Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Карцiны роднай прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" (1)
     овая зямля" - энцыклапедыя беларскай прыроды. Прырода ў паэме адухоўлена i быццам жыве сваiм жыццём. Прырода - месца працы i адпачынку любiмых герояў Якуба Коласа. Паэт вельмi любiў лес, ведаў адмеднасць кожнага дрэва. Таму ўжо ў першым раздзеле паэмы даецца апiсанне лесу i асобных дрэў так, што мы iх уяўляем зрокам. "Каля пасады леснiковай..." Чатыры пары года ў паэме - гэта ўвесь каляндар працоўнай дзейнасцi сялян: у той час, калi iдзе вясна, калi поле запахла зноў раллёй, Мiхалу хацелася "жыць, ушыр разняцца, за долю лепшую змагацца". Асаблiва пашанцавала ў паэме летнiм пейзажам, бо недарэмна народная мудрасць гаварыць, што "летнi дзень год кормiць". Вось малюнак працы на лузе: "А дождж шумiць, дождж iдзе" Колас любiў навальнiцу, тую, што бывае на Беларусi, у якой чуеца моц i прастор, сенакосную пару, калi i самому цяжка завiхацца з касою "Я шчасця большага не знаю, цi знаць яго ужо не прыйшлося, як толькi тут, на сенакосе!".
     У Якуба Коласа прырода - самастойны герой паэмы. Тонка адчуваючы яе прыгажосць, чалавек працы глядзiць на прыроду вачыма практыка. Ад таго, якое стаiць надвор'е, у жыццi сялян залежыць многае. "Вясна павiнна быть ураджайнай, вада шумiць штоль незвычайна". Працаўнiку здаецца, што "песнямi аб глебе зальюцца жаваранкi хорам". А ў гаспадынi ёсць прыкмета: "Снег на куццю, грыбы на лета". "Такая суш, крый бог пажару" - непакоiцца Мiхал. Паэта радуе адвечная прырода i тая, да якой дакранулася рука чалавека. "Эх, скошан луг, i знiклi краскi" - шкадуе паэт. I як радасна, калi ўсё зроблена ў пару. "А глянь на луг у вечар, браце" - запрашае паэт палюбавацца, У паэме адразу можна заўважыць, як паны абыякава адносяцца да прыроды, калi прыязджалi ў яе пастраляць глушакоў, прырода нiбы пратэставала супрць знiшчальнасцi яе i як бы чакае, каб няпрошаныя госцi выбралiся хутчэй. "Стаяць вакол маўклiва хвоi..." Затое як абудзiўся лес, калi прыйшлi сюды грыбнiкi-сяляне з навакольных вёсак. "Настроiў струны лес маўклiвы на лад вяселы, на шчаслiвы". Па-сапраўднаму родны край любiць той, хто ахоўвае i ўмела ператварае прыроду, толькi тады яна дарыць чалавеку прыгажосць.