Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вечнае i кан'юнктурнае ў байках i сатырычных вершах Кандрата Крапівы
     Час няўмольны. Аднаго за адным ён забірае пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў. Здаецца, толькі нядаўна мы мелі радасць чуць анекдоты і жарты Юрыя Нікуліна ў перадачы «Белы папугай». Няма ўжо з намі самага вясёлага (а ў душы, можа, і трагіка) чалавека 20 стагоддзя, следам за Чарлі Чапліным, вядома. Не стала не так даўно і незабыўнага Кандрата Крапівы. У кніжках прачытала пра смеласць у выкрыцці адмоўнага ў жыцці. Паспрабавала ўявіць, як мог ён у суровыя даваенныя гады выйсці на сцэну з героямі такой вечнай, такой цудоўнай п'есы «Хто смяецца апошнім». Падумалася, як нялёгка было чыноўнікам, многія з якіх пазналі сябе ў асобе Гарлахвацкага, Даказваць сябрам, проста знаёмым, што яны не такія, як гэты свінтус-грандыёзус. Што яны — лепшыя. Не магу да гэтага часу забыцца, як вартаўнік Нічыпар і цёця Каця здзекліва, па-народнаму проста і шматзначна выкрываюць прайдзісвецтва і духоўнае ўбоства свайго шэфа, які пазаменьваў звычайную мэблю мяккай («каб мазалёў не нацерці»), замест нармальных памераў паставіў стол, падобны на «пляц зямлі», дзе мог бы парупіцца, папрацаваць гаспадар-сейбіт. Не раз пыталася ў сябе, як удалося драматургу напісаць, надрукаваць (ставіць не вельмі згаджаліся бюракраты) вострую і вечную па сваіх выкрывальніцкіх ідэях п'есу «Мілычалавек». Які геній блатмайстар Жлукта! Як мудра і вынаходліва прыстасоўваецца да ваенных абставінаў і становіцца неабходным кожнаму ў тылавым горадзе! Не перавяліся Жлукты і ў наш час. Многія да яго падобныя адкрыліся нам і ў п'есе «Брама неўміручасці». Гэта яны — Дажывалаў — злодзей інтэндант, маёр арміі, што выдае сябе за адстаўнога генерала, Скарасцей, што заўважыў «сябра»-аднакурсніка Дабрыяна толькі тады, калі той адкрыў сакрэт неўміручасці, а да гэтага пнуўся дасягнуць пасады міністра, Караўкін — гатовы адхапіць неўміручасць не толькі для сябе, але і ўсёй сваёй сям'і па блаце, па пратэкцыі, узамен за пастаўку мяса ў будучым, шулеры, якія гандлююць конскай мачой, і маладыя людзі, што не жадаюць стаяць у чарзе, здаваць аналізы, каб пацвердзіць сваё права на неўміручасць, і хочуць атрымаць даведку па блаце, высільваюцца, каб быць вечнымі. Кандрат Крапіва не прызнаваў падобнага смуроду. Ён перасцерагаў усіх нас ад ганебных учынкаў. Прасіў-маліў не ствараць для іх дзейнасці спрыяльнай глебы. Таму мы высока цэнім п'есы Крапівы як творы, дзе, нібы праз фільтр, прапускаюцца людзі і вытрымліваюць ці не вытрымліваюць выпрабаванні на духоўную трываласць, чалавечнасць. Гэта — вечнае ў яго творчасці. Вечнае, бо агульначалавечае, біблейскае. Бо мае каштоўнасць для ўсіх і не згасае, не знікае з часам.
     Сатырычныя вершы і байкі Кандрата Кандратавіча, на маю думку, распадаюцца на.дзве часткі: першую частку складаюць творы пра мараль, пра людскія недахопы, слабасці, парадоксы, другую — некалькі кан'юнктурныя водгукі на пэўныя падзеі, на заданні, якія даваліся ў свой час мастакам — агітатарам за новае жыццё. Першыя перажылі свой час і дайшлі да нас у першазданнай свежасці, бо жывое зло, у іх паказанае, не знік «ачаг адмоўнага», які іх нарадзіў. Да ліку такіх твораў можна аднесці байку « Дыпламаваны баран». Ведаю, экзаменатары могуць мяне папракнуць, што пачынаю размову сваю менавіта з разгляду і ацэнкі яе. Што зробіш — такі ўжо лёс «вечнага твора»: яго звычайна зацытоўваюць да дзірак, ён гучыць з вуснаў многіх і многіх людзей. Не ведаю, ці ёсць увогуле нехта з беларусаў, хто не ведае радкі-мараль байкі:
     
     Другі баранні «бэ», ні «мя»,
     А любіць гучнае імя.

     
     Як проста і даходліва сказана! Кожнае слова, як патроны ў абойме, убіта ў радкі. Радкі ў сваю чаргу становяцца самымі галоўнымі ў тэксце ўсёй байкі. Да іх сцягваецца сюжэт. Яны падрыхтаваныя і аўтарскім апісаннем, і ацэнкай таго, што «разумных бараноў увогуле нямнога», а таму і «не пазнае сваіх варот» і гэты слабагаловы дзівак. I не проста не пазнае. Для большай доказнасці пісьменнік выкарыстоўвае яшчэ адну цікавую мастацкую дэталь, што вырастав з жыццёвай рэаліі:
     
     Калі няма разумніка другога,
     Дык ён разгоніцца — і ў сцену — бух!
     У іншага дык выскачыў бы дух.
     А ён — нічога.

     
     Смешная тут сама па сабе сітуацыя: ну, навошта барану біцца ў сцяну? А ён б'ецца. Б'ецца — і нічога. Усё ў парадку. Мазгі цэлыя. Гэта ж трэба! Такое нячаста бывае. Геній — ды і толькі! Паэт-сатырык спавядае пра здарэнне непаспешліва, перадае ўбачанае звычайнай гутарковай мовай, расказвае пра эпізод жыцця, які яго надзвычай уразіў. Гутарковасць — адметнасць байкі як жанру. I яшчэ я звярнула ўвагу на тое, што для надання ўражання гутарковасці ён карыстаецца разнастопнымі радкамі. Дзякуючы гэтаму ствараецца ўражанне, што мова ўвогуле не вершаваная, а звычайная, празаічная. Выразна выяўляецца ў гэтай і ў многіх іншых байках мастацкая ўстаноўка на афарыстычнасць. Апошні радок з працытаваных пра гэта сведчыць яскрава — «А ён — нічога». Пра тое ж самае сведчыць і мараль — вывад у канцы твора: ён усяго з двух радкоў. Ды затое якія магутныя гэтыя радкі!
     У названую байку, як і ў многія іншыя, аўтар уводзіць дыялог. Таму мы можам сказаць пра сінтэтычны характар гэтага эпічнага жанру: маючы прыкметы апісальнасці, байка ў той жа час цягнецца да драмы, выводзіць на сцэну пэўныя персанажы. Такімі ў дадзенай сітуацыі з'яўляюцца дурны (у народзе нават скажуць пра такіх — «як бот») і баран і не падобная на яго, яго антыпод, кошка. Менавіта яна заўважае, што «дыплом» на шыі ганарліўца — не за розум, а за дурасць, за моцны, як жалезны, лоб:
     
     «Аб гэтым лепей памаўчы,—
     Сказала яму кошка. —
     Каб быў ты разумнейшы трошка
     Ды розумам раскінуць мог авечым,
     То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
     Бо заслужыў ты свой дыплом
     Не галавой, а лбом».

     
     Заканчваецца кароткае слова кошкі афарыстычным радком — «Не галавой, а лбом». I, натуральна, затым вынікае тая двухрадковая мараль, пра якую мы гаварылі ў пачатку. Так у невялікім творы паводле асэнсавання рэальнай, а можа, і паводле створанай фантазіяй, сітуацыі Кандрат Крапіва выкрывае невуцтва, высмеивав катэгорыю людзей, што пнуцца ў навуку, займаюць высокія адміністрацыйныя пасты, стараюцца ўзвысіцца над іншымі, нічога не маючы за душой, выдаючы ўяўнае за рэальнае. Хіба не падобных бараноў (адзін з іх — Гарлахвацкі — больш напорлівы, другі — Зёлкін — дзейнічае ціхай сапай, плёткамі) пакажа мастак пазней, у сваёй неўміручай сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім»? Падобных, толькі хітрэйшых, не такіх просталінейных, як герой байкі.
     Спрачаюцца паміж сабой палітыкі, чубяцца лідэры розных партый, ідэолагі і філосафы выпрацоўваюць новыя канцэпцыі паводзінаў, а людзі застаюцца — добрыя і нядобрыя, чулыя і бессардэчныя, светлыя і чорныя. Застаюцца прынцыпы, выпрацаваныя стагоддзямі, па якіх жывуць і працуюць сейбіты і аратыя, будаўнікі і настаўнікі. Яны — вечныя. I ніякі грамадскі лад, ніякія цыркуляры і інструкцыі зверху не перайначаць чалавечую мараль. Творы літаратуры пра гэта і ёсць творы пра вечнае, заўсёднае, што мае працяг у будучым. Таму перажыла свой час і байка «Махальнік Іваноў» — пра салдата, што адмахвае сцяжком пры стральбе і называв пападанне стрэлаў у мішэнь, падхаліма, які прымудрыўся сказаць высокаму начальству, якое «прамазала» ўсе выстралы, што яно трапляе «ў цэнтру самую». Кандрат Крапіва высмейвае ў гэтым творы, зноў жа праз апісанне канкрэтнага выпадку на стрэльбішчы, падхалімаж, пагаджанне, на якія маюць нюх Івановы. Мне запомнілася трапная і афарыстычная мараль байкі, таму і прывяду яе цалкам:
     
     У падхалімаў так вядзецца век-вяком!
     Ці б'е начальства ў цэль, ці шле «за малаком»,
     Ды знойдуцца заўсёды Івановы,
     Што памахаць яму гатовы.

     
     Пройдзе час. Памяняецца не адно стагоддзе. Вырастуць новыя пакаленні людзей. Роўных, гордых, смелых, незалежных. I нашчадкі будуць успрымаць са здзіўленнем гэтую байку, яе мараль. Будуць задумвацца над прычынамі падзелу чалавецтва на нармальную і ненармальную палавіну, на сумленных і несумленных. Застанецца вечнай і мараль байкі «Саманадзейны конь» («Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах — Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах») — пра прэтэнцыёзнасць на вялікаснасць пры ўсёй абмежаванасці натуры. I перажыве час байка «Ганарысты парсюк» — пра тых, хто не надта ахвочы прызнаваць праўду: «Парсюк не надта быў ахвочы Глядзецца праўдзе ў вочы». Пра баязліўцаў, якія «баяцца ценю ўласнага», байка «Чорт», пра бессардэчнасць, якую не заменіш ніякімі клопатамі пасля смерці», — «Калі ўжо шанаваць, дык трэ было жывога» — байка «Вараны». Асабліва падабаецца мне байка «Заява» — пра Свінню, якая захацела памяняць прозвішча, каб не тыцкалі ёй у вочы яе свінства, не абражалі («Не хачу болей звацца Свіннёю, Бо «свіння» і за лаянку часта ўжываецца, А мне гэта не падабаецца»). Гэтай свінні ніяк не да розуму, што памяняць можна прозвішча, назвацца, кім хочаш, а сутнасць застаецца. Крапіва ў канцы замест маралі прыводзіць словы старшыні, якія разглядаў свінячую заяву:
     
     — Завіся, — кажа, — ты хоць — леў,
     Аднак жа, як свінню ні кліч,
     Яе заўсёды выдасць лыч!

     
     Многа можна пісаць пра тое, што сатыра Крапівы мае некан'юнктурны характар. Што яна непасрэдна «вырасла» з рэальных жыццёвых назіранняў і грунтуецца на вечнай, нязменнай на працягу не аднаго стагоддзя аснове. Што яна жывая, як сам беларускі народ, — дасціпны, разумны, знаходлівы. Наш народ не прапусціць зло і ману. Ён умее бараніць сябе, свой чалавечы гонар. Што не меншай увагі заслугоўваюць сатырычныя вершы, напісаныя ў форме непасрэднага звароту да чытача, публіцыстычнага лозунга і вострай прамовы, з'едлівага ці насмешлівага фельетона. Не дарэмна ж Крапіва працаваў і ў вайну ў сатырычных выданнях: там адточвалася яго пяро, нараджаліся пякучыя радкі. Мне, напрыклад, здаецца, што ўвойдзе ў гісторыю і верш «Фрыцавы трафеі» — пра бязмозглага выканаўцу загадаў шалёнага фюрэра Фрыца, які з «шарам парожняй галавы» ды зброяй у руках наступав на Маскву, здзірае па дарозе «боты з ног на сяле ў Івана». Маскву ён не ўзяў, страціў ногі ў сутычцы з партызанамі. I вось, пакалечаны, едзе дадому. Не як пераможац, а як ваяка-няўдаліца. Саркастычна, з'едліва гучаць заключныя радкі верша, што таксама стануць (і ўжо сталі) набыткам гісторыі:
     
     Ён зрабіў усё, што мог:
     Боты тут, з сабою.
     Не хапае толькі ног:
     Ногі... пад Масквою.

     
     Ды хопіць ужо і таго, пра што напісала. Што ж датычыць кан'юнктурнасці крапівоўскай сатыры, дык яна выяўляецца ў значна меншай колькасці твораў. Пераважна гэта творы на тэму дня ці напісаныя «па сацыяльным заказе». Да іх я аднесла б «палітычныя байкі» «Жаба ў каляіне» і «Сава, Асёл ды Сонца». Можа, і памыляюся, даючы ім у цэлым негатыўную ацэнку. Але гэта мая думка. Ды не гэтыя творы вызначаюць месца сатыры выдатнага пісьменніка ў культурным жыцці нашай краіны і чалавечай супольнасці ўвогуле, а тыя, што перажывуць час, што будуць цікавіць нашых нашчадкаў.