Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Тулягі ў камедыi Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнiм"
     Камедыя «Хто смяецца апошнім» была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па даносу. Таму не дзіўна, што больпіасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга.
     Туляга — адна з асноўных дзеючых асоб п'есы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін — яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы выдумшчык і пляткар — перайначыў яго раеказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага.
     У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозаи выдачы «дзянікінца» НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ей прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней адчуваў свае становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.
     Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго «шашнямі» з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта дапамагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку — выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай уртановы.
     У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання «навуковай працы» Туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены паведаміць усім супрацоўнікам праўду. Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакладзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пытанне, хто на самой справе больш «карысны выкапень» — Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.
     Заканчваецца камедыя трыумфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.
     У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапілатакі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.
     Сэнс назвы твора «Хто смяецца апошнім» у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. I, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.