Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

"Людзей ратуе толькі чалавечнасць" (Пімен Панчанка)
     Уваходзьце цеснымі варотамі, бо шырокія вароты і прасторная дарога вядуць у пагібель, і многія ідуць імі;
     Бо цесныя вароты і вузкая дарога вядуць у жыццё, і нямногія знаходзяць іх.
     Евангелле ад Матфея
     
     Ад голаду і адчаю асірацелае няшчаснае дзіця рэпрэсіраваных бацькоў вырашыла ў люты мароз сесці ў гурбу і пакінуць гэты нясцерпны свет. З такім намерам дзяўчынка выйшла на дарогу, а насустрач ёй ішла пахавальная працэсія. I нехта ў чорным падаў сіраціне бохан хлеба. У той сібірскай мясцовасці быў такі звычай: першага, хто сустрэнецца, калі выносяць нябожчыка з дому, надзяліць боханам хлеба. Першай была яна. Мёртвы выратаваў жывога... Вечнасць жыцця забяспечваецца выкананнем вечных законаў, сярод якіх галоўны - чалавечнасць.
     Гераіня гэтай праўдзівай гісторыі не расказвала пра сваё сіроцтва потым, а толькі пра тое, як надвячоркам быў пасланы ёй выратавальны бохан хлеба, дзякуючы якому пасля ночы наступіла раніца. Бохан хлеба стаў і паратункам, і знакам на ўсё жыццё. Знакам таго, што «людзей ратуе толькі чалавечнасць», што «без чалавечнасці не будзе вечнасці»,і як даводзіць панчанкаўскі лірычны герой.
     Выратавальнікаў называюць праведнікамі. Літасцівыя і чыстыя сэрцам, яны здольны накарміць галоднага, напаіць сасмяглага, апрануць раздзетага, суцешыць зняверанага, прытуліць бяздомнага. Такія - шчасныя, бо сіла іх чалавечнасці настолькі вялікая, што яны здольны нават уратаваць «зачараваных смерцю», падняць з зямлі апантаных страхам і павесці іх за сабой. Адзін з такіх праведнікаў «лёг на змяіныя скруткі дроту. I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў прайшлі па яго спіне». Дзякуючы такім, як герой аднайменнага верша П. Панчанкі, «другія ішлі ў атаку... і сцяг перамогі ўздымалі ранкам на заваёваным рубяжы». Другі праведнік з рызыкай для ўласнага жыцця падтрымлівае таго, каго раз'ятраны, азвярэлы натоўп патрабуе раскрыжаваць. Трэці, як быкаўская Сцепаніда, не ведае спакою, начэй не спіць, апошняе гатоў аддаць, калі над некім занесены меч несправядлівасці і вынішчэння: хутчэй, можа, яшчэ не позна запабегнуць непапраўнае.
     Чалавечныя - гэта заўсёды багатыя духоўна. «I ведай тады, што адным енкам ды стагнаннямі людской бядзе не дапаможаш. Помні, што, каб другога вызваляць, трэба самаму крэпкім быць», - мудра настаўляе студэнта Архіпа дзед Яхім з апавядання М. Гарэцкага «Роднае карэнне».
     Такой сілай і гатоўнасцю «другога вызваляць» валодае лірычны герой верша А. Вярцінскага «Бачу я: нехта некага любіць...»:
     
     Бачу я: нехта нексіга любіць -
     Гэта іх справа, гэта іх права;
     Бачу я: нехта некага губіць -
     Тут і мая ўжо справа.

     
     I сапраўды, чалавек не павінен умешвацца ў асабістыя справы іншых, але ён не павінен быць абыякавым да людской бяды. Чалавечныя заўсёды гатовы падтрымаць, дапамагчы няшчаснаму і здольны нават трымаць на сваёй далоні сэрца бліжняга. П. Панчанка настойлівы ў сваім перакананні, што «без чалавечнасці не будзе вечнасці», што «перш за ўсё і вышэй за ўсё - чалавечнасць».
     Чалавечнасць - гэта дарога, якая вядзе да Храма. Чалавечнасць - гэта і Храм, збудаваны ў кожнай спагадлівай і чулай душы.
     Доўгі і пакутніцкі шлях да Храма прайшоў герой У. Сыракомлі Хадыка і памёр не на асіне, да якой не раз клікаў яго нячысцік, а на кляштары. Як святы. I не людзі яго судзілі, не князь слуцкі, а сам Усявышні назначыў «дзень той суц4 ны». Аўтарскае захапленне сілай чалавечага духу, якой і забяспечваецца будаўніцтва Храма ў душы чалавека, выяўлена ў апошняй страфе гутаркі-балады «Хадыка»:
     
     ...А між бароў, сярод імшары дзікай,
     Дасюль вядзецца пасека лясная,
     Багата дзіў аб ёй апавядаюць
     I называюць гэтак жа - Хадыка.

     
     У Евангеллі сказана: «I збяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. I паставіць авечак праваруч, а казлоў - леваруч». Праваруч будуць усе тыя, хто накарміў Яго - галоднага, напаіў Яго - сасмяглага, апрануў Яго - раздзетага, наведаў Яго - хворага, даў прытулак Яму - вандроўнаму. Леваруч - усе тыя, хто не зрабіў для Яго ўсяго гэтага. I здзівяцца праведнікі: «Госпадзі! гэта мы бачылі Цябе галодным і не накармілі, сасмяглым - і не напаілі, вандроўным - і не прынялі, хворым - і не наведалі?» I Цар адкажа ім: «Так, як вы зрабілі гэта аднаму з братоў Маіх меншых, тое зрабілі Мне».