Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Мой роздум пра магчымае далейшае развіццё падзей ў апавяданні Якуба Коласа "Дзеравеншчына"
     Бедны хлопчык быў загнаны...
     Нёс віну за ўсё на свеце,
     Вінаваты без віны.
     Якуб Колас

     
     Знаёмства з новым творам — гэта як сустрэча з незнаёмым чалавекам. Ён можа пакінуць цябе абыякавым, можа нечым спадабацца, а можа стаць сябрам на ўсё жыццё.
     Так і з героем апавядання Я.Коласа «Дзеравеншчына». Здаецца, што мы даўно знаёмы. Мне спадабаўся Міхалка тым, што ён вельмі ўражлівы і чулы: яго «душа млее» ад успамінаў пра родную вёску.
     Што будзе з героем далей? Мне б не хацелася, каб ён дарослым нагадваў брата: стаў абыякавым да вёскі, у якой вырас, да сялян, сярод якіх жыў, да мовы, на якой размаўлялі яго бацькі. Мне б не хацелася, каб ён згубіў здольнасць адчуваць, як «прыемнае цяпло песціць», і жаданне мець крылы, узняцца ў неба і ляцець у бок вёскі.
     Я думаю, што Міхалка, калі вырасце, стане настаўнікам і будзе вучыць дзяцей.
     Я закончыў бы апавяданне так. «Міхалка вырас. Ніхто не пазнаў бы ў гэтым маладым настаўніку таго хлопчыка, якога некалі адарвалі ад вёскі і прывезлі ў горад. Ён выкладае родную мову, а зараз стаіць перад класам і чытае народную казку. Дзеці ўважліва яго слухаюць».
     Такі працяг апавядання мне здаецца найбольш натуральным. Бо не можа герой з такім чулым сэрцам ператварыцца ў абыякавага да ўсяго на свеце, колькі б не выбівалі з яго «дзеравеншчыну».