Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Ці перавяліся ў нашым жыцці Гарлахвацкія?
     «Кіраваць-та ты кіруй,
     Ды паменей тузай».
     Кандрат Крапіва

     
     П'еса К.Крапівы «Хто смяецца апошнім» была напісана перад самай вайной. Тады, калі выразна выявіліся мнопя негатыуныя тэндэнцыі ў жыцці нашага грамадства: прыстасаванства, кар'ерызм, дагаджанне, «доносительство». Калі ўзаконілася шпіёнаманія і на поўную магутнасць працавала рэпрэсіўная машына. Драматург-сатырык усё гэта бачыў. Ён паспрабаваў даць бой злу ў сваіх сатырычных творах, перш за ўсё — байках. Але байка — «малы» жанр. Там не вельмі разгорнешся, не пакажаш з многіх бакоў злавесныя постаці, не вельмі паглыбішся ў іх духоўнасць. Таму Крапіва і выкарыстоўвае паступова жанр сатырычнай камедыі. Тут героі самараскрываюцца, як і ў драматургічных творах увогуле. Больш таго, мастак прымушае іх выйсці на сцэну, прадэманстраваць перад народам свае здольнасці станоўчага і адмоўнага планаў. Вось і з'явілася неўміручая п'еса. Не хацела высокае партыйнае начальства дапускаць на сцэну «крымінальны твор», покуль артысты-купалаўцы, звычайныя гледачы, што бачылі ўрыўкі са спектакля на сцэнах самадзейных тэатраў, не настаялі на сваім. Паступова п'есу прынялі ўсе. Як у свой час прынялі ўсе, нават самадзержац Расіі, спектакль па п'есе Гогаля «Рэвізор». Прынялі, бо пазналі сапраўдную сілу зла, адчулі, што можа здарыцца з краінай, калі Гарлахвацкія і Зёлкіны ўсталююць у ёй сваё панаванне. Бо, урэшце, спалохаліся і за свой асабісты лёс. I вось спектакль жыве. Жыве і п'еса, паводле якой ён ставіцца ў многіх тэатрах Беларусі і за яе межамі. Жыве і Гарлахвацкі — галоўны герой твора.
     Што ж гэта за чалавечы тып? Па-першае, кар'ерыст. А кар'ерызм — вечная доля чалавецтва. Толькі носіць ён розны характар. Кар'ерызм Гарлахвацкага — напорлівы, без разбору, ваяўнічы. Рознымі прыёмамі ён стараецца ўкараніцца ў жыцці на камандных вышынях. То падхалімствам, калі хоча, каб цёця Каця, прыбіральшчыца, не расказвала пра яго любошчы з Ніначкай Зёлкінай і абяцае ёй павысіць аклад за догляд лішняй плошчы. То пагрозамі, калі запалохвае таленавітага навукоўца Тулягу яго былымі сувязямі з белагвардзейцамі і прымушае пісаць за сябе навуковы даклад. Можа прыкінуцца гэты пярэварацень і чалавекам-заступнікам, клапатлівым адміністратарам, што і робіць у размове з доктарам навук Чарнавусам, абяцаючы таму падтрымку. Аднак мы, чытачы і гледачы, адчуваем, што герой усё гэта робіць з адной мэтай: вызначыцца, сцвердзіцца, запачаткаваць за сабою цёплае месцейка. Таму і асуджаем героя. Таму і пісьменнік дае яму гаваркое прозвішча — Гарлахвацкі, значыцца, бярэ горлам, націскам, а не розумам. Кар'ерысты Гарлахвацкія не перавяліся і сёння. Яны жывучыя і трывушчыя, як прусакі: у адным месцы іх вытруцяць, яны перапаўзаюць на другое. Тым больш, што ёсць глеба для іх існавання: людзі раз'яднаныя, бездапаможныя перад уладай. Праверкідзейнасціустаноўнячастыя. Рэпутацыя арганізацый залежыць часам ад прахіндзейства іх кіраўнікоў, умения ніжэйшых дагаджаць вышэйшым.
     Яшчэ адна рыса характару Гарлахвацкага — адчуванне героем беспакаранасці. Менавіта атмасфера беспакаранасці кіраўнікоў, «выбраных» асобаў і сталася глебай яго ўзвышэння. Герой поўнымі прыгаршчамі карыстаецца прадастаўленым правам рабіць усё: і аклад можа павысіць, і плётку распусціць і падтрымаць яе, і чужое прысвоіць. Тым больш, што адчувае за спінай падтрымку з Кіева былых хаўруснікаў, якія не дадуць у крыўду свайго сябрука. I хоць у канцы п'есы гарлахватчына нібыта і выкрыта, у мяне, напрыклад, на душы застаецца асадак, што махляр толькі затаіўся перад наступнымі сваімі злачынствамі, адышоў на хвілінку-другую ў цень. Такіх, як ён, цяжка пазбавіць кіруючых крэслаў, пасадаў. Дарэчы, Гарлахвацкі разумнейшы і больш шкодны, чым Мрыеў Самсон Самасуй, — той «адкрыты», дзейнічае нахабна, а гэты можа апусціцца на дно, перачакаць, каб затым усплыць у новай якасці. Але абодва пісьменнікі заўважылі адну і тую тэндэнцыю — узнясенне ў жыцці ў паслякастрычніцкі час нахабных, напорлівых, амаральных кіраўнікоў.
     Гарлахвацкія былі б не такія страшныя, каб не іх здольнасць хітраваць, выкручвацца з самых складаных сітуацый. Самсона Самасуя выкрыць лёгка: ён сам сябе выдае балбатлівасцю, алагічнасцю ўчынкаў, а Гарлахвацкі — вужака, слізкі тып, якога нельга ўхапіць: вушы ж не тырчаць, як у мрыеўскага героя. Думаецца, што ў сатырычнай камедыі «Мілы чалавек» Кандрат Крапіва і паказаў хітругу Гарлахвацкага ва ўмовах франтавога жыцця. Жлукта — гэта ён і ёсць, толькі ў новым абліччы: памяняў, а такія-сякія схаваў дакументы, уратаваўся ад мабілізацыі ў армію, уладкаваўся ў тылавым горадзе і, гандлюючы сумленнем, ператварыўся ў блатмайстра, мілага для ўсіх чалавека. Людзі, падобныя Гарлахвацкаму, асабліва небяспечныя, бо могуць прымаць рознае аблічча. Гэта — артысты, цыркачы, ад якіх кожны раз можна чакаць арыгінальных выступленняў, чарговых фокусаў. У трэцяй частцы трылогіі пра змізарненне і дэградацыю людзей за савецкім часам — камедыі «Брама неўміручасці» Гарлахвацкі выплыў ужо ў некалькіх абліччах. Гэта, магчыма, Скараспей, ледзь не міністр, які некалі вучыўся з акадэмікам Дабрыянам, затым рабіў кар'еру, а цяпер просіць без заявы даць яму неўміручасць. А можа, Караўкін — загадчык прадуктовай базы, гатовы Дабрыянаву псярню мясам карміць у неўміручым грамадстве, абы толькі той увёў яго і членаў яго шматлікай сям'і ў бессмяротнасць. А можа, гэта маёр інтэнданцкай службы, злодзей Дажывалаў, які выдае сябе за генерал-маёра і таксама прагне жыць вечна? Несумненна, што яны — жывыя, выпаўзаюць з усіх шчылінаў, як тыя паразіты, сілкуюцца нашымі здабыткамі. I будуць жыць да той пары, пакуль грамадства не ператворыцца ў агульначалавечую супольнасць, у якой кожны будзе роўны, а вышэй за ўсё будзе цаніцца чалавечы розум.
     Хачу закончыць сачыненне радкамі з верша ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фелікса Шкірманкова, надрукаванага не так даўно у газеце «Народная воля». Называецца ён проста і кідка— «Прыкарытнікі»:
     
     Лыч да лыча, па ранжыры, —
     Прайдзісветы ды праныры,
     Халуі, штоліжуць боты...
     Там хабарнікі, сексоты.
     Вось хто ў нас спраўляе баль
     Без паняцця пра мараль.

     
     Правільна піша заслужаны чалавек. Каму-каму, а яму я веру. Словы гэтыя ён выпакутаваў усім сваім доўгім жыццём. Відаць, шмат бачыў і на сваёй дарозе Гарлахвацкіх ды Зёлкіных, для якіх няма нічога святога ў жыцці. Гарлахвацкага я баюся яшчэ таму, што ён не проста амаральны тып, але і дэман-руйнавальнік вечных чалавечых каштоўнасцяў. За ім цягнецца шлейф чорнага следу. Будзем жа пільнымі ў распазнаванні зла Ў жыцці.