Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Ці знайшоў Лабановіч адказ на пытанне: "Для чаго жыве чалавек на свеце?"
     На працягу ўсяго твора галоўнага героя трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» цікавіць адно пытанне: «Для чаго жыве чалавек на свеце?»
     Лабановіч — вельмі разумны чалавек, але сам ён не знаходзіць поўнага адказу на свае пытанні. Ён прыехаў у вёску, каб лепш пазнаць жыццё сялян і паспрабаваць палепшыць яго. Але каб гэта зрабіць, трэба добра разумець сэнс жыцця. Мабыць, Лабановіч не зразумеў яшчэ, якое яго прызначэнне ў гэтым жыцці, бо быў малады, не набыў жыццёвага вопыту. Лабановіч, разважаючы пра жыццё, прыслухоўваецца да іншых, яго цікавяць думкі і разважанні людзей. З іх дапамогай ён спадзяецца знайсці свой шлях, высветліць для сябе сэнс чалавечага існавання. Герой лічыць асабліва важнымі парады старых людзей, якія ведаюць жыццё і могуць параіць што-небудзь вельмі добрае і патрэбнае.
     На гэту хвалюючую яго тэму герой гаворыць з бабкай Мар'яй — школьнай старожкай, чалавекам, які верыць у праўду і справядлівасць. Але ж, нягледзячы на свае гады, бабка не ведае, для чаго яна жыве. Яна лічыць, што людзі жывуць, пакуль Бог прызначае, а потым прыйдзе час памерці — памруць. Размовы з бабкай Мар'яй не дапамаглі Лабановічу растлумачыць для сябе сэнс жыцця, і герой вымушаны працягваць пошукі. Ніхто на свеце не ведае, для чаго ён жыве. Але Лабановіч перакананы ў адным: жыццё ўжо само па сабе ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. I складаецца яно з дзвюх частак — чалавека і прыроды.
     З гэтым жа пытаннем Лабановіч звяртаецца да Турсевіча. Турсевіч — чалавек з багатым жыццёвым і грамадскім вопытам. Менавіта таму Лабановіч і хацеў уведаць, што думае ягоны сябар пра сэнс жыцця. Турсевіч лічыць, што чалавек павіне'н жыць дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб быць карысным для іншых. Лабановічу цяжка пагадзіцца з гэтым, бо тое, што прапануе Турсевіч, павінна быць, але чалавек па сваей прыродзе эгаіст. Ён жыве не дзеля другіх, а толькі для сябе. Турсевіч спрабуе пераканаць Лабановіча, што нельга раўняць усіх людзей па аднаму, бо ёсць людзі, якія за ідэі агульнага дабра пойдуць у астрогі і на высылкі. I ніякай выгады тут няма. Лабановіч жа застаўся ўпэўнены ў сваей праўдзе.
     Мы бачым, што на гэтым этапе жыцця Лабановіч ужо мае свой погляд на сэнс жыцця. Калі ў пачатку твора ён задаваў усім пытанні аб жыцці і не ведаў адказу, то зараз у яго сфармаваліся нейкія думкі, якія ён можа растлумачыць. У сё часцей і часцей Лабановіч задумваецца аб жыцці як аб нязначным моманце ў ходзе гісторыі, бо людское жыццё — мізэрны і нязначны адрэзак у маштабе вечнасці.
     Пасля таго, як Лабановіч пазнаёміўся з рэвалюцыйнымі ідэямі, пытанне аб сэнсе жыцця загучала неяк па-новаму. Яно набыло палітычны характар. Лабановіч пазнаў новую праўду і быў гатовы праводзіць у жыццё перадавыя ідэі. У героя з'явілася жаданне стварыць настаўніцкую рэвалюцыйную арганізацыю і весці сапраўдную барацьбу. На гэтым этапе жыцця Лабановіч лічыў такую дзейнасць самай правільнай і патрэбнай. Яму здавалася, што ён выбраў свой шлях і ніколі з яго не сыдзе. Але пасля свайго арышту Лабановіч зноў задумаўся аб сваім жыцці. Ён аналізуе, што было правільным учынкам, а што зусім не мела сэнсу. Размовы з Галубовічам дапамаглі вырашыць, што Андрэй не павінен адступацца ад народа, парушаць моцную сувязь з ім.
     Мы бачым, што поўнага адказу на свае пытанні Лабановіч не знайшоў, але пераканаўся, што чалавек павінен жыць дзеля дабра, на карысць народу і Радзіме.