Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Гарлахвацкi — нягоднiк i прайдзiсвет (па твору Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім")
     На уроках беларускай літаратуры мы пазнаёміліся з камедыяй Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім». У сваей п'есе драматург раскрывав перад чытачом не толькі канфлікт паміж невуцтвам, ашуканствам, кар'ерызмам і адукаванасцю, сумленнем, але і паказвае атмасферу, у якой даводзілася жыць людзям у трыццатыя гады. Чытаючы камедыю, мы бачым, як у той час нават бязвінны чалавек, сумленны грамадзянін мог зрабіцца здраднікам, «замаскіраваным ворагам» пасля плётак і інтрыг спрытнага паклёпніка ці інтрыгана.
     Прыкладам чалавека, які дзеля дасягнення ўласных мэтаў здольны скарыстаць іншых людзей, з'яўляецца адзін з герояў п'есы Крапівы — кар'ерыст і невук Гарлахвацкі. Ён працуе на пасадзе дырэктара навукова-даследчага інстытута геалогіі. Але ўжо з першых старонак п'есы мы бачым, што да навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Гарлахвацкі толькі тым і займаецца, што ўладкоўвае свой кабінет і бавіць час са сваей каханкай Зіначкай Зёлкінай. Тут жа мы дазнаёмся, што дыплом вучонага і адказную пасаду яму дапамаглі набыць ягоныя сябры. Але ў шстытут прыйшоў ліст з патрабаваннем спісу навуковых прац кіраўніка ўстановы. Гарлахвацкі апынуўся перад пагрозай выкрыцця. Аднак і тут гэты прайдзісвет знаходзіць выйсце: «Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на пас лугах... на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць».
     Каб здзейсніць свой план, дырэктар развівае актыўную дзейнасць: збірае плёткі, хлусню, карыстаецца дапамогай паклёпніка і падхаліма Зёлкіна, палахлівасцю Тулягі і даверлівасцю Чарнавуса. Робіць гэта Гарлахвацкі вельмі спрытна і прафесійна. З рознымі людзьмі ён паводзіць сябе па-рознаму. Запалоханага Тулягу метадам шантажу прымушае напісаць за яго навуковую працу — даклад па палеанталогіі: «Вы напішаце, а я прачытаю. Пасля мы зачытаем яго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць свае прозвішча побач з вашым мне нязручна».
     Даверлівы Чарнавус, чалавек высокай годнасці, не разумев, чаму гэта з Масквы не прыйшоў водзыў на яго працу, чаму выдавецтва адмаўляецца друкаваць яго кнігу, а над дачкой навісла пагроза выключэння з інстытута. I ніяк не можа зразумець, што прычына ўсяму — яго дырэктар.
     У інстытуце геалогіі адбываюцца цікавыя падзеі. Замест таго, каб займацца навуковай дзейнасцю, вучоныя павінны даказваць, што яны не ворагі. Затое Гарлахвацкі — невук, прайдзісвет і кар'ерыст — адчувае сябе вельмі вольна. Але ўсе гэтыя непаразуменні адбываюцца да пэўнага часу. Пасля дакладу, якім Туляга помсціць свайму крыўдзіцелю, на паверхню выходзіць увесь бруд Гарлахвацкага. Гэты прайдзісвет паўстае перад намі ў вобразе «свінтуса грандыёзуса». З Чарнавуса і Тулягі была знята пляма «ворагаў народа».
     Сваім творам К. Крапіва дапамог нам зразумець тое страшнае становішча, у якім апынуліся ўсе напіыя суайчыннікі ў трыццатыя гады. Даў зразумець нам, як легка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — адняць у яго жыццё. I разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, выкрываць невуцтва, кар'ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.