Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях". Iдэйна-мастацкая роля вобразаў сялян-палешукоў
     Усей сiстэмай вобразоў Якуб Колас пераконвае нас у тым, што кожны чалавек павiнен жыць адным жыццем са сваiм народам, што адрыў азначае страту чалавечых якасцей. У простых людзей Лабановiч знаходзiць працавiтасць i патрабавальнасць да сябе, добрасцi i чуласцi ў адносiнах да другiх, што ўяўляе народ у трылогii.
     Асаблiвае захапленне пiсьменнiка выклiкаюць старыя дзяды "аздобленыя" сiвiзною, маршчынамi. Гэта былi самавучкi-аграномы. "Тлумачальнiкi" розных прыгод жыцця, яны ведалi ў якi дзень, нават у якую часiну, трэба выходзiць з сахой у поле, пры якiх умовах сеяць тую цi iншую зважыну. Iм досыць пабачыць першыя выраi жураўлёў, каб сказаць, якi будзе авёс. Мiма волi прыходзiць думка аб тым, як бы маглi развiцца гэтыя здольнасцi людзей пры спрыяючых умовах. Але царскi ўрад не быў зацiкаўлены ў паляпшэннi ўмоў жыцця народа, у пашырэннi асветы.
     Амаль усе палешукi былi непiсьменны, а стараста вескi Цельшына - Раман Круглы, якому даводзiлася разносiць павесткi або лiсты, вымушаны складваць iх у пэўным парадку, каб запомнiць. З вялiкiм смуткам у сэрцы расказвае Колас аб цяжкiм жыццi сялян. Як тужлiвая песня, льецца скарга дзеда Марцiна на горкую долю працоўнага чалавека: "Арэндная плата павышана, а плацiць няма чаго, няма простаму чалавеку нi волi, нi разгону".
     Асаблiва цяжкiм было становiшча жанчын. Якуб Колас паказвае цяжкi лёс старушкi Ганны, усё яе жыцце - гэта пакуты i страх за заўтрашнi дзень. Акрамя сацыяльнага нацiску, яна цярпела i здзекi мужа-п'янiцы. Працавiтасць i старанне старушкi Ганны абараняюць яе ад крыўды. Пасля размовы з Лабановiчам Ганна плача ад радасцi, што ён дазволiў застацца ў школе.
     Тыповым прадстаўнiком свядомай часткi сялян з'яуляецца Аксён Каль. Ён не можа спакойна глядзець на цяжкае становiшча сялян. Ён упэўнены, што можна знайсцi праўду, калi ўзяцца за яе пошукi. Асаблiва яго хвалюе справа аб затонках, якiя прыбраў у свае рукi пан Скiршунт. На працягу тых гадоў, калi ён судзiўся з панам, дабiваўся ён праўды, i пераканаўся, што ўсюды пан цягне за панам, але, ненавiдзячы паноў i чыноўнiкаў, Аксён Каль яшчэ верыць у цара. Пазбавiцца ад гэтай веры памагае яму Лабановiч.
     Ствараючы вобраз народа, Якуб Колас падкрэслiваў лепшыя якасцi, уласцiвыя беларускаму характару: мужнасць i працавiтасць, дабрата i чуласць, мудрасць i назiральнасць, прыродны розум. Але галоўнае, што ўбачыў пiсьменнiк у весцы - гэта рост гневу i пратэст у глыбiнi сялянскiх мас, як наблiженне рэвалюцыйнай буры. Праз вобразы сялян Якуб Колас паказаў сiлу i слабасць бурж-дэмакратычнай рэвалюцыi. Рост палiтычнай свядомасцi падцвердзiў гiстарычную заканамернасць уключэння сялян у вызваленчы рух.
     Ужо на першых старонка трылогii ўзнiкае бурная спрэчка мiж Лабановiчэм i папом Кiрылам аб тым, як трэба адносiцца да мужыка. Для папа, як i для ўсiх хто мужыка абiрае "ён - нiжэйшая iстота, якая сама вiнавата, што жыве ў гразi i ў цемнаце". Для Лабановiча, як i для ўсiх, у каго балiць душа за чалавека працы, мужык заслугоўвае самай высокай павагi за сваю працавiтасць.
     Цяжка жылося сялянству ў той час. Амаль усе сяляне былi непiсьменны, яны не ведалi календара i нярэдка збiвалiся з лiку дзён. Аўтар паказвае застойнасць сялянскага быту. Сяляне не паддавалiся ўдзеянню новых людзей, неахвотна адкрывалi сваю душу чужому чалавеку. Праўдзiва сказаў пра становiшча сялян Лабановiч: "На мужыка прывыклi пазiраць, як на пчалу або на нейкую машiну, якая павiнна ўсё вырабляць, усiм даваць i яшчэ пры гэтым кланяцца i казаць: "Дзякую, што бераце". I ўсё так цi iначай бяруць ашуканствам. А мужыку многа далi? Паважаюць мужыка? Хто вiнаваты ў тым, што ён неачесаны, цемны i жыве па-свiнску?"
     Але разам з гэтым пiсьменнiк знаходзiць у сялян лепшыя чалавечыя якасцi: глыбокае пачуцце справядлiвасцi, умення паспачуваць чужому гору, жаданне дапамагчы ў няшчасцi мудрасць, працавiтасць, назiральнасць i мужнасць. Вобразы сялян малююцца з любоў'ю. Малюючы знешнi выгляд аднаго з цельшынцаў аўтар дае абагульненне вобразу палешука: доўгiя цемна-русыя валасы, светла-шэрыя вочы, сярэднi рост, шырокiя плечы, павольнасць руху, нейкая сур'ёзнасць выразу твара, як нельга лепей спасавалiся з агульным малюнкам палескай прыроды.
     Надоўга запамiнаецца вобраз бабкi Мар'i, школьнай старажкi. Яна непiсьменная, пакрыўджаная лёсам жанчына, але ў яе чулае сэрца i спагадлiвая душа. Як блiзка прымае да сэрца каханне Лабановiча i Ядвiгi. Здаецца, што па вачах яна чытае настрой Лабановiча, калi нешта яго засмучала - нявесела i ёй, калi яму весела, весела i ёй.
     З вялiкай павагай да народнага вопыту малюе Якуб Колас вобразы старых палешукоў якiх ён называе жывымi летапiсцамi гiсторыi. Любуючыся iх фiзiчнай сiлай, пiсьменнiк захоплена расказвае пра дзеда, якi пад настрой кiдаўся ў прысядку, надзеўшы на рукi жорнавыя камнi. Спачатку здаецца, што не зрушыць з месца жыцце палешукоў, што яны нiколi не падымуцца супраць экслуататараў. Але i ў палескiя вескi ўрываюцца павевы часу. Такiм павевам быў з'езд настаўнiкаў. Сяляне душой адчулi, што з'езд самым непасрэдным чынам датычыцца iх i яны дапамаглi ахоўваць яго ад злога вока. Пад уплывам падзей веска ўсё больш i больш пазбаўляецца ад патрыярхальнай адсталасцi. Подых рэвалюцыянераў 1905 г. дакацiўся да палескай вескi, падштурхнуў жыхароў Высокага i выгнаў да актыўных дзенняў. Сяляне пiшуць петыцыю, у якой адкрыта гавараць пра справядлiвасць, пагрозу прымянення сiлы. Сяляне пачалi прабуджацца, расце рэвалюцыйная свядомасць беларускага працоўнага сялянства.