Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка"
     Паэма Я.Коласа «Сымон-музыка» цесна звязана з народна-паэтычнай творчасцю. Уся паэма гучыць як своеасаблівая, глыбокая і мудрая казка-песня. У ёй, як і ў лепшых фальклорных творах, апяваецца душэўнае хараство і таленавітасць простых людзей, здольных на подзвігі, на самаадданае служэнне народу.
     У паэме падкрэсліваецца, што сапраўднае мастацтва можа паспяхова развівацца толькі пры ўмове цеснай сувязі з народнай творчасцю. Гэтая глыбокая думка выражана праз вобраз галоўнага героя твора, па духу вельмі блізкага да народна-паэтычных вобразаў музыкантаў і спевакоў, а таксама праз такія ўстаўныя раздзелы паэмы, як «Песня аб званах», сказы аб дубе і жолудзе, аб закінутым дубку і інш.
     Дзеянне паэмы «Сымон-музыка» разгортваецца на фоне народных песень, суправаджаецца байкамі — казкамі і легендамі, якія маюць глыбокі алегарычны сэнс. Уся паэма як бы саткана з мноства жыццёвых уражанняў і народна-паэтычных матываў, аб чым гаворыць сам аўтар ва ўводзінах:
     
     Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
     Ад казак вечароў,
     Ад песень дудароў...
     Ад шолаху начэй,
     Ад тысячы ніцей,
     З якіх аснована і выткана жыццё
     I злучана быццё і небыццё, —
     Збіраўся скарб...
     I гэты скарб, пазычаны, адбіты,
     У сэрцы перажыты...
     Дае пясняр.

     
     У аснове сюжэта паэмы — цяжкае, гаротнае жыццё хлопчыка Сымона. Ён быў «не такі, як усе». Хлопчык жыў у нейкім сваім свеце. Яго называлі дзіваком за тое, што ён любіў падоўгу гутарыць з травою, з дрэвамі, з самім сабою:
     
     У яго быў свет цікавы.
     Свае вобразы, жыццё,
     I ў дуты яго ўсе з'явы
     Сваё мелі адбіццё.

     
     Сваю паэму Я.Колас адрасуе людзям з чулай, добрай і ўспрыімлівай душой. Галоўны герой паэмы «Сымон-музыка» — мастак-самавук. Якой-небудзь мастацкай адукацыі ў яго няма. Універсітэтам для Сымона з'яўляецца само жыццё. Кожная новая старонка твора сведчыць аб тым, як багацее душа героя, стал ее яго розум, пашыраецца кругагляд. Аўтар пераконвае нас у тым, што жыццёвы вопыт чалавека — таксама вялікі і мудры настаўнік. I разам з тым Сымонам авалодвае прагавітае жаданне дайсці да жыватворных крыніц навукі. Гэта прагажаданне спасцігнуць прафёсійныя навуковыя тайны музычнага мастацтва ў яго часам такая моцная, што ён гатовы ахвяраваць жыццём усяго толькі за «першае знаццё» нотных знакаў музыкі. Менавіта пра гэта гаворыць Сымон, звяртаючыся са слёзнай просьбай «паказаць навуку» да прафесійнага музыканта, замкавага капельмайстра Галыгі:
     
     Без навукі жыць пагана;
     Яе сню, панок, у сне —
     Так хачу я знаць навуку,
     За яе б аддаў жыццё...
     Хоць бы першае знаццё...

     
     Навука патрэбна Сымону як сродак пазнання ісціны. А ісціна і праўда неабходны яму для таго, каб з болынай надзеяй і ўпэўненасцю пайсці «ў свет маўклівы людзям вочы адчыніць».
     Ідэю гармоніі эмацыянальнага і рацыянальнага пісьменнік стараецца прасачыць на працягу ўсяго твора, звяртаючы свой позірк на самых розных людзей і выпрабоўваючы іх у самых розных абставінах. Для гэтага Я.Колас уводзіць у свой твор вобраз-сімвал адзінокага «дзіва-дрэва» — маленькага, змізарнелага, пахіленага набок, закіданага дубка, які валодаў, аднак, моцным духам, чуйным сэрцам, цвярозым розумам, убіраў у сябе багаты і таемны свет «думак розных, спеву, сноў, казак вугал непачаты» і «зрабіўся песняром»:
     
     Углыбіўшыся у плынь свету,
     З тым злучыўшыся жыццём,
     Часта ў жаль яго адзеты,
     Ён зрабіўся песняром.

     
     Прачытаўшы паэму «Сымон-музыка», можна зрабіць такі вывад: сапраўднае мастацтва з'яўляецца толькі тады, калі ёсць творчая асоба мастака, здольная выстаяць перад усімі цяжкасцямі жыцця і не згубіць свайго таленту, а знайсці яму прымяненне.
     
     Я развітаюся з Сымонам —
     Тут круг замкнут адзін, а там
     Сваім звычайным ходам-гонам
     Пачнуцца новыя кругі...