Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Якім мне бачыцца далейшае жыцце Міхалкі (па твору Якуба Коласа "Дзеравеншчына")
     Мне вельмi шкада Мiхалку, бо ў яго памерлi бацька i мацi. А больш хлопчыка нiхто не любiць. Брат у яго кепскi. Ён Мiхалку не разумее i вельмi часта б'е. Вось i вырашыў хлопчык уцячы ў вёску.
     Дзверы з хаты Мiхалка адчынiў легка, хоць i вельмi хваляваўся. Вароты былi зверху завязаны драцiнаю. Развязаць яе таксама было не складана, бо ў думках Мiхалка ўжо шмат разоў рабiў гэта.
     Напачатку, выйшаўшы за вароты, хлопчык узрадаваўся. Аднак затым, зрабiўшы некалькi крокаў, ён спужаўся цемнаты. Нават ужо падумаў быў вярнуцца назад, але жаданне апынуцца ў вёсцы перамагло страх.
     Да ранiцы Мiхалка дайшоў аж да той вёскi, што бачыў з узгорка. Там на агародзе стаяў стог сена. Мiхалка схаваўся туды i перачакаў, пакуль яго шукаў брат. А потым пайшоў далей. Яму вельмi захацелася есцi, ды толькi торбачку сваю ён пакiнуў у стозе. Па дарозе хлопчыку сустракалiся яшчэ вёскi, але зайсцi ў якую-небудзь хату i папрасiць есцi ён не адважваўся. Ад го ладу i роспачы з Мiхалкавых вачэй цяклi слёзы.
     Раптам ззаду пачуўся нейкi тупат. Мiхалка азiрнуўся, i твар яго засвяцiўся ад радасцi. На возе ехаў дзед Антось. iх хаты ў вёсцы стаялi побач. Хлопчык усё расказаў старому, i той прапанаваў яму жыць у яго. Акрамя бабкi, у дзед а Антося больш нiкога не было.
     З гэтага часу Мiхалку жылося вельмi добра. Пра горад i пра свае жыццё ў брата ён успамiнаў як пра чортава пекла.