Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Чалавек павінен жыць для дабра (па трылогіі Якуба Коласа "На ростанях")
     Звыш трыццаці гадоў працаваў Якуб Колас над трылогіяй «На ростанях». У аснову рамана былі пакладзены рэальныя жыццёвыя факты. Праца настаўнікам на Палессі, сустрэчы з рознымі людзьмі, пошукі шляхоў, каб прынесці народу карысць, блізкае знаёмства з цяжкім жыццём палешукоў, захапленне іх душэўным хараством — усё гэта легла ў аснову рамана. Сэнс назвы «На ростанях» перш за ўсё мае дачыненне да Лабановіча, які з'яўляецца галоўным героем трылогіі. Менавіта перад ім на працягу ўсяго твора стаіць малюнак перакрыжаваных дарог, і ў якім кірунку ісці, герой вырашае сам.
     У першай кнізе «У палескай глушы» мы знаёмімся з Андрэем Лабановічам, калі ён прыязджае ў глухую палескую вёску ў якасці настаўніка. Там ён знаёміцца з вяскоўцамі. I ўжо з першых дзён узнікае бурная спрэчка паміж Лабановічам і хатовіцкім айцом Кірылам. Яна тычыцца пытання аб тым, як трэба глядзець на мужыка. Людзі, якія абіраюць і ўшчуваюць мужыка, лічаць яго ніжэйшай істотай. Аднак Лабановіч так не лічыць. На яго думку, як і на думку ўсіх, у каго баліць душа за чалавека працы, мужык заслугоўвае самай вялікай павагі.
     Лабановіч бачыць цяжкае становішча і жыццё людзей. I перад ім паўстаюць пытанні: хто вінаваты ў гэтым і як людзям дапамагчы? Ён бачыць несправядлівасць існуючага ладу ў адносінах да сялян. I Лабановіч вырашае дапамагчы ім шляхам адукацыі. Але ў яго нічога не атрымліваецца, бо настаўнік сутыкаецца з поўнай абыякавасцю сялян. А інтэлігенты, якія адвярнуліся ад народа і апусціліся на дно абывацельскага балота, замест таго, каб выконваць свае абавязкі, гуляюць у карты і п'юць. Нават Дубейка, даведаўшыся, што Лабановіч не выпівае, здзіуляецца: «Які ж ты пасля гэтага інтэлігент?» Інтэлігентаў-абывацеляу не хвалююць грамадскія праблемы, і да абавязкаў сваіх яны абыякавыя.
     У другой кнізе «У глыбі Палесся» Лабановіч вырашае дапамагчы сялянам шляхам агульнай працы, але аднавяскоўцы яго не падтрымалі. I толькі пазней Лабановіч адчуў вялікую радасць, што спазнаў тую праўду, якой жыў народ. I тады ён выходзіць на шлях актыўнай рэвалюцыйнай барацьбы.
     Лабановіч — чалавек вялікага інтэлекту, здольны радавацца і хвалявацца, мужны і непахісны ў час суровых выпрабаванняў. Любоў да прыроды — адметная рыса настаўніка. Ён рабіў дабро людзям, і аўтар паказаў нам, што чалавек павінен жыць для дабра: «Рабі дабро — і яно прыйдзе да цябе».
     Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» і зараз з'яўляецца надзённай. Надзённымі з'яўляюцца і клопаты Лабановіча аб тым, каб было добра жыць людзям, каб яны маглі карыстацца вынікамі ўласнай працы, клопаты пра беларускую мову.