Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях"
     Над гэтым вялікім эпічным творам аўтар працаваў болын за трыццаць год. Пісьменнік I. Навуменка так ацаніў маштабнасць адлюстравання рэчаіснасці ў трылогіі: «Трылогія «На ростанях» — твор з незвычайна вялікім ахопам жыццёвых з'яў. Перад намі паўстаюць вобразы з розных сацыяльных пластоў дарэвалюцыйнай Беларусі: сялян, настаўнікаў, чыноўнікаў, служачых культу, інтэлігентаў, дзеячаў палітычных партый... Ні адно больш-менш значнае і вострае пытанне тагачаснага жыцця не абыдзена ў трылогіі». Вялікая колькасць дзеючых асоб і падзей у творы патрабавалі ад пісьменніка напружанай працы. Многія вобразы былі спісаны з рэальных людзей, некаторыя нават выведзены пад сваімі імёнамі, напрыклад, Ядвіся, Баранкевіч, Аксён Каль. Праблема народа — цэнтральная, скразная ў ідэйна-кампазіцыйнай будове твора. Адносіны да мужыка, імкненне палепшыць яго жыццё, дапамагчы расці духоўна — мерка духоўнай каштоўнасці герояў-інтэлігентаў. Але, зразумела, жыццё народа пададзена ў творы не толькі вачыма інтэлігенцыі. Як пісьменнік-рэаліст Я. Колас дастаткова поўна і ярка адлюстраваў жыццё народа непасрэдна ў вобразах сялян, жыццё, якое ён добра ведаў, лічыў крыніцай натхнення, тэм, сюжэтаў.
     Амаль усё, што апісваецца ў трылогіі, мы бачым вачыма галоўнага героя, аўтабіяграфічнага персаяажа, «майго двайніка», як прызнаваўся сам пісьменнік. Вобразы працаўнікоў малююцца з вялікай любоўю, падаюцца прыгожымі і ўнутрана, і знешне. Лабановіч з павагай і замілаваннем глядзіць на простых палешукоў. Пра аднаго з цельшынскіх мужыкоў аўтар піша, што яго знешнасць, павольнасць рухаў і сур'ёзны выраз твару гарманіруюць з малюнкам палескай прыроды. Лабановіч любуецца вопраткай хатовіцкага мужыка дзядзькі Сцяпана. А якімі цёплымі, даверлівымі былі ўзаемаадносіны настаўніка са школьнай старожкай бабкай Мар'яй. Колькі далікатнасці, такту, жыццёвай мудрасці праяўляе старая, назіраючы за каханнем Лабановіча. З якой увагай слухаў настаўнік яе простыл, вобразныя і такія ёмкія думкі аб сэнсе жыцця. Гэтая непісьменная жанчына з нешчаслівым лесам вызначаецца, аднак, багатым унутраным светам, душэўным хараством і спагадлівасцю. Не мешп запамінальным атрымаўся вобраз другой школьнай старожкі — бабкі Параскі. Лабановіч адносіцца да яе з павагай і сімпатыяй, і бабка таксама ўспрымае маладога настаўніка як род нага чалавека.
     Запамінаецца каларытная фігура целынынскага старасты Рамана Круглага, самастойнага, разважлівага, дужага мужыка. З павагай і замілаваннем намаляваныя вобразы старых палешукоў дзеда Мікіты і дзеда Піліпа.
     У сваей роднай вёсцы Андрэй Лабановіч з цікавасцю слухае нараканні дзядзькі Марціна на ўціск і несправядлівасць. Разважанні гэтага чалавека дапамагаюць Лабановічу аб'ектыўна ацаніць палітыку царскага ўрада ў адносінах да сялянства.
     Жыццё сялянства са сваімі буднямі і святамі, драматьгчнымі і камічнымі момантамі паўстае на старонках трылогіі. Не ўсё падабаецца Лабановічу ў жыцці народа, і не ўсе прадстаўнікі народа выклікаюць сімпатыю ў чытача. Брыдкая, бязносая старожка Ганна ў Выганах — забітая, няшчасная, безабаронная перад усімі. Яе ніяк нельга назваць носьбітам высокіх духоўных якасцяў. I ўсё ж гэтая жанчына заслугоўвае ўвагі і шкадавання Лабановіча і сваіх аднавяскоўцаў.
     Найболын удала намаляваны у творы вобраз Аксёна Каля. Аўтар яўна любуецца героем, нават твар селяніна здаецца Коласу «прыгожым і энергічным». Гэта ўдумлівы, разумны чалавек, які легка засвойвае грамату, спрабуе заўсёды дайсці да праўды, у вялікім і ў малым. Доўгія гады змагаўся Аксён за інтарэсы грамады, але безвынікова. Ён збіраецца падаць прашэнне цару, але Лабановіч запэўнівае яго, што цар — гэта галоўны памешчык і ён будзе абараняць інтарэсы свайго класа, а не ўстанаўліваць праўду. Дзякуючы размовам з настаўнікам свядомасць Каля расце. Болын таго, ён гатовы да ўзброенай барацьбы за інтарэсы сялянства.
     У трылогіі Я. Ко лас стварыў многа запамінальных вобразаў прадстаўнікоў народа. Пісьменнік рэалістычна ўспрымае жыццё. З павагай і любоўю апісваючы асобных герояў, у той жа час аўтар крытычна ставіцца да некаторых праяў беларускага нацыянальнага характару: «Кожны народ мае свой гонар... А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы, бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару». Словы Лабановіча выражаюць занепакоенасць Я. Коласа забітасцю, гістарычнай прыніжанасцю беларускага народа.