Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Месца i назначэнне жаночых вобразаў у трылогii Якуба Коласа "На ростанях"
     Узаемаадносiны Лабановiча i Ядвiсi, дачкi падлоўчага Баранкевiча, адносяцца да лiку лепшых любоўных старонак беларускай прозы.
     Можна сказаць, што, прыехаўшы настаўнiчаць, Лабановiч жыве прадчуваннем кахання. Прыгажосць, i ў тым лiку прыгажосць жаночая, не пакiдае яго раўнадушным.
     Каханне Лабановiча да Ядвiсi пачынаецца калi не з першага позiрку, то, бадай, з першага знаёмства. Ядвiся не такая прыгожая, як панна Марына цi Людмiла, але за тое - настаўнiк адчуў гэта адразу - багацей душой, праявамi ўнутранага жыцця.
     Лабановiч i Ядвiся толькi ўступаюць у жыцце, таму iх каханне - першае, нясмелае, юнацкае. I ён, i яна - натуры дастаткова гордыя, каб паступiцца сваiм гонарам нават у iмя кахання. Калi ж гаварыць пра Ядвiсю, то на яе псiхiку моцна падзейнiчала жорсткае абыходжанне, здзекi, якiя чынiў бацька над мацi, з-за чаго тая маладой сышла ў магiлу. Таму ў кожным мужчыне Ядвiся схiльна бачыць тырана, "гэрада".
     Ядвiся - шырокая, багатая, няўрымслiвая натура, адна з тых дзяўчат, якiя самi не баяцца зрабiць першы крок у каханнi. Раўнуе яна настаўнiка да паннаў Людмiлы цi Марыны, па вясне заносiць у яго пакой букецiк кветак, прыладжывае ў кнiгу запiску са шматзначнымi словамi "мiлы... дурань" (а потым выкрадае яе), першая цалуе настаўнiка, не дазволiўшы пацалаваць сябе.
     Назва ўсяму гэтаму адна - каханне. I ўсё ж не разгарэлася яно ў страсць, не стала сiлай, якая б прадыктавала дзяўчыне жыццёвае рашэнне. Iнтуiтыўна Лабановiч адчувае душэўную Ядвiсiну няўстойлiвасць мiтусню супярэчлiвых пачуццяў, таму, баючыся абразы, надае сваiм прызнанням жартаўлiвую форму.
     Разумная, дасцiпная, прыгожая, Ядвiга часам здаецца калючай, аўтар нават параўновае яе з калючай грушкай. На самой справе, яна вельмi добрая. Толькi многа гора бачыла ў сям'i, каб быць бесклапотнай i вяселай, каб адразу раскрываць сваю душу перад людзьмi. У Ядвiгi прыгожая тугая каса, такая самая, як была ў яе мацi. Аўтар не шкадуе фарбаў, каб перадаць духоўнае i фiзiчнае хараство Ядвiгi. Перажываннi дзяўчыны мы чытаем у яе разумных цемных вачах, то вяселых, то гнеўных. Пiсьменнiк параноўвае яе то з ластавачкай, то са спуджанай дзiкай птушкай. Ядзвiга можа адмовiцца ад шчасця, ад кахання, як бы цяжка гэта нi было, але нiколi не адмовiцца яна ад запаведнай мары аб незалежнасцi i самастойнасцi, ад намеру вырвацца на шырокi прастор жыцця. Пры першай жа магчымасцi яна назаўсёды пакiдае Цельшына, як нялегка было ёй развiтацца з Лабановiчам са сваiмi марамi, i не бацька быў таму вiной. Колас пiша: "Яна сама так захацела".
     Лабановiч пакiнуў Цельшынскую школу. Жыць у мясцiнах, дзе ўсё нагадвала Ядвiсю, першае, захлiснуўшае ўсю iстоту, але няўдалае каханне, ён не здолеў бы. Нават ад'ехаўшы, чакае лiста ад Ядвiсi, пiша ў Хатовiцкую воласць знаёмаму памочнiку пiсара Дубейку. Лiста няма. Так закончылася першая i, скажам, вельмi значная старонка душэўнай бiяграфii героя. Закончылася, як бачым, расчараваннем, але гэта далека не апошняе расчараванне, якое напаткае Лабановiча на жыццёвых дарогах. Хто ж вiнаваты, што двое прыгожых, блiзкiх духоўнымi iмкненнямi людзей не могуць сысцiся, абаранiць сваё шчасце? Абставiны жыцця - толькi такi можа быць адказ. Адна з прычын гэтаму: цяжкiя, пакутлiвыя ўмовы Ядвiсiнага жыцця ў бацькавай сям'i, яе маладосць, жыццёвая нявопытнасць.
     Вольга Андросава - прафесiйная рэвалюцыянерка, яна прайшла школу палiтычнай барацьбы. Аб гэтым сведчыць акрэсленасць яе палiтычных поглядаў, аўтарскi талент, добрае знаемства з канспiрацыяй. Андросава - валявы чалавек, яе ўчынкамi кiруе адна страсть, адно перакананне: каб вызвалiць народ, трэба знiшчыць царiзм. Шлях да гэтага ляжыць праз рэвалюцыю.
     Значнае месца ў трылогii займае вобраз рэвалюцыянэркi Вольгi Андросавай. Гэта зусiм яшчэ маладая дзяўчына, але акрэсленасць яе ў палiтычных поглядаў, агiтатарскi талент, што яна прайшла школу палiтычнай барацьбы. Сустрэчы i размовы Лабановiча з Андросавай робяць яе дзейнасць больш асэнсаванай i мэтанакiраванай. Лабановiч перадае Андросавай вопыт як лепш пачаць работу ў школе. Яна вядзе гутаркi з Лабановiчам на палiтычныя тэмы. Андросава звяртае ўвагу Лабановiч на пытанне, над якiм ён не раздумаў: дабро ён робiць народу, цi зло, забiваючы розум дзяцей, iх чыстыя душы ўсякаю казённай трухляцiнай. Яна дапамагла зразумець паражэнне Расii ў руска-японскай вайне. Сустрэча Лабановiча з гэтай мужнай рэвалюцыянеркай была значнай падзеяй ў яго жыццi, бо яна памагла Лабановiчу паверыць у рэвалюцыю, пераканала ў неабходнасцi звязацца з падпольнай арганiзацiяй.
     Вольга Андросава - гэта лепшая прадстаўнiцца той часцi iнтэлiгентнайнай Расii, якая сваёй прапагандыстскай работай уносiла ў свядомасць сялянства магчымасць класавай барацьбы.