Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Галерэя сатырычных тыпаў у байках Кандрата Крапівы
     Жанр байкi — старажытны, класiчны жанр сусветнай лiтаратуры. У аснове байкi ляжыць прыём алегорыi — выяўленне абстрактнай iдэi з дапамогай з'яў прыроды, жывёл, рэчаў у займальнай даступнай форме. Сама ж iдэя фармулюецца ў афарыстычнай форме ў маралi байкi.
     Выкрытыя Крапiвой адмоўныя сацыяльна-псiхалагiчныя з'явы, вобразная выразнасць, цудоўная гутарковая мова па праву дазволiлi яму стаць на ўзровень сусветна вядомых байкапiсцаў, такiх як Эзоп i Крылоў.
     Адна з найбольш вядомых баек К. Крапiвы «Дыпламаваны баран» па-мастацку адлюстроўвае народнае ўяўленне аб баране як сiмвале тупасцi, абмежаванасцi, самаўпэўненасцi. Пiсьменнiк у простай, захапляльнай форме высмейвае такую чалавечую загану, як завышаная самаацэнка, iмкненне любымi сродкамi выбiцца ў людзi, паказаць сябе ў грамадстве не такiм, якi ёсць на самой справе, а такiм, якiм хочацца сябе бачыць. Баран ведае, чаго чакаюць ад тых, хто прэтэндуе на грамадскае прызнанне разумнасцi, але не ведае, як гэтага дасягнуць. Ён бачыць толькi знешнiя атрыбуты адукаванасцi: наяўнасць дыплома. I калi людзi, якiм надакучыла яго тупасць, жартам прывязалi яму на шыю чырвоную анучу, назваўшы яе дыпломам, ён успрымае гэта ўсур'ёз. Баран з пагардаю пазiрае на ўсiх, хто побач, таму што лiчыць сябе разумнейшым за астатнiх.
     Мараль байкi выражана у форме афарызма, якi перарос рамкi лiтаратурнага твора i стаў народнай прыказкай. Цяпер гэта здаецца звычайнай з'явай, бо нiчога нязвыклага, зверхасаблiвага ў гэтым няма, але, як вядома, усё генiяльнае — проста. Нездарма ж афарыстычны выраз «Другi баран нi «бэ» нi «мя», а любiць гучнае iмя» стаў народным. Здаецца, ён выйшаў з фальклору. На самой справе — гэта цалкам заслуга аўтара байкi.
     Што датычыцца байкi «Дзед i баба», то яна створана па прынцыпу, процiлегламу папярэдняй байцы. У гэтым творы iснаваўшая спрадвеку прыказка «Баба з воза — каню лягчэй» з'яўляецца асновай сюжэту. Сюжэт цiкавы, дынамiчны, запамiнальны. Мова гутарковая, з трапнымi выразамi. Байка чытаецца на адным дыханнi.
     У байцы «Махальнiк Іваноў» Кандрат Крапiва выкрывае адну з найбольш распаўсюджаных заган чалавечай прыроды — падхалiмства. На жаль, гэту рысу характару чалавека даводзiцца часта сустракаць у жыццi.
     Сваiмi байкамi Кандрат Крапiва унёс вялiкi уклад у скарбнiцу беларускай лiтаратуры. Цiкава апiсаныя бытавыя сцэны, жывыя дыялогi прываблiваюць чытача i вымушаюць яго смяяцца. А пасмяяўшыся — задумацца...