Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

На карысць сабе і людзям (пра ролю паэмы-эпапеі "Новая зямля" ў паэзіі XX стагоддзя)
     «Новая зямля» — класічны твор беларускай літаратуры, які вытрымаў выпрабаванне часам, працягвае з неаслабнай сілай хваляваць розумы і сэрцы людзей.
     Пабудаваная на аўтабіяграфічным матэрыяле паэма з'яўляецца шырокім мастацкім абагульненнем беларускай рэчаіснасці канца XIX і пачатку XX стагоддзяў. Перад намі паўстае лес бяспраўнага малазямельнага селяніна Міхала, пачынаючы з юнацкіх гадоў і да канца яго дзён. Жыццё героя напоўнена няспыннай працай і прыніжэннямі, вечным горам і рэдкімі радасцямі. У цэнтры твора — простыя, непрыкметныя людзі, працаўнікі-сяляне, «аб іх гісторый не складаюць, пра іх песень не спяваюць». Але Якуб Колас напісаў аб іх праўдзівую аповесць, у якой паказаў, што гэтыя людзі з'яўляюцца носьбітамі ўсяго чалавечага, творчага, гераічнага. Ніколі яшчэ ў беларускай літаратуры не былі паказаны так шырока і праўдзіва жыццё і побыт беларускага народа, як гэта зроблена ў «Новай зямлі». Пісьменнік абмалёўвае той ці іншы момант жыцця з такой выразнасцю, з такой праўдзівасцю і дакладнасцю дэталяў, што чытач жыва ўяўляе апісаны эпізод. Успомнім, напрыклад, раздзелы «Раніца ў нядзельку», «Падгляд пчол», дзе аўтар дасягае майстэрства пры апісанні святочнай раніцы працоўнай сям'і і сялянскай гулянкі. У гэтым творы выявіліся ўменне пісьменніка ахапіць і выказаць паўнату з'яў жыцця, талент тыпізацыі, шырокага абагульнення, майстэрства абмалёўкі персанажаў. Заслугай Якуба Коласа з'яўляецца і тое, што ён адзін з першых у беларускай літаратуры апаэтызаваў сельскагаспадарчую працу, стваральную дзейнасць працоўнага калектыву. Старонкі, прысвечаныя апісанню малацьбы, сенакосу, жніва, сталі ўслаўляльным гімнам чалавечай працы:
     
     ... Касцы расходзяцца па гаку,
     Як бы ідуць яны ў атаку,
     I жыва менцяць свае косы;
     I ткуцца здольныя пракосы,
     Лажацца роўнымі радамі,
     А за касцом двума слядамі
     Адбіткі ног яго кладуцца,
     А косы, свішчуць і смяюцца.

     
     Тонка перададзена ў «Новай зямлі» пачуццё душэўнай усхваляванасці, якое перажывае працоўны чалавек, калі ён любуецца вынікамі сваей дзейнасці:
     
     А глянь на луг пад вечар, браце!
     Увесь, як ёсць, ва ўсім ахваце,
     Па ўсіх грудах аж за дорогу
     Устаўлен копамі мурогу.

     
     Важна і тое, што Якуб Колас не абмяжоўваецца толькі паэтызацыяй працы. Невыносна цяжкай была паднявольная служба Міхала, як і зневажальнай з'яўляецца праца яго сям'і на чужой зямлі, адкуль яна магла быць перакінута па загаду пана-ляснічага ў любы час.
     
     Рабі, працуй, кладзі ты сілы
     У гэты дол чужы, пастылы
     I горкім потам аблівайся;
     Зрабіў парадак — выбірайся
     Ды зноў ідзі адсюль у госці, —

     
     гаворыць ляснік Міхал у сувязі з перасяленнем яго ў другое месца.
     Якуб Колас усвядоміў і паказаў неабходнасць разняволення працы. Станоўчыя героі «Новай зямлі» пратэстуюць супраць грамадства, дзе заняволены чалавек і яго праца. Яны мараць аб свабоднай працы.
     Значнае месца займае ў «Новай зямлі» пейзаж, які надае твору нацыянальную афарбоўку і з'яўляецца неад'емным элементам эпічнага апавядання, сродкам дасягнення закончанасці, паўнаты паказу рэчаіснасці. Якуб Колас умее паказаць прыроду ва ўсёй яе своеасаблівасці, багацці, ва ўсіх яе фарбах і гуках. Яна поўная імклівасці, напружанасці, жыццёвай моцы. Апісанні прыроды ў паэме амаль заўсёды выступаюць у адзінстве з паказам чалавека, яго перажываннямі, дзейнасцю. Пры апісанні розных пораў года мастак адпаведна спыняецца на розных відах сельскагаспадарчай працы (летам — сенакос, жніво; зімой — праца пры хаце, у лесе, паляванне, рыбная лоўля і інш.). Ён падкрэслівае актыуныя адносіны сваіх станоўчых герояў да прыроды. Возьмем для прыкладу хаця б раздзел паэмы «На рэчцы». Тут выступав селянін, які становіцца ўладаром раз'юшанай стыхіі. Люты мароз закаваў лёдам нежывую прыроду. Здавалася б, што па сіле ён не мае сабе роўных. Але чалавек па-ранейшаму працягвае жыць, працаваць, пераадольваць цяжкасці на сваім шляху.
     Актыўныя адносіны да прыроды пісьменнік раскрывав на вобразах галоўных герояў, простых людзей, у выніку працы якіх змяніўся выгляд закінутай сядзібы лесніка:
     
     У тым кутку, глухім і дзікім,
     Старанием дзядзькавым вялікім
     I цяжкай працай хлебороба
     Набыта розная надоба;
     Ўсё зацвіло, загаманіла,
     Бы жыватворчая тут сіла
     Ад сну прыроду абудзіла.

     
     Для «Новай зямлі» характэрны і лірычны пейзаж, звязаны з перажываннямі персанажаў. Бязмежнасць і прыгажосць беларускіх прастораў узмацняецца імкненнем за «долю лепшую змагацца», змагацца за жыццё, вартае гэтай прыгажосці:
     
     Хацелась жыць, ушыр разняцца,
     За долю лепшую змагацца;
     Ўзнімалісь грудзі: чулісь сілы,
     I божы свет здаваўся мілы.

     
     Пейзаж «Новай зямлі» насычаны марай аўтара і яго герояў аб свабодным жыцці на роднай зямлі.
     «Новая зямля» — сапраўды народны твор, звернуты да народных мае. У ім паказаны народныя інтарэсы, народныя імкненні на пэўным гістарычным этапе. У «Новай зямлі» аўтар паказаў жыццё розных класаў тагачаснага грамадства і найболып поўна — жыццё беларускага еялянства. Вось чаму «Новую зямлю» лічаць энцыклапедыяй еялянскага жыцця XIX — пачатку XX стагоддзяў.
     Народнасць «Новай зямлі» выявілася ва ўменні мастака ўбачыць новае, характэрнае ў жыцці, паказаць глыбінныя працэсы рэчаіснасці. Якуб Колас у гэтым творы стварыў тыповыя вобразы шырокага мастацкага абагульнення. Ён змог упершыню ў беларускай літаратуры паказаць з такой мастацкай сілай лепшыя імкненні чалавека з народа да свабоднай працы, да разумнага жыцця на новых сацыяльных асновах.