Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Бандароўны
     Аб прыгожай Бандароўне
     I аб справах пана
     Засталася ў народзе
     Песня з давен-даўна.
     Янка Купала

     
     Паэма «Бандароўна» была напісана ў 1913 годзе. Яна ўзнікла, як сцвярджаў паэт, у выніку вывучэння вуснай народнай творчасці.
     Паэта зачаравалі казкі, песні і ўспаміны пра незвычайную дзяўчыну, якая здолела супрацьстаяць магутнаму пану і нават атрымала маральную перамогу. Гэты вобраз настолькі захапіў Купалу, што паэт зрабіў дзяўчыну галоўнай гераіняй свайго твора і праз гэты вобраз паказаў пратэст беларускага народа супраць свайго беспраўнага становішча.
     У аснове паэмы «Бандароўна» ляжыць канфлікт — непрымірымая барацьба дзвюх сіл, сутыкненне прыгнечаных і прыгнятальнікаў. Прадстаўніком тыраніі з'яўляецца пан Патоцкі. У вобразе Бандароўны паэт уславіў гераіню з народа.
     Гераіня паэмы — збіральны вобраз, носьбіт сапраўднай свабоды духу.
     Ужо апісваючы знешнасць гераіні, паэт стварае вобраз дзяўчыны, роўнай якой па прыгажосці няма ў свеце:
     
     Хараства такога ў свеце
     Не было, не будзе;
     Аб ёй людзі гаварылі,
     Як аб нейкім цудзе.

     
     Паэт параўноўвае губы дзяўчыны з малінай, твар — з лілеяй, з зоркамі — вочы. I косы яе падобны на косы сонца. I ўся яна падобна на казачную гераіню:
     
     Рост высокі, стан павабны,
     Ўся, як цень, павеўна,
     Як ідзе яна, бывала, —
     Набок каралеўна.

     
     Але гераіня прываблівае людзей не толькі сваёй чароўнай прыгажосцю, але і багатым духоўным светам. Яна — носьбіт маральных законаў свайго народа. I таму становіцца дачкой не толькі «слаўнага Бандарэнкі» з месца Берасцейку, але і дачкой усяго народа. Калі трэба было яе ратаваць ад тырана, людзі называюць яе «донькай» і вучаць:
     
     Уцякай жа за пагодай,
     Донька маладая,
     Покі дзень засвеціць ясны,
     Покі сіл хапае!

     
     Бандароўна адчувае падтрымку свайго народа, і гэта дапамагае ёй выстаяць у паядынку з панам Патоцкім.
     Лепшыя рысы гераіні: чалавечая годнасць, сіла духу, дзявочы гонар — праяўляюцца, калі служкі панскія «прыцягнулі Бандароўну к пану ў свяцёлку».
     Перад тыранам стаіць не спалоханае дзяўчо, а гераіня — смелая, перакананая ў сваёй праваце, упэўненая ў падтрымцы народа. Яе нельга спакусіць, нельга запалохаць, нельга прымусіць.
     Пакрыўджаная абразлівай прапановай, Бандароўна з пачуццём годнасці адказвае пану Патоцкаму:
     
     Не такую, ясны пане,
     Бачыш прад сабою,
     Што захоча чэсць і славу
     Прадаваць з табою.

     
     Упэўненасць гераіне прыдае ўсведамленне таго, што за ёю праўда і яе народ:
     
     Дужы ты сваім багаццем,
     А я сілы большай —
     За мной праўда і народ мой,
     За табой жа — грошы.

     
     Гераіня робіць свой выбар, адмовіўшы пану, заяўляе:
     
     Пі, гуляй з сваёй раўнёю,
     Покі ваша сіла, —
     Бандароўне больш да твару
     Чымся ты — магіла.

     
     Гераіня не памылілася ў сваім народзе. «Весць» аб смерці Бандароўны пранеслася па ўсёй краіне. Людзі прыйшлі правесці сваю слаўную дачку, якая прыняла пакутніцкую смерць за ўвесь народ:
     
     Налажылась донька наша
     За ўсіх галавою.

     
     I нават загінуўшы, гераіня перамагае, бо яе смерць скалыхнула Украіну, падняла народ на барацьбу супраць прыгнятальнікаў.
     У сваёй паэме «Бандароўна» Янка Купала прыходзіць да філасофскага абагульнення — у барацьбе пакрыўджаных з крыўдзіцелямі перамагае не багацце, не тыран, а народ, які ўвасабляе гераіня, з яго высакародствам і чыстым сумленнем.