Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Пейзажная лірыка Якуба Коласа
     Якуб Колас — сусветна вядомы майстар пейзажнай лiрыкi. Яго пранiкнёныя, напоўненыя ўлюбёнасцю ў знаёмыя з дзяцiнства мясцiны, у хараство роднага краю радкi з паэмы «Новая зямля» «Мой родны кут, як ты мне мiлы! Забыць цябе не маю сiлы...» са школьных гадоў знаёмыя кожнаму беларусу.
     Сувязь з роднай зямлёй, захапленне прыродай з'яўлялiся крынiцай творчага натхнення i мастацкай фантазii паэта.
     Якiя прыгожыя, пранiзаныя радасцю жыцця, насычаныя разнастайнымi метафарамi, эпiтэтамi, параўнаннямi i iнпiымi мастацкiмi тропамi радкi прысвяцiў Якуб Колас прыродзе ў гады творчага i эмацыянальнага ўздыму: «Рассыпаны зоры брыльянтавым пухам...», «...лашчыць сонца твар узгоркаў, супiыць след iх слёз»! Паэтызацыя вечнага руху i абнаўлення прыроды як сiмвалу абнаўлення жыцця характэрна для перадваеннай лiрыкi паэта.
     Вайна рэзка абарвала ўзнёслую танальнасць пейзажнай лiрыкi Якуба Коласа. Як сапраўдны народны паэт, Колас усiм сэрцам адгукаўся на разнастайныя праявы жыцця краiны: радаваўся грамадскiм поспехам, а гора i боль народа ўспрымаў як свой асабiсты боль. Як да вайны перажываў паэт за неўраджай, дрэннае надвор'е, што перашкаджала людзям атрымлiваць добры ўраджай, так i на аб'яўленне вайны ён адрэагаваў з маланкавай хуткасцю вершам «Шалёнага пса — на ланцуг!» Эвакуацыя ў Ташкент нi на хвiлiну не перарвала яго сувязi з беларускай зямлёй.
     Тым часам у вершы «Лес» адразу можна заўважыць змены ў творчай манеры паэта: маляўнiчая палiтра свядома збяднела, кола фарбаў у апiсаннi прыроды звузiлася да невыразных шэрых адценняў, што дазваляе аўтару болын дакладна перадаць настрой насцярожанасцi, непакою, засмучонасцi. Прыслоўi: «цiха», «глуха», «нерухома», «сурова», метафары «ён (бор) вартуе землi», «злегла нерухома цемра на камлi» i iншыя ствараюць характэрны вобразна-выяўленчы лад верша. Усё гэта выклiкае ў чытача настрой трывогi, няўтульнасцi, непакою. Здаецца, толькi пугачы ды совы, вечныя спадарожнiкi нячыстай сiлы, пануюць у змрочным лесе.
     Але ў другой частцы верша эмацыянальны лад мяняецца: лес, аказваецца, зусiм не спiць. Ён — жывая iстота. Ён — паплечнiк партызан, iх выратавальнiк. З трывожнага i няўпэўненага настрой верша перарастае ў пераможны, аптымiстычны.
     У вершы «Голас зямлi» прырода таксама паўстае як жывая iстота. Аднак тут яна выклiкае не толькi пачуццё ўдзячнасцi, але, у першую чаргу, жалю i спагады. Зямля быццам скардзiцца на здзекi захопнiкаў кожнай сваей праявай: «i шум дубровы, i стогн пушчы, i рэк усхлiп, i плач крынiц» — усё ранiць сэрца паэта, выклiкае яго гнеў i жаданне абаранiць родную прыроду. Паэт шчыра жадае дапамагчы радзiме, сцiшыць яе гора, пакуты i выражае ўпэўненасць, што палон роднай зямлi хутка скончыцца, бо ўжо «трасуцца пометаю бары».
     Пераможным духам, хуткiм вызвал еннем i тугой па радзiме напоўнены i верш «Мая зямля», напiсаны аўтарам у 1943 годзе. Усе вершы аб прыродзе, створаныя Якубам Коласам у час вайны, аб'ядноўвае любоў аўтара да прыроды, спачуванне, удзячнасць ей i адначасова — вера ў хуткае вызваленне роднай зямлi.