Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Творы Якуба Коласа як яркая старонка нашай літаратуры
     Творы Якуба Коласа «Сымон-музыка», «Новая зямля», «На ростанях» — значны здабытак нашай літаратуры. Гэта тыя творы, дзе яскрава паказаны жыццё і побыт беларускага народа.
     Захапляе паэма «Сымон-музыка». Ставячы ў цэнтр сваей паэмы тэму мастака і мастацтва, Якуб Колас пазтызуе дасціпны народны розум, талент, творчаму ўзлёту якога няма межаў. Сымон да ўсяго хоча дайсці сам, яго цікавіць тое, што для многіх людзей з'яўляецца будзённым:
     
     Што ёсць там, за тым, унь, гаем,
     Дзе зляглі нябёс вянцы?

     
     Сымон ад нараджэння — натура, надзеленая чулай душой і дапытлівым розумам, ён рэдкі талент, самародак:
     
     У яго быў свет цікавы,
     Свае вобразы, жыццё,
     I ў душы яго ўсе з'явы
     Свае мелі адбіццё.

     
     З прыроднага дару пачынаецца фармаванне мастака, які сутыкаецца з сацыяльным жыццём. Цяжка бедняку выжыць, але ён выжыў, бо на яго шляху было шмат добрых, спагадлівых людзей. Малады музыка многа блукае, трапляе ў розныя абставіны і ад ранейшага любавання светам, ад роздуму над яго загадкамі пераходзіць да разважання над вострымі жыццёвымі праблемамі. Ён не перастае чытаць мудрую кнігу прыроды, заслухоўвацца «спевам траў і каласкоў». Але ў той жа час пачынае задумваецца над сацыяльнымі пытаннямі, усё бліжэй бярэ да сэрца нядолю людскую:
     
     А скажы мне, дзеду любы,
     Чаму так на свеце стала,
     Што адным даецца мала,
     А другому — аж да губы?
     ...............................
     Хто багацце размяркоўваў,
     Той дзяліў несправядліва.
     Не для ўсіх зямля ўрадліва...
     Чыя ж гэта воля-змова?

     
     Якуб Колас паказвае Сымона як носьбіта народных ідэалаў, народнага сумлення, як актыўнага барацьбіта за шчасцё народа, як беларуса-адраджэнца. Паэмай «Сымон-музыка» Колас зваў маладую літаратуру на ясны і шырокі шлях служэння Радзіме. Ён гаварыў аб адзінай праўдзе, якой валодае працоўны народ і тыя, хто змагаюцца за яго вызваленне. Гэтай праўдай павінен жыць сапраўдны мастак, бо толькі яна здольна жывіць талент і яго творчыя сілы.
     У трылогіі «На ростанях» галоўным героем выступав прадстаўнік інтэлігенцыі Андрэй Лабановіч. Ён прыязджае на Палессе з цвёрдым намерам быць карысным народу. Яго не можа задаволіць толькі работа ў школе, хоць яна і нялёгкая, і паглынае час ад раніцы да позняга вечара, дый адносіцца малады настаўнік да сваіх абавязкаў з выключнай добрасумленнасцю. Лабановіч хоча шырэйшага поля для сваей дзейнасці. Якога? «Не, — думаў ён, — гэтак далей жыць нельга. Апрача школы і чыста асабістых інтарэсаў, ёсць яшчэ і другія — чыста грамадзянскія абавязкі. Трэба бліжэй стаць да народа, прыгледзецца, як ён жыве і чым ён жыве. Трэба пашырыць рамкі свае работы, трэба вынесці гэту работу за межы чыста школьных пытанняў». Лабановіч з першых жыццёвых крокаў адмаўляе соннае балота абывацельскага існавання. Ён не знаходзіць сабе сяброў тут, таму што ўсе людзі, якія яго акружаюць, далёкія ад грамадскіх інтарэсаў, жывуць, каб «як можна болей вывудзіць карыснага і прыемнага для сябе». Лабановіч з першых жа крокаў выяўляе сябе чалавекам з шырокімі грамадзянскімі імкненнямі.
     У размове з Турсевічам герой гаворыць: «А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх». Лабановічу, як бачым, з самага пачатку жыццёвай дарогі не дае спакою імкненне да грамадскай дзейнасці, яго думка сягае як да пытанняў сацыяльных, так і да нацыянальных.
     Вобраз Лабановіча-інтэлігента, настаўніка, чалавека, які ўмее разумець людзей, умее кахаць, пакінуў у душы толькі пачуццё захаплення. Вядома, былі і памылкі ў яго дзейнасці, але гэта адзін з любімых герояў трылогіі.
     Вобразы Сымона, Міхала, Антося, Лабановіча — гэта наша нацыянальная гордасць, гэта героі, якія прайшлі пакутніцкімі дарогамі і многаму вучаць нас.