Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Значэнне творчасці Янкі Купалы
     Пеці, і з часам, у добрую пору,
     Выклікаць водклік у сонным сяле...
     Ўсю Беларусь — неаб'ятну, як мора,
     Ўбачыць у ясным, як сонца, святле.
          Песня мая

     
     На золаку XX стагоддзя, калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі заззяў вясёлкай цудоўны самародак, непаўторна вялікі талент, выказнік запаветных дум і светлых надзей народа — Янка Купала. Здаецца, і ведаем творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць, — адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведанае:
     
     Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
     На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
     Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, —
     Ўдзірванелы курган векавечны.

     
     Чытаеш неўміручую паэму «Курган», і таямнічы дубволат, што «галлё распусціў», паўстае засяроджана-ўдумлівым «слухачом» ветру, які «аб мінуўшчыне ў жальбе галосе». Паўстае, каб назаўсёды зачараваць нас радасным прадчуваннем першаадкрыцця.
     Чытаеш — і нібы чуеш голас паэта, прыглушаны цяжкай дарогай яго вандроўнага жьцця, бачыш яго вочы, то затуманеныя, то з іскрынкамі спагадлівай усмешкі... Міжволі пачынаеш як бы гутарыць праз вершы з чалавекам, які і сёння наш сучаснік, старэйшы сябар, добры дарадца, спадарожнік нашых радасцяў і трывог, спадарожнік вечны, на стагоддзі.
     Творы Янкі Купалы абуджаюць свет лае жаданне ўбачыць увачавідкі тыя мясціны, што ўзгадавалі яго, тыя сцежкі і дарогі, па якіх хадзіў вялікі пясняр, выкрасаючы з сэрца асветленыя магутным розумам радкі, што ўвабралі ў сябе гэтак шмат народных дум, людской журбы, радасных спадзяванняў і здзяйсненняў.
     Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала — паэт, драматург, палымяны публіцыст. Яго вершы жывуць, не цьмянеюць, будуць жыць праз стагоддзі. Час не мае над імі ўлады. У яго лірыцы засведчана асабіста перажытае хваляванне, выкліканае канкрэтнымі абставінамі. Амаль кожны верш — як споведзь, як дзённік, па якім можна ўзнавіць увесь шлях паэта:
     
     Мне мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці,
     Мой бацька не мог даць раскошаў такіх —
     Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
     I дум беларускіх без школы і кніг.
          Мая навука

     
     Кожны твор поўны вялікай праўды жыцця, выклікае шчырыя парывы пачуццяў і новыя ўзлёты думкі. I ніводзін радок багатай Купалавай спадчыны не ашукае нашага даверу. Характер і светапогляд будучага паэта з юных гадоў фармаваўся пад уплывам працоўнага жыцця. Ён у маладыя гады выхадзіў уздоўж і ўпоперак амаль усю Беларусь. На панскіх броварах вывучаў азбуку жыцця, а з народных крыніц чэрпаў увасобленыя ў песнях, казках, паданиях мілыя сэрцу вобразы роднага краю. Народна-гутарковае слова і «кніжнае» ідуць у творах Янкі Купалы побач, яны падпарадкаваны адной мэце — паказаць духоўнае ўзбагачэнне чалавека, якому наканавана было ладзіць новае жыццё, асветленае зарою вялікіх гістарычных перамен. Выключнай сілы паэтычны талент падаравала Янку Купалу прырода. А першая руская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя памагла гэтаму таленту адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне «сэрца мільёнаў падслухаць біцця», каб выявіць рост сацыяльна-палітычнай і нацыянальнай свядомасці працоўных, выказаць голасна, ледзь не на ўвесь свет іх волю «людзьмі звацца».
     Разнасцежанае акно Купалавай паэзіі як бы асвятляе тыя шляхі, якімі ішла ўся беларуская літаратура да свайго сённяшняга росквіту. Цяжка ў творчасці паэта вылучыць асобныя тэмы, раскласці іх па паліцах школьнай праграмы. Не гэта задача ставілася ў сачыненні. Тут хацелася паказаць творчую эвалюцыю мастака, ідучы следам за яго кнігамі, пачынаючы ад першай «Жалейкі» і заканчваючы невялічкай брашуркай «Беларускім партызанам», якая лебядзіным крылом узмахнула над усім светам. Спалучыўшы ў сабе талент мастака з пафасам змагара, Янка Купала арганічна аб'яднаў у сваей творчасці шырыню гістарычнага кругагляду з вострым адчуваннем сучаснасці. Ён здолеў ахапіць «пільным зрокам, чуйным слыхам» мінулае роднай старонкі і заглыбіцца ў самыя нетры сучаснага яму жыцця, падзяляючы з народам радасці і нягоды. Паэт стаў звонкай песняй свайго народа, яго чыстым і непадкупным сумленнем.
     З сваіх твораў Янка Купала діаўстае як прарок, які ідзе да людзей з мэтай абудзіць іх ада сну:
     
     Сярод маны, сярод насмешкаў,
     Знак нейкі тпулячы к грудзям,
     Ішоў прарок пясчанай сцежкай
     З навукай новаю к людзям.
          Прарок

     
     Усхваляваныя словы ён прамаўляе ад імя званара, які склікае людзей у дні народнага свята або гора:
     
     I завешу я звон, з усіх чутпны старой —
     Раўня голас і віхру і грому.
     Як пушчу яго ў ход, склічу ўміг карагод,
     Ні адзін не заседзіцца дома!
     Разгудзіцца мой звон ад акон да акон,
     Душы збудзіць, па сэрцах удара,
     Дрогнуць сковы цямніц, бліснуць іскры зарніц...
          Песня званара

     
     Купала паказаў нам такую моц чалавечага духу, такую паэтычную сілу, што міжволі схіляешся ў зямным паклоне перад подзвігам яго як паэта і грамадзяніна. Вобразы адважнага гусляра, непакорнай і гордай Бандароўны, змагара за народнае шчасце Сымона Зябліка, сельскага настаўніка Якіма Сарокі, як і ўвасоблены ў дзяўчьше вобраз маладой Беларусі, — усё гэта плен глыбокага роздуму паэта над лесам не аднаго пакалення людзей, плен вялікай яго эмацыянальнай узрушанасці.
     Не адно пакаленне паэтаў прыйшло ў беларускую літаратуру пасля Купалы, прыйшло з новым вопытам жыцця, з высокім узроунем адукацыі, але усе роўна мастакі слова звяртаюцца да купалаўскай паэзіі як да узору магутнай знітаванасці грамадзянскіх, маральных, эстэтычных каштоўнасцяў. Ён не выбіраў з жыцця паэтычнае, ён бачыў жыццё, вартае паэтычнага ўзнаўлення. Быць сучасным — для яго азначала быць з часам, у якім жывеш. I ён быў з часам, у якім жыў, застаецца і застанецца з часам, у які жывуць яго нашчадкі.