Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Чаму сябры не павінны сварыцца? (па твору Уладзіміра Корбана "Малпін жарт")
     У байцы У.Корбана «Малпін жарт» расказваецца пра Малпу, якая спецыяльна пасварыла Трызора і Мурзу. Малпе хацелася паглядзець на сабачы бой. Яна з задавальненнем назірала, як з іх «ляціць шматкамі поўсць». Учынак, апісаны ў байцы, вельмі нагадвае чалавечыя адносіны. Недарма ў маралі У.Корбан піша:
     
     I між людзьмі такія ёсць:
     Звядуць дваіх, наладзяць склоку,
     А потым збоку
     На цяганіну пазіраюць
     I рукі паціраюць.

     
     Сябры не павінны сварыцца. Калі ты ўжо называеш каго-небудзь сваім сябрам, то і ўсе спрэчныя пытанні трэба вырашаць па-сяброўску, спакойна і вытрымана. Ёсць такія людзі, якім прыемна назіраць за спрэчкамі, бойкамі другіх. Яны нават могуць падліць «алею ў агонь», кааб сварка была мацнейшай, нагаварыць таго, чаго не было, ачарніць каго-небудзь. Сябрам трэба трымацца адзін аднаго, супрацьстаяць такім нядобразычліўцам. Сяброўства — сапраўдная моц. Трызор і Мурза маглі абыйсціся без бойкі. Ім трэба было спакойна агледзецца, перагрызці матузок, а потым правучыць Малпу, каб тая запомніла на ўсё жыццё, як здзеквацца з іншых.