Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг брыгады"
     Задума напісаць твор пра франтавую вернасць салдат баявому сцягу ўзнікла ў Аркадзя Куляшова летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Гэта тэма так захапіла паэта, што ён адразу пачаў працаваць над паэмай. Пісаць даводзілася ў цяжкіх умовах: пад гул артылерыйскай кананады, пад разрывы бомб, у часы рэдкіх і кароткіх перапынкаў, калі заціхалі варожыя стрэлы, бо аўтар у гэты час і сам прымаў непасрэдны ўдзел у франтавым жыцці. Аднак, як бы там ні было, але ўжо праз два месяцы пасля пачатку работы тэма, што хвалявала Куляшова, увасобілася ў паэме «Сцяг брыгады».
     Галоўнымі героямі паэмы з'яўляюцца Алесь Рыбка, наводчык Мікіта Ворчык і камісар Зарудны, якога яны — Алесь Рыбка і Ворчык — вынеслі цяжка параненага з поля бою. Уся астатняя брыгада палягла ў баі.
     Як самае дарагое выносіць з поля бою Алесь Рыбка і сцяг загінуўпіай брыгады — «чэсць забітых усіх...»
     
     Трэба сцяг ратпаваць,
     Сцяг на глум і на здзек не пакіну.

     
     Доўга неслі Рыбка і Ворчык на шынялі свайго камандзіра, і як ні цяжка ім было, у іх ні на хвіліну не ўзнікала жаданне аблегчыць сабе ношу. Кожны разумеў, што гэта яго святы абавязак.
     Так дайшлі Алесь з Мікітам да хаты лесніка. Стары, выправіўшы дзяцей на вайну, сам ужо не ў тых гадах, каб быць воінам, з трывогай за дзяцей, сваіх і чужых, удвух з жонкаю жыў сярод лесу.
     У эпізодзе з лесніком, як, бадай, ні ў якім іншым, аўтар падкрэслівае чуласць, далікатнасць сваіх герояў, іх гатоўнасць раздзяліць чужое гора. Як ні хацелася ім запытацца ў старога пра яго дзяцей, ніхто з іх рабіць гэтага не стаў, баючыся насыпаць солі на свежую рану, калі раптам каторы з сыноў загінуў.
     Тым жа адказвалі воінам і старыя. На працягу ўсяго таго часу, што правялі франтавікі ў іх, чакаючы, пакуль паправіцца іх камандзір, ні гаспадар, ні яго жонка не запыталіся, хто яны, ад куль і куды ідуць. Больш таго, аднесліся да іх, як да родных.
     Калі Заруднаму стала лягчэй, трое воінаў рушылі далей. Iм не цярпелася дайсці да штаба і перадаць сцяг. Тады брыгаду не будуць лічыць загінуўшай, і яны змогуць пад гэтым жа сцягам зноў выступіць на барацьбу з фашыстамі. Свой абавязак перад забітымі сябрамі яны выканаюць.
     Як ні зябка Алесю Рыбку ісці, як ні балюча ад думкі, што іх усяго трое, але тое, што ў яго ватоўцы зашыты сцяг, грэе вогну душу. Аднак ненадоўга: былы наводчык Мікіта Ворчык, паверыўшы варожай прапагандзе, што немцы дайшлі ўжо да Урала, употайкі пакідае сяброў. Мала таго, ён забраў з сабою ватоўку, у якой быў зашыты сцяг брыгады.
     Толькі цяпер Зарудны і Алесь Рыбка зразумелі, чаму, праходзячы недалёка ад тых мясцін, адкуль родам Ворчык, і дзе засталася яго сям'я, іх паплечнік чамусьці марудзіў. Ні хвіліны не раздумваючы, байцы накіроўваюцца на пошукі Мікіты. I не так Мікіты, як ватоўкі, у якой зашыты сцяг.
     Ворчык быў сапраўды дома. Змучаны ўбачаным, перажытым, ён захацеў знайсці спакой побач з жонкай і дзецьмі. Але дома яго чакала яшчэ большае гора. Сцяг Мікіта захапіў выпадкова, зусім не маючы намеру аднаму занесці ў штаб ці адкупіцца ім ад йемцаў. Зразумела, Ворчык вінаваты перад сваімі таварышамі: і перад мёртвымі, і перад жывымі. Учынак яго нельга пахваліць. Больш таго, ён заслугоўвае нараканняў. Аднак, на маю думку, Алесь Рыбка і камісар Зарудны вынеслі Ворчыку занадта жорсткі прыгавор. Па-першае, таму, што ў Ворчыкавай маладушнасці вінаваты яго характар, не такі цвёрды, як у яго паплечнікаў. Па-другое, чыніць самасуд не мае права ніхто. Тым больш, што дзеянне адбывалася не на перадавой, дзе, калі не заб'еш ты, — заб'юць цябе. Па-трэцяе, Ворчык за свой ганебны ўчынак ужо пакараны Богам: жонка не дачакалася яго.
     Што датычыцца аўтарскай задумы ўславіць вернасць салдат баявому сцягу, то, мне здаецца, ідэя гэта прагучала ў творы ў поўную сілу.