яшчэ краiны стан пагорблены» ў вынiку несправядлiвага Рыжскага мiру, i частка беларусаў не можа далучыцца да сваей нацыянальнай сям'i:
     
     Яшчэ дзесь здрадна ласка панская
     На беларускiм едзе карку
     I круцiць з подласцю паганскаю
     На свой лад нашу гаспадарку.

     
     Паэт папярэджвае аб небяспецы, якая пагражае маладой рэспублiцы, калi яна спынiцца ў сваiм развiццi, прычым робiць гэта неаднойчы, бо разумев складанасць пабудовы гарманiчнага ладу, прарочым зрокам бачыць мноства цяжкасцяў на шляху першапраходцаў да светлай будучынi:
     
     Трэба многа, яшчэ многа тысяч
     Рук забавiць, рук спагадных,
     Каб да сонца з сонца сцяжку высеч
     I спачыць у снах прынадных.

     
     I ўсё ж твор заканчваецца аптымiстычна. Паэт верыць, што народ пераадолее ўсе выпрабаваннi i пакiне нашчадкам у спадчыну пераможную псiхалогiю вольнага працаўнiка:
     
     Яшчэ пакiнулi нам асляпленне,
     Пашану да пакут,
     А мы пакiнем песню вызвалення
     I вольны бацькаў кут.